КА́СІЙ (Лонгін Гай) (Gaius Cassius Longinus; ?—42 да н.э.),
старажытнарымскі ваен. і паліт. дзеяч. З плебейскага роду Касіяў. Нар. трыбун (49), прэтар (44). Удзельнік парфянскага паходу Ліцынія Краса (53). У пач.грамадз. вайны 49—45 прыхільнік Гнея Пампея, пасля бітвы пры Фарсале (48) спыніў супраціўленне, памілаваны Цэзарам. У 44 да н.э. адзін з арганізатараў забойства Цэзара. Пасля ўтварэння 2-га трыумвірату (43) аб’яднаўся з М.Брутам супраць трыумвіраў. Пасля паражэння ў бітве пры Філіпах (42) скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЯ́ЖАЦКІЯ З’Е́ЗДЫў Кіеўскай Русі,
нарады князёў з дынастыі Рурыкавічаў, на якіх вырашаліся важныя паліт., ваен. і рэліг. пытанні. З летапісных крыніц найб. вядомыя: Вышгарадскі К.з. 1072 (разглядаў пытанні аб перанясенні мошчаў св. Барыса і Глеба ў новую царкву, прыняцці «Праўды Яраславічаў» — новай рэдакцыі «Рускай праўды»), Любецкі з’езд 1097, Віцічаўскі К.з. 1100 (пра заключэнне міру паміж князямі Святаполкам Ізяславічам, Уладзімірам Манамахам, Алегам Святаславічам і інш. і саюз супраць полаўцаў), Долабскі К.з. 1103 (пра арганізацыю паходу супраць полаўцаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́СНІК (Іван Міхайлавіч) (12.8.1906, в. Іванск Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. — 18.2.1957),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскае артыл. вучылішча (1932), Вышэйшыя афіцэрскія курсы пры Ваен. акадэміі бранятанк. войск (1947). У Чырв. Арміі з 1928. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Калінінскім, Ленінградскім і 1-м Бел. франтах. Полк самаходных гармат пад камандаваннем падпалкоўніка К. вызначыўся 16—22.4.1945 на тэр. Германіі пры прарыве варожай абароны на ўчастку шашы Франкфурт—Берлін. Да 1956 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЦО́Ў (Альгерд Ціханавіч) (19.7.1912, в. Забалоцце Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 12.12.1993),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ленінградскае ваенна-інж. вучылішча (1938), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1950). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Варонежскім і 1-м Укр. франтах. Камандзір матарызаванага пантонна-маставога батальёна маёр К. вызначыўся 2—4.8.1944 пры фарсіраванні Віслы каля г. Баранаў-Сандамерскі і ў баях за плацдарм. Да 1961 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́САЎ (Іван Іванавіч) (н. 25.5.1912, г. Віцебск),
генерал-лейтэнант (1965). Канд.гіст.н. (1973), дацэнт (1979). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1941), Генштаба (1951). У Чырв. Арміі з 1929, з 1939 у паветрана-дэсантных войсках. У Вял.Айч. вайну з вер. 1943 нач. штаба паветрана-дэсантнай брыгады, стралк. палка на Карэльскім фронце. У 1945—75 на адказных пасадах у Сав. Арміі, да 1991 на выкладчыцкай рабоце. Аўтар кніг «Дэсантнікі» (1968), «Свабодны палёт» (1979), «Выбранніцы неба» (1990) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАЗУНО́Ў (Пётр Аляксеевіч) (20.2.1920, в. Петрачкі Віцебскага р-на — 8.3.1992),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Віцебскі аэраклуб (1938), Адэскую ваен.авіяц. школу (1940), Вышэйшыя лётна-тактычныя курсы (1947), Цэнтр. лётна-тактычныя курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу (1955). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з сак. 1943 на Паўд.-Зах., 3-м Укр., 3-м і 2-м Прыбалт. і Ленінградскім франтах: камандзір эскадрыллі, нам. камандзіра штурмавога авіяпалка. Зрабіў 138 баявых вылетаў. Да 1975 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ Сцяпан Іванавіч [1.5.1923, в. Пушча (цяпер у межах в. Пірагі) Расонскага р-на Віцебскай вобл. — 24.7.1997], Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Віцебскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую ваен. школу пілотаў (1942), Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы (1952). У Вял.Айч. вайну на Цэнтр. і 1-м Бел. франтах. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, баёў у Германіі. Нам. камандзіра эскадрыллі штурмавога авіяпалка ст. лейтэнант Ж. зрабіў 121 баявы вылет, у т. л. 80 — на тэр. Беларусі. Да 1957 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗДАНО́ВІЧ (Гаўрыіл Станіслававіч) (10.4.1900, в. Крывошын Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 6.7.1984),
генерал-маёр (1943), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1931). У Чырв. Арміі з 1919. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Цэнтр., Паўд.-Зах., Паўд., Сталінградскім, Данскім, 3-м, 2-м Укр. і Забайкальскім франтах. Камандзір стралк. дывізіі З. вызначыўся ў жн. 1945 у баях па разгроме Квантунскай арміі Японіі. Да 1953 у Сав. Арміі. Аўтар кн. «Ідзём у наступленне» (1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РДЭР (ням. Order ад лац. ordo рад, парадак, шэраг),
1) афіцыйны дакумент, які змяшчае загад, прадпісанне, распараджэнне (напр., на ўсяленне ў жылое памяшканне, на атрыманне тавару, грузу і да т.п.).
2) У бухгалтэрыі дакумент на ажыццяўленне аперацый з грашовымі або матэрыяльнымі сродкамі (наяўнымі — касавыя О., безнаяўнымі разлікамі — мемарыяльныя О.).
3) Рэгламентаванае камандуючым (камандзірам) узаемнае па напрамках і дыстанцыях размяшчэнне ваен. караблёў на пераходзе морам і ў час бою. Ствараецца з мэтай абароны ад магчымых атак праціўніка.