1. Разлютаваны, які знаходзіцца ў стане моцнага гневу. Як пчолы з разбітага вулля Бароняцца ярасным роем, Так помсцяць за кроў, за разгулле Фашысцкім бандытам героі.Колас.// Які выражае гнеў, азлабленне. Яўген нахіліўся, згорбіўся, і шыя ў яго зрабілася барвовай, а ў чорных вачах запалаў ярасны бляск.Савіцкі./уперан.ужыв.Пажылыя мужчыны, Угінаючы дол, Носяць палкія міны, Грузяць ярасны тол.Глебка.
2. Вельмі моцны, празмерны ў сваім праяўленні. Ішлі мы ў бой і яраснымі ўдарамі Крышылі інтэрвенцкія палкі.Гаўрусёў.Цераз Лявона бегалі сюды і туды людзі, ён чуў лаянку, удары, ярасныя выкрыкі і звон выбітых шыбаў.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАТО́ВАЯ ПРАДУ́КЦЫЯ,
сукупнасць гатовых вырабаў і паўфабрыкатаў, фактычна адпушчаных за межы прадпрыемства ці поўнасцю падрыхтаваных для гэтага. Гатовая прадукцыя, ацэненая ў грашах, адрозніваецца ад таварнай прадукцыі тым, што не ўключае кошт паслуг і работ, выкананых паводле заказаў старонніх арганізацый па-за межамі асн. дзейнасці прадпрыемства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́ЛАС МО́РА»,
інфрагукавыя хвалі, якія ўзнікаюць над паверхняй мора пры моцным ветры, у выніку віхраўтварэння за грабянямі хваль. «Голас мора» можа быць прадказаннем шторму таму, што інфрагукавыя хвалі распаўсюджваюцца на вял. адлегласці з-за малога паглынання, іх скорасць значна перавышае скорасць перамяшчэння вобласці шторму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФГА́НЦЫ (саманазва пуштун, пухтун),
нацыя, асн. насельніцтва Афганістана (больш за 10 млн.чал., 1987). Больш за 16 млн.чал. (пераважна качэўнікі і напаўкачэўнікі) жывуць на ПнЗ Пакістана. Захоўваюць племянныя аб’яднанні (афрыдыі, вазіры, гільзаі, дураны і інш.). Гавораць на пушту мове. Сярод вернікаў пераважаюць мусульмане-суніты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРО́ГАВА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дражбітка (цячэ праз возера), за 36 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,28 км², даўж. 850 м, найб.шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУР, Прудок,
рака ў Мазырскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 25 км, пл. вадазбору 178 км². Пачынаецца за 1,8 км на Пд ад в. Слабада, вусце за 1,5 км на ПнЗ ад в. Лучажэвічы. Цячэ ў межах Мазырскага Палесся. Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́РКА, Мольчанскі канал,
рака ў Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Жардзянка (бас.р. Дняпро). Даўж. 18 км. Пл. вадазбору 100 км². Пачынаецца за 3,5 км на ПнУ ад в. Вялікі Бор, вусце за 2 км на У ад в. Чыркавічы. Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кідо́км.
1.спарт. Wurf m -(e)s, Würfe; (кап’я, дыска, мяча – ад варот) Abwurf m;
штрафны́ кідо́к Fréiwurf m;
з-за спі́ны Rückhandwurf m;
кідо́к зні́зу Schockwurf m;
кідо́к з хо́ду Wurf im Lauf;
2.вайск. (хуткае перамяшчэнне) Sprung m -(e)s, Sprünge
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
выка́звацца sich äußern (пракаго-н., прашто-н. über A; паякім-н.пытанні zu D); áuftreten*vi (s) (насходзе);
выка́звацца за [супро́ць] каго-н. für [gégen] j-náuftreten*, sich für [gégen] j-náussprechen*;
выка́звацца ў тым сэ́нсе, што… sich dahín (géhend) äußern, dass…
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прасто́йм. (урабоце) Stíllstand m -(e)s; Wártezeit f -, -en Líegezeit f -, Háltezeit f -, Stándzeit f -, Stéhzeit f - (судна, вагонаўі г. д.); Betríebsstilllegung f - (назаводзеі г. д.);
пла́та за прасто́й Wártegeld n -(e)s; Líegegeld n -(e)s (суднаўгавані)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)