скаку́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Конь з высокімі бегавымі якасцямі.

Арабскі с.

2. Спартсмен, які займаецца скачкамі.

3. Той, хто танцуе (разм.).

|| ж. скаку́ха, -і, ДМ -ку́се, мн. -і, -ку́х (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скало́цца², скалю́ся, ско́лешся, ско́лецца; скалі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змацавацца (шпількай і пад.).

2. Зраніцца чым-н. вострым, калючым у многіх месцах.

С. іржышчам.

|| незак. ско́лвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скі́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Сума, на якую зменшана цана на што-н.

С. з падаткаў.

Тавар са скідкай.

2. Заніжанае патрабаванне да каго-, чаго-н.; уступка.

Не даваць ніякай скідкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страле́ц, -льца́, мн. -льцы́, -льцо́ў, м.

1. гіст. У рускай дзяржаве 16—18 стст.: ваеннаслужачы асобага пастаяннага войска.

2. Тое, што і стралок (у 1 знач.; разм.).

|| прым. страле́цкі, -ая, -ае (да 1 знач.).

С. бунт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сту́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.

Ударыцца аб што-н. або адзін аб аднаго, наткнуўшыся на што-н. або на каго-н. ці спатыкнуўшыся.

С. аб вугал стала.

|| незак. сту́кацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супрацьпаказа́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (спец.).

1. Спецыяльная заўвага, якая ўказвае на шкоднасць або немагчымасць ужывання, прымянення чаго-н., якога-н. лякарства, лячэння і інш.

С. да прымянення антыбіётыкаў.

2. Паказанне, якое супярэчыць іншаму паказанню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суро́дзіч, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Сваяк, родзіч.

2. Чалавек, блізкі з кім-н. па паходжанні, нацыянальнай прыналежнасці, месцы нараджэння.

3. перан. Жывёліна або расліна, што належаць да аднаго роду.

Кошка і яе дзікія суродзічы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сэнс, -у, м.

1. Унутраная сутнасць, лагічнае значэнне чаго-н., якое спасцігаецца розумам.

С. слова (яго значэнне). С. рамана.

2. Мэта, разумная аснова чаго-н.

С. жыцця.

С. работы.

|| прым. сэ́нсавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тры, трох, тром, трыма́, (аб) трох, ліч. кольк.

1. Лік, лічба і колькасць 3.

На т. дні.

2. Тое, што і тройка (у 2 знач.).

За сачыненне атрымаў т.

|| парадк. трэ́ці, -яя, -яе (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удыхну́ць², -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., што ў каго (што) (высок.).

Абудзіць у кім-н. што-н. (які-н. настрой, думкі і пад.).

У. надзею.

У. жыццё ў каго-н. (абудзіць да дзейнасці).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)