лес у непасрэднай блізкасці ад горада добраўпарадкаваны для адпачынку на ўлонні прыроды; адзін з відаў загараднага парку. Бываюць агульнага тыпу (прагулачныя), шматпрофільныя (для спорту, адпачынку, забаў) і спецыялізаваныя (курортна-аздараўленчыя, спарт., гісторыка-мемарыяльныя). Каля буйных гарадоў Л. звычайна займаюць 300—500 га. Адкрытыя прасторы (паляны, лугі, вадаёмы) у іх складаюць да 30%. Абсталяванне найчасцей робяць з прыродных матэрыялаў (дрэва, камень, чарот і інш.). Загарадныя паркі, у якіх пераважаюць лугі, паляны і вадаёмы наз.лугапаркамі і гідрапаркамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕРМО́Н-ФЕРА́Н (Clermont-Ferrand),
горад у цэнтр.ч. Францыі. Адм. ц. дэпартамента Пюі-дэ-Дом і гал. горад гіст. вобласці Авернь. Склаўся з 2 гарадоў: Клермон (вядомы з часоў стараж. Рыма) і Феран (атрымаў правы горада ў 13 ст.). 254 тыс.ж. з прыгарадамі (1990). Трансп. вузел. Аэрапорт. Буйны цэнтр гумава-тэхн. і шыннай прам-сці. Развіта таксама металаапр., маш.-буд., тэкст., швейная, паліграф., харч.прам-сць. Ун-т (з 1810). Арх. помнікі 12—18 ст. Паблізу — бальнеалагічны курорт Руая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСЛА́ЎСКІ КЛЯ́ШТАР ДАМІНІКА́НЦАЎ.
Існаваў у Заслаўі ў 1676—1832. Засн. тагачаснымі ўладальнікамі горада Казімірам і Крыстынаю (з Глябовічаў) Сапегамі. У 1678 асвячоны віленскім біскупам. Размяшчаўся на замчышчы пры касцёле архангела Міхаіла, перабудаваным з кальвінскага збору. Пабудаваны ў 1772 корпус жылога будынка з часанага дрэва быў 2-павярховы, на каменным падмурку, франтонам звернуты на У. Б-ка ў 1818 мела 422 тамы. Пасля скасавання кляштара касцёл некат. час быў парафіяльным, у 1840 асвячоны як Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква. А.А.Ярашэвіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЁЛАК ГАРАДСКО́ГА ТЫ́ПУ,
гарадскі населены пункт, які адрозніваецца ад горада пераважна меншай колькасцю жыхароў. Звычайна выконвае прамысл., трансп., адм., курортныя, навук. і інш. функцыі. Вылучаюць: гарадскі пасёлак, курортны пасёлак, рабочы пасёлак. На Беларусі П.г.т. ўтвораны ў 1938 з вял.мястэчак і некаторых сёл. Крытэрыі аднясення нас. пунктаў да пэўнай катэгорыі замацаваны ў Законе «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь» ад 5.5.1998. На Беларусі (2000) 109 П.г.т., у т. л. 92 гарадскія, 16 рабочых, 1 курортны (Нарач).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІ́НСКПРАЕ́КТ»,
дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут «Мінскпраект» Мінгарвыканкома. Засн. ў 1959 як дзярж. праектны ін-т «Мінскпраект» на базе праектнай канторы Мінгарпраект (арганізавана ў 1953 на базе створанай у 1945 арх.-планіровачнай майстэрні). З 27.12.1996 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка праектаў планіроўкі і забудовы жылых раёнаў і мікрараёнаў, аб’ектаў жыллёва-грамадз. прызначэння і добраўпарадкавання горада, горадабудаўнічай дакументацыі Мінска і прыгараднай зоны, рэканструкцыі і капітальнага рамонту аб’ектаў аховы здароўя, жыллёва-грамадз., сац.-бытавога, камунальнага і вытв. прызначэння, праектаванне інж. сетак і сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́КАВА,
вёска ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., на беразе Лукаўскага вадасховішча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Маларыта, 45 км ад Брэста. 744 ж., 283 двары (1999). Т-ва з абмежаванай адказнасцю «Вілія». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Магіла сав. воіна і ахвяр фашызму. Каля вёскі стаянкі эпохі мезаліту і неаліту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ВЫЯ МАСТЫ́,
вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., на правым беразе р. Нёман, на скрыжаванні аўтадарог на Шчучын, Ваўкавыск, Масты. Цэнтр Мастоўскага с/с і саўгаса. За 6 км на У ад горада і чыг. ст. Масты, 66 км ад г. Гродна. 1195 ж., 414 двароў (2000). Мастоўскае райсельэнерга, пчалярскае прадпрыемства. Сярэдняя школа, спецшкола-інтэрнат, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэчны пункт, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Касцёл св. Іаана Хрысціцеля. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫНО́КА (Orinoco),
рака на Пн Паўднёвай Амерыкі, у Венесуэле і Калумбіі. Даўжыня 2730 км, плошча басейна больш за 1 млн.км². Пачынаецца ў паўднёва-заходняй частцы Гвіянскага пласкагор’я, цячэ на Паўночны Усход сярод астанцовых гор Гвіянскага шчыта, утварае шматлікія парогі, вадаспады да 17 м, месцамі цясніны; ніжняе цячэнне Арынока — на Гвіянскай нізіне; упадае ў Атлантычны акіян. Асноўныя прытокі: Каўра, Карані (справа); Гуаўярэ, Мета, Араўка, Апурэ (злева). У вярхоўях ад Арынока аддзяляецца рака Касік’ярэ, па рэчышчы якой каля 1/3 сцёку паступае ў басейн ракі Амазонка (з’ява біфуркацыі рэк). За 200 км ад акіяна — шырокая дэльта (плошча каля 20 тысяч км²), дзе рака падзяляецца на 36 рукавоў (найбольшыя Манама, Макарэа — суднаходны, Бока-Грандэ і іншыя. Марскія прылівы на 400 кіламетраў ад вусця.
Сярэдні расход вады каля 29 тысяч м³/с, гадавы сцёк каля 915 км³. Дажджавыя паводкі з красавіка да кастрычніка. Цвёрды сцёк да 45 млн.т за год. Марское суднаходства — да горада Сьюдад-Балівар, рачное — да горада Пуэрта-Аякуча (Венесуэла), у перыяд дажджоў — да вусця ракі Гуаўярэ (з перарывамі каля парогаў). Каскад ГЭС (найбольшыя — Гуры, на рацэ Карані). На Арынока гарады Санта-Барбара, Пуэрта-Аякуча, Сьюдад-Балівар, Пуэрта-Ардас (Венесуэла), Пуэрта-Карэньё (Калумбія).