1. Назіраючы, сочачы за кім‑, чым‑н., паспець заўважыць, убачыць што‑н. У Мінску штодня адбываліся арышты. Абстаноўка там мянялася часта і ўсачыць ён усімі зменамі ў падполлі было надзвычай цяжка.Дзенісевіч.Творчы працэс вельмі складаны, за ім не ўсочыш і не ўціснеш у нейкія формулы.Сяргейчык.
2. Назіраючы за кім‑, чым‑н., не дапусціць чаго‑н. непажаданага, утрымаць ад якіх‑н. непажаданых учынкаў. Аднак увесь час усачыць за Панцем было нялёгка. Што больш хлапчук падрастаў, то ўсё горш рабіўся непаседлівы.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗАСЛА́ЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА, Мінскае мора,
Ганалес. У Мінскім р-не, за 10 км на ПнЗ ад Мінска. Створана ў 1956. Рэканструявана і добраўпарадкавана ў 1977. Уваходзіць у Вілейска-Мінскую водную сістэму. Пл. 25,6 км², даўж. 12 км, найб.шыр. 4,7 км, найб.глыб. 9,1 м. Аб’ём вады 86,1 млн.м³, Чаша — затопленыя рэчышчы і поймы рэк Свіслач, Вяча, Ратамка, Чарняўка. Месцамі ад вадасховішча дамбамі адсечаны мелкаводдзі, дзе створаны польдэры. Ёсць 3 глыбокаўрэзаныя залівы (самы вял. Ратамскі), 11 астравоў (агульная пл. каля 0,29 км²). Дно да глыб. 8 м выслана ілам, уздоўж былых рэчышчаў Свіслачы і Вячы — торфам. Берагі спадзістыя, з Пд і З парослыя лесам (з пасадкамі таполі, вярбы, акацыі). Месцамі створаны штучныя пясчаныя пляжы шыр. 20—50 м.
Замярзае ў пач.снеж., лёд (таўшчыня 60—70 см) трымаецца да канца сак. — пач. красавіка. Летам вада праграваецца да 21 °C (у паверхневым слоі). Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню перавышае 1 м. Са стварэннем Вілейска-Мінскай воднай сістэмы праточнасць З.в. павялічылася ў 3 разы. Ёсць асобныя ўчасткі, дзе абмен вады вельмі запаволены (на У у Спартакаўскім зал.). Пераважаюць вятры паўн.-зах. напрамку, якія могуць утвараць хвалі выш. 0,7—1,2 м. У выніку хвалевай эрозіі інтэнсіўна размываюцца паўд.-зах. і паўд.-ўсх. берагі. Уздоўж берагоў зарастае, расліннасць (чарот азёрны, трыснёг і аер звычайныя, трапляюцца рдзесты, драсён земнаводны) найб. пашырана ў залівах і вярхоўі. Водзяцца акунь, плотка, шчупак, верхаводка. Выкарыстоўваецца для сезоннага рэгулявання сцёку, абваднення Свіслачы, забеспячэння вадой Мінска. З.в. ўваходзіць у зону адпачынку Мінскага м., на берагах размешчаны міжнар. маладзёжны цэнтр «Юнацтва», прафілакторыі, базы для аматараў-рыбаловаў, спартбазы, дзіцячыя аздараўленчыя лагеры і інш.
Г.С.Жукоўская.
Заслаўскае вадасховішча.Краявід на Заслаўскім вадасховішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кала́ ’каля’ (Бяльк., Жд. 2; капыл., Жыв. сл., мсцісл., З нар. сл.; Сержп. Прымхі, Сцяц., Шат.). Рус.зах.-бран.кала, калуж.кала, кыла ’тс’, апошняе супадае з усх.-бел. формамі: кыла (Бяльк., З нар. сл.). СРНГне фіксуе шэрагу адпаведнікаў да бел. лексемы, што дазваляе меркаваць аб магчымым беларускім паходжанні калуж. слова (вынік міграцыі насельніцтва). Сустракаецца ў гаворках акала ’каля’. Этымалагічна бел.кала — склонавая форма лексемы кола ’кола’, канцавое ‑аневельмі яснае. Лексема фіксуецца ў ст.-бел. гаворках і гэта не выключае магчымага працэсу ўплыву на засведчанае ў шэрагу моў коло ’каля’ бел. прыназоўніка каля. Форма коло адзначаецца ў паўдн.-зах. гаворках, адносна каля гл. адпаведны артыкул. З літ. гл. Копечны, ESSJ, SG, I, А, 88. 89.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАЛА́КТЫКІ,
гіганцкія гравітацыйна звязаныя зорныя сістэмы, падобныя да нашай Галактыкі. Асн. маса рэчыва сканцэнтравана ў зорках, колькасць якіх у галактыках 106—1012. Галактыкі ўтрымліваюць таксама газ і касм. пыл. Размеркаваныя ў прасторы нераўнамерна, утвараюць скопішчы ў выглядзе буйнамаштабнай ячэістай структуры. Назіраюцца як светлыя туманныя плямы.
Адрозніваюць эліптычныя (E), лінзападобныя (SO), спіральныя (S), спіральныя з перамычкай (SB) і няправільныя (Ir) галактыкі. Найб. пашыраны эліптычныя, лінзападобныя, спіральныя. Эліптычныя галактыкі маюць вось сіметрыі, зоркі аварочваюцца вакол цэнтра мас сістэмы ў розных плоскасцях; як цэлае галактыкі зварочваюцца вельмі павольна. Іх дыяметр 5—50 кпк, масы 106—1013 мас Сонца, свяцільнасці 106—1012 свяцільнасцей Сонца. Яны складаюцца з жоўтых і чырвоных зорак, у іх практычна няма газу. У гэтых сістэмах рана спыніліся працэсы зоркаўтварэння. Прыклад карлікавых эліптычных галактык — спадарожнікі Андрамеды Туманнасці. Спіральныя галактыкі — моцна сплюшчаныя сістэмы з цэнтр. ядром; дастаткова хутка аварочваюцца ў напрамку закручвання спіралей. Маюць 2 і больш спіральных галін, дзе сканцэнтраваны іх самыя яркія і маладыя зоркі, рассеяны зорныя скопішчы, газапылавыя комплексы. Асн. маса зорак знаходзіцца ў дыску галактыкі. Спіральная структура абкружана сферычнай кампанентай, якая складаецца са старых зорак і шаравых скопішчаў. Лінзападобныя галактыкі моцна сплюшчаныя, але не маюць спіральнай структуры; у іх адрозніваюць ядро, лінзу-дыск і слабы арэол — гала. Галактыкі SO, S і SB хутка аварочваюцца (скорасць вярчэння на адлегласці 10 кпк ад ядра дасягае 300 км/с) і абкружаны сферычнымі каронамі. Спіральныя галактыкі з перамычкай маюць выгляд выцягнутага ядра з перамычкай паміж дзвюма спіральнымі галінамі. Да няправільных адносяцца галактыкі, у якіх не назіраюцца выразнае ядро і вярчальная сіметрыя (напр., Магеланавы воблакі). Масы спіральных і няправільных галактык 109—1012 мас Сонца, свяцільнасці 108—1011 свяцільнасцей Сонца. Існуюць таксама пекулярныя галактыкі (кожная мае унікальную форму), узаемадзейныя галактыкі (падвойныя сістэмы, паміж якімі назіраюцца перамычкі светлай матэрыі), квазары.
Літ.:
Ходж П. Галактики: Пер. с англ.М., 1992;
Гуревич Л.Э., Чернин А.Д. Происхождение галактик и звезд. 2 изд. М., 1987;
Агекян Т.А. Звезды, галактики, Метагалактика. 3 изд. М., 1981.
Н.А.Ушакова.
Да арт.Галактыкі: 1, 2, 3 — спіральныя галактыкі (1 — у сузор’і Вялікая Мядзведзіца; 2 — «Самбрэра» ў сузор’і Дзева; 3 — у сузор’і Андрамеда, бачная з рабра); 4 — спіральная галактыка з перамычкай у сузор’і Эрыдан; 5 — няправільная галактыка Вялікае Магеланава Воблака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
besides1[bɪˈsaɪdz]adv.
1. акрамя́ таго́, апрача́, апро́ч таго́;
I don’t really want to go. Besides, it’s too late now. Шчыра кажучы, я не хачу ісці. Акрамя таго, зараз вельмі позна.
2. у дада́так;
discounts on televisions, stereos and much more besides скі́дкі на тэлеві́зары, стэ́рэа і шмат што ў дада́так
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
oblige[əˈblaɪdʒ]v.
1. абавя́зваць;
You are not obliged to do it. Вы не абавязаны гэта рабіць.
2. рабі́ць ла́ску/паслу́гу;
If you need any help, I’d be happy to oblige. Калі патрэбна будзе якая дапамога, заўсёды буду рады вам да памагчы;
I’m much obliged to you. Я вам вельмі ўдзячны.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
га́дкі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1.Вельмі непрыемны (з выгляду, на смак і пад.); прыкры, брыдкі. Гадкае стварэнне. Гадкі сон. Гадкае надвор’е.
2. Агідны, подлы, варты пагарды, ганьбавання. Гадкі чалавек. Гадкі ўчынак. □ — Я, Цімох, не буду апраўдвацца: я ўзяўся за гадкую, паскудную справу. Мяне нанялі войт і яго сябры, каб я стаў фальшывым партызанам і даносіў ім на вас.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клі́нкер, ‑у, м.
1.Вельмі моцная цэгла, якая не ўбірае вільгаці і ідзе на машчэнне дарог, для насцілу падлогі ў прамысловых будынках і пад. [Сашка Стафанковіч] на адной з станцый убачыў праз вагоннае акно выбрукаваны клінкерам перон. Што такое клінкер, ён ведаў з прачытанага ў газеце артыкула.Чорны.
2. Абпаленая да спякання цэментная сыравіна ў выглядзе цвёрдых кускоў.
[Англ. clinker.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заняпа́д, ‑у, ДМ ‑дзе, м.
1. Упадак, збядненне (звычайна ў якой‑н. галіне грамадскага жыцця). Заняпад эканомікі. Заняпад буржуазнай культуры.
2. Хваравіты стан, упадак сіл. Стэпа пачула вялікую ўтому, заняпад і, не раздзеючыся, прылягла.Гартны.// Цяжкі маральны стан, выкліканы перажываннямі, горам. Сваімі простымі і задушэўнымі гутаркамі .. [Кунігас-Ляўданскі] вельмі падтрымаў мяне ў маім заняпадзе пасля смерці Яні.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зло́сна, прысл.
1. Са злосцю, нядобразычліва (сказаць, глянуць і пад.). Сцёпа злосна агрызнуўся: — Чуў ужо. Адчапіцеся!Курто.
2.Вельмі моцна, бязлітасна, люта. Камары кусаліся ўсё гэтак жа злосна, не зважаючы ні на якія захады.Лужанін./уперан.ужыв.Злосна стагналі вятры над курганамі, Хмары насіліся чорнаю хваляй.Купала.
3.Разм. Горача, заўзята. Хлопцы працавалі ўпарта, нават злосна.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)