Is the car fitted with a radio? Ці ёсць у аўтамабілі радыё?
2. прыладкава́ны (прыбіты, прыкручаны і да т.п.);
a fitted carpetBrE дыва́н на ўвесь пако́й
3. (пра адзенне) яко́е абляга́е фігу́ру
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
НЕВА́ДА (Nevada),
штат на З ЗША. Пл. 286,4 тыс.км². Нас. 1746,9 тыс.чал. (1998). Адм. ц. — Карсан-Сіці, найб. гарады Лас-Вегас і Рына. Большая ч. штата ў горнай бяссцёкавай вобласці Вялікага Басейна; на З — адгор’і хр. Сьера-Невада. Клімат умераны, кантынентальны, вельмі сухі. Сярэдняя т-растудз. ў катлавінах 0—2 °C, ліп. 20—22 °C. Ападкаў каля 200 мм за год (каля падножжа Сьера-Невады 100 мм). Рэк мала, яны малаводныя, на ПдУ — р. Каларада. Расліннасць паўпустынь і пустынь. Гал. галіны гаспадаркі — абслугоўванне турыстаў і горная прам-сць. Развіты індустрыя адпачынку і забаў агульнанац. значэння, турызм, курортная справа (кліматычныя курорты); 42,6% працоўных занята ў сферы абслугоўвання. Вытв-сць электраэнергіі 26,6 млрд.кВт∙гадз (1998). Працуюць электрастанцыі на каменным вугалі і прыродным газе. Буйная ГЭС Гувер на р. Каларада. Здабыча руд золата, медзі, серабра, вальфраму, жалеза, марганцу, малібдэну і поліметалаў, барыту, дыятаміту. Прадпрыемствы выпускаюць каляровыя металы, харч. прадукты, адзенне, пластмасы, асобныя віды абсталявання (аэракасмічнае, ірыгацыйнае, сейсмічнага кантролю і інш.). Гал. галіна сельскай гаспадаркі — экстэнсіўная мясная жывёлагадоўля. Гадуюць (1999, тыс. галоў): буйн. раг. жывёлу — 510, авечак — 85, свіней, птушку. На арашальных землях вырошчваюць сеяныя травы, бульбу, цыбулю, часнок, ячмень, пшаніцу. Транспарт чыг. і аўтамабільны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІВІ́Л (Канстанцін) (5.4.1793—6.4.1869),
палітычны дзеяч, мецэнат, адзін з першых бел. фалькларыстаў. Сын Мацея Радзівіла. Атрымаў у спадчыну маёнтак Паланэчка ў Навагрудскім пав., які быў адным з культ. асяродкаў у краі. Збудаваў Паланэчкаўскі палац. Сабраў значную б-ку (4 тыс. тамоў), архіў, калекцыю твораў мастацтва, у якой былі партрэты прадстаўнікоў роду Радзівілаў, карціны Ю.Пешкі, Я.Рустэма, гравюры, габелены, медалі. Камергер імператарскага двара. У 1820 уступіў у тайнае паліт.т-ва «Нацыянальнае масонства», а ў 1821 далучыўся да яго пераемніка — Патрыятычнага таварыства (чл.к-таЛіт. правінцыі). Пасля задушэння паўстання дзекабрыстаў 1825 быў арыштаваны. У 1850-я г. даслаў у Рус.геагр.т-ва «Статыстычны нарыс Навагрудскага павета» і «Этнаграфічныя звесткі пра жыхароў Навагрудскага павета» (зберагаюцца ў архіве т-ва). Склаў слоўнічак мясц. слоў, апісаў знешні выгляд навагрудскіх сялян, іх адзенне, абрады на Купалле, Дзяды, Куццю, сял. вяселле. Запісаў 84 прыказкі, калядную, 2 купальскія і 27 вясельных песень.
Літ.:
Цішчанка І.К. Да народных вытокаў. Мн., 1986;
Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. 2 wyd. Wrocław etc., 1992. T. 2. S. 317—321.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сало́п
(фр. salope)
верхняе жаночае адзенне ў выглядзе шырокай доўгай накідкі з прарэзамі для рук, часта на падкладцы, ваце або футры, якое было пашырана ў Зах. Еўропе і Расіі ў першай пал. 19 ст. сярод гараджанак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Кандыда́т ’той, хто намечаны для выбрання, прыёму, назначэння’ (ТСБМ, Яруш.), Ст.-бел.кондидатъ (XVII ст.) ’тс’. Запазычана са ст.-польск.kandydat, якое з лац.candidātus ’убраны ў белае адзенне’ (з часоў Рыму — прэтэндэнт на пасаду павінен быў быць апрануты ў белую тогу) < лац.condere ’бялець, блішчэць’ (Слаўскі, 2, 44; Шанскі, 2 (К), 43–44).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мундзі́р ’ваеннае або цывільнае форменнае адзенне’, мундзяры́ ’бульба, звараная ў лушпайках’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Вешт., Сл. ПЗБ). З рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 79), у якой мундир у XVIII ст. запазычана з франц.monture ’забеспячэнне’, магчыма, і з ням.Mundierung ’тс’ (Фасмер, 3, 9–10, параўн. с.-в.-ням.muntieren ’забяспечваць, рыхтаваць, збіраць (у дарогу), узбройваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Труня́нне ‘лодарнічанне’ (Юрч. Вытв.), труня́ннік ‘гультай, бадзяга’ (Юрч. СНЛ), труня́цца (асудж.) ‘лодарнічаць, бадзяцца, хадзіць без справы’ (Юрч.). Параўн. укр.тру́нути ‘піхнуць, штурхнуць’, рус.труня́стый ‘апрануты ў парванае адзенне’, труни́ть ‘ісці памалу’, серб.тру́нити ‘перашкаджаць’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл.*truniti ‘перашкаджаць’ (Варбат, Исслед., 557). Роднаснае літ.trỹnioti ‘церці, паціраць’ і trỹniotis ‘бадзяцца, валачыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
drzeć
незак.
1. дзерці, рваць;
drzeć ubranie — рваць адзенне;
2. дзерці, здзіраць; абрываць;
drzeć (z kim) koty — не ладзіць (з кім); сварыцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)