П’ЯНКО́Ў (Аляксей Пятровіч) (16.3.1901, г. Перм, Расія — 12.11.1987),

бел. гісторык. Д гіст. н. (1949), праф. (1950). Скончыў Пермскі ун-т (1925). У 1937—41 і 1945—50 заг. кафедры, дэкан гістфака, прарэктар па навук. рабоце БДУ, заг. сектара Ін-та гісторыі АН БССР, з 1950 у Магілёўскім, у 1954—78 у Мінскім пед. ін-тах. Аўтар прац па гісторыі ранняга феадалізму, Стараж. Русі, становішча бел. сялян у 17—18 ст. Адзін з аўтараў «Гісторыі БССР» (вып. 1, 1946), «Гісторыі БССР» (т. 1, 1955).

Тв.:

Происхождение белорусского народа. Мн., 1948;

Происхождение общественного и государственного строя Древней Руси. Мн., 1980.

А.​І.​Валахановіч.

т. 13, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯСЕ́ЦКІ (Сцяпан Сцяпанавіч) (н. 21.8.1949, в. Аляксейкі Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д тэхн. н. (1992), праф. (2000). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1971). З 1971 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац. АН Беларусі (з 1992 г. заг. лабараторыі). Навук. працы па тэхналогіі і матэрыялазнаўстве палімераў і кампазітаў. Распрацаваў тэхналогію атрымання новых кампазітных матэрыялаў на аснове палімераў, якія знайшлі выкарыстанне ў машынабудаванні. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1975.

Тв.:

Точные пластмассовые детали и технологин их получения. Мн., 1992 (у сааўт.);

К оценке влияния модификаторов на межфазные взаимодействия в полимерных смесях // Весці АН Беларусі. Сер. хім. навук. 1992. №1.

т. 13, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯТРО́ЎСКІ (Рыгор Рыгоравіч) (н. 4.5.1947, в. Залубнішча Магілёўскага р-на),

бел. вучоны ў галіне біяхіміі і нейрафізіялогіі. Д біял. н. (1992). Скончыў БДУ (1972). З 1972 у Бел. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1993 у 5-й гар. клінічнай бальніцы Мінска (заг. лабараторыі). Навук. працы па ролі эндагенных біял.-актыўных рэчываў у патагенезе развіцця нейрадыстрафічных з’яў у арганізме пры траўматычных парушэннях нерв. сістэмы.

Тв.:

К механизму развития трофических нарушений в денервированных тканях при травматических поражениях нервных стволов // Периферическая нервная система. Мн., 1988. Вып. 11;

Нейропептид-зависимые механизмы нарушения болевой афферентации при травматических поражениях нервных стволов // Там жа. 1993. Вып. 16.

т. 13, с. 172

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯТРУ́ШКА (Сяргей Антонавіч) (н. 6.4.1940, в. Палянічыцы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д с.-г. н. (1993). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1962). У 1969—72 і з 1982 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі (заг. лабараторыі). Навук. працы па эфектыўных кірунках развіцця жывёлагадоўлі, расплоджванні, селекцыі, удасканаленні і стварэнні новых парод мясной буйн. раг. жывёлы.

Тв.:

Методыка ацэнкі быкоў мясных парод па якасці патомства (разам з В.​С.​Антанюком, В.​Н.​Сырычавым) // Весці АН БССР. Сер. с.-г. навук. 1987. № 3;

К вопросу о развитии мясного скотоводства в Белорусской ССР (разам з У.​І.​Шляхтуновым) // Науч.-техн. бюл. Харьков, 1989. № 48.

т. 13, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАМА́НАЎ (Уладзімір Сяргеевіч) (н. 20.5.1926, в. Чыстыя Лужы Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне лесазнаўства і экалогіі. Д с.-г. н. (1986), праф. (1980). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1952). З 1957 дырэктар запаведна-паляўнічай гаспадаркі Белавежская пушча, з 1966 нам. міністра лясной гаспадаркі Беларусі, з 1973 у Бел. тэхнал. ун-це (да 1987 рэктар). Навук. працы па лесазнаўстве, паляўніцтвазнаўстве, ахове прыроды, адукацыі аб навакольным асяроддзі.

Тв.:

Природные ресурсы БССР, использование и охрана. М., 1985;

Охрана природы. Мн., 1986 (разам з Н.​З.​Харытонавай);

Охрана окружающей среды Могилевской области. Мн., 1998 (разам з Т.​А.​Раманавай, Ч.​А.​Раманоўскім).

т. 13, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т (БНК) у Магілёве, бел. грамадска-паліт., культ.-асв. арг-цыя ў 1917—18. Створаны 17.4.1917. Заснавальнікі: выкладчыкі навуч. устаноў горада, работнікі суда, архіва, б-к, чыгункі, земскіх і гар. устаноў. К-т узначальваў І.​І.​Рэут, з кастр. 1917 — М.С.Кахановіч. У яго ўваходзілі Я. і Дз.​Аляхновічы, Дз.І.Даўгяла (нам. старшыні), В.​Я.​Какошынскі, ксёндз Д.​Лапошка, А.​Ф.​Пігулеўскі, А.​М.​Раждзественскі, І.А.Сербаў, М.​А.​Судзілоўскі, Шчансновіч і інш. Пры к-це працавалі паліт., арганізац., фінансавая, школьная, культ.-асв. і этнагр. камісіі. Меў на мэце стварэнне дзярж.-прававых, культ.-асв. і эканам. умоў для бел. адраджэння, пашырэнне нац. свядомасці сярод бел. насельніцтва. На пач. дзейнасці выступаў за аўтаномію Беларусі ў складзе Рас. дэмакр. рэспублікі, з 1918 за дзярж. незалежнасць Беларусі. Прадстаўнікі к-та ўдзельнічалі ў рабоце з’ездаў бел. арг-цый і партый у Мінску ў ліп. 1917, Усебел. з’ездзе 1917. Разам з інш. бел. арг-цыямі выставіў кандыдатуры ва Устаноўчы сход па Магілёўскай выбарчай акрузе. Спробы пераўтварыць к-т у губ. цэнтр бел, нац. арг-цый не мелі поспеху. Спыніў дзейнасць у ліст. 1918 з прыходам у горад Чырв. Арміі.

У.​В.​Ляхоўскі.

т. 2, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫСО́ЦКАЯ (Надзея Фёдараўна) (н. 25.7.1943, г. Курган, Расія),

бел. мастацтвазнавец. Д мастацтвазнаўства (1994), праф. (1996). Скончыла Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў С.-Пецярбургу (1971). З 1964 працуе ў Дзярж. маст. музеі Беларусі. Даследуе выяўл. мастацтва Беларусі 12—18 ст. Аўтар прац: «Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст.: Фрэска, абраз, партрэт» (1980, з Т.​А.​Карповіч), «Пластыка Беларусі XII—XVIII стст.:» (1983), «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стст.» (1984) і інш. Выкладала курсы ўсеагульнай гісторыі мастацтва і бел. мастацтва, а таксама арганізавала выстаўкі: стараж. бел. мастацтва ў Італіі, Іспаніі, Расіі, Францыі; праваслаўнай і каталіцкай бел. іканаграфіі ў Оксфардскім і Еўрапейскім гуманіт. (Мінск) ун-тах. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.

Тв.:

Три иконы XVIII в. из села Бастеновичи // Проблемы развития зарубежного искусства. Л., 1975. Вып. 5;

«Ирмолог» Иоанна Рополевского «витебского» // Проблемы развития зарубежного искусства. Л., 1977. Вып. 7;

Іканапіс Беларусі XV—XVIII стст. 3 выд. Мн., 1995.

А.​В.​Кашкурэвіч.

т. 4, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМІ́НСКІ (Дзмітрый Раманавіч) (17.8.1907, г. Днепрапятроўск, Украіна — 23.11.1989),

бел. кампазітар. Засл. дз. маст. Беларусі (1963). Скончыў Растоўскі муз. тэхнікум (1930), вучыўся ў Маскоўскім ін-це павышэння кваліфікацыі музыкантаў-педагогаў (1936—41). З 1945 у Мінску, з 1957 у Дзярж. выд-ве БССР, у 1963—66 старшыня праўлення Саюза кампазітараў БССР. З 1980 у Канадзе. У яго творчасці пераважае інстр. музыка, дзе сфарміраваўся адметны індывід. стыль, заснаваны на спалучэнні яскравага меладызму, сучасных сродкаў выразнасці і бел. фальклору. Значны здабытак бел. муз. культуры — канцэрты для цымбалаў, скрыпкі (№ 2), віяланчэлі, фп. (№ 1, 2, 3) з аркестрам, Рапсодыя і Фантазія на бел. тэму для фп. з арк., Сімфаньета для камернага арк. Аўтар твораў для аркестра нар. інструментаў, эстр. аркестра, музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў («Хто смяецца апошнім», «Дзень, калі спаўняецца 30 гадоў» і інш.).

Літ.:

Ауэрбах Л. Дзмітрый Камінскі. Мн., 1970;

Бергер Л. Д.​Р.​Каминский М., 1971.

Т.​А.​Дубкова.

т. 7, с. 527

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАДЫ́ГІНА (Арыядна Барысаўна) (н. 2.3.1927, Мінск),

бел. вучоны-эстэтык, музычны крытык і педагог. Дачка Б.І.Ладыгіна. Д філас. н. (1976). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1950). Выкладала ў Саратаўскім муз. вучылішчы, Маскоўскай і Казанскай кансерваторыях. З 1958 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. З 1963 у Бел. акадэміі музыкі (з 1978 праф.). Даследуе праблемы народнасці мастацтва, пераемнасць культур (пераважна на матэрыяле бел. музыкі), гісторыю бел. муз. т-ра. Выступае як муз.-тэатр. крытык.

Тв.:

Народнасць савецкага мастацтва і беларуская музыка. Мн., 1961;

Искусство и современность. Мн., 1964;

Искусство: Диалектика преемственности. Мн., 1979 (разам з В.​В.​Грыніным);

О преемственности в искусстве. М., 1982 (з ім жа);

Книга по эстетике для музыкантов. М.;

София, 1983 (у сааўт.);

Искусство в системе духовных ценностей общества. М., 1986 (разам з В.​В.​Грыніным);

Le caractére populaire de l’art socialiste // Actes du VII​e congrés International d’esthétique. Bucarest, 1977. T. 2.

А.​Ф.​Рашчупкін.

т. 9, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІЦЬВІ́НКА (Васіль Дзмітрыевіч) (н. 7.12.1941, в. Верхні Церабяжоў Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. фалькларыст. Канд. філал. н. (1984). Скончыў БДУ (1970). Настаўнічаў, з 1966 працуе ў БДУ (з 1982 заг. н.-д. лабараторыі бел. фальклору). З 1991 старшыня Бел. саюза фалькларыстаў. Збірае і даследуе бел. фальклор і этнаграфію. Аўтар кніг «Зімовыя святкі», «Веснавыя святы і абрады» (абедзве 1995), «Святы і абрады беларусаў» (2-е выд. 1998). Сааўтар выданняў «Беларускі фальклор у сучасных запісах» (1973), «Беларуская народная творчасць савецкага часу» (1978), «Узроўні фальклорных уплываў» (1982), «Песня на ўсё жыццё» (1983) і інш. Складальнік зб-каў прыказак і прымавак «Слова міма не ляціць» (1985, з Л.​Царанковым), «Калыханкі і забаўлянкі» (1992), «Песня — душа народа» (1993), «Дзіцячы спеўнік», «Песні і строі Піншчыны» (з М.​Раманюком і У.​Раговічам, абедзве 1994), «Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Мінская вобласць» (1995), фотаальбома «Рыгор Шырма» (1995). Выдае «Каляндар свят і абрадаў беларусаў» (з 1994). Вядучы фальклорнай тэлепраграмы «Запрашаем на вячоркі» (з 1978).

І.​У.​Саламевіч.

т. 9, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)