Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЁС,
больш глыбокі ўчастак рэчышча ракі, размешчаны паміж перакатамі. Звычайна ўтвараецца ў месцах павелічэння скорасці цячэння вады і інтэнсіўнага размывання дна (напр., у выгінах рэк, у звужаных рачных далінах). П. называюць таксама ч. азёр ці вадасховішчаў, адасобленыя астравамі, паўастравамі, косамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПО́РШЭ»
(Porsche),
сям’я спартыўных і турыстычных аўтамабіляў аднайменнай герм. фірмы. Выпускаецца з 1948. Вырабляюцца мадэлі задне- ці поўнапрывадныя з кузавамі тыпу купэ і кабрыялет. Магутнасць рухавіка да 316 кВт, найб. скорасць да 295 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЕРКАВА́ЛЬНЫ ПУ́НКТ,
электрычная падстанцыя, прызначаная для размеркавання аднаго намінальнага напружання. Выкарыстоўваюць у гар.ціпрамысл.эл. сетках з напружаннем 6—20 кВ у якасці прамежкавага звяна паміж крыніцай сілкавання і размеркавальнымі трансфарматарнымі падстанцыямі. Канструктыўна іх выконваюць у выглядзе закрытага размеркавальнага ўстройства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕГІДЫ́ЛЬЯ (ісп. seguidilla),
іспанскі нар. танец-песня. Муз. памер 3/4. Тэмп жывы. Узнік у Кастыліі ў 15—16 ст. Мае рэгіянальныя разнавіднасці, гал. з якіх мурыйская і севільская. Тэксты пераважна лірычныя ці жартоўныя. Выконваецца пад акампанемент гітары, бандур і кастаньет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕКТРА́ЛЬНАЯ ШЧЫ́ЛЬНАСЦЬ,
ліміт адносін светлавой велічыні (энергетычнай яркасці, светлавога патоку і інш.), якая адпавядае вузкаму ўчастку спектра аптычнага, да шырыні гэтага ўчастка. Графік залежнасці С.ш. ад даўжыні хвалі (частаты, хвалевага ліку ціінш.) характарызуе размеркаванне адпаведнай фіз. велічыні па спектры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ЕР (англ. stayer, літар. — вынослівы чалавек),
спартсмен, які спецыялізуецца ў бегу ці гонках на доўгія дыстанцыі (напр., 3000, 5000, 10 000 м), у адрозненне ад спрынтэра. С. наз. таксама спарт. конь, які дасягнуў найб. хуткасці ў скачках на доўгіх дыстанцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭАРЫ́Н (ад грэч. stear тлушч),
сумесь стэарынавай і пальміцінавай кіслот з нязначнай (да 5%) колькасцю алеінавай і інш. ненасычаных кіслот. Паўпразрыстая бясколерная ці жаўтаватая маса tпл 53—65 °C). Атрымліваюць прасаваннем і ахаладжэннем гідралізату жывёльных тлушчаў. Гл. таксама Стэарынавая кіслата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЙЛ (ад англ. file картатэка, падшыўка папер) у інфарматыцы, сукупнасць звестак, аб’яднаных па якой-н. прыкмеце (ці некалькіх прыкметах). Мае апісанне для ідэнтыфікацыі (напр., імя), пачатак і канец Ф. пазначаюцца спец. меткамі. Размяшчаецца пераважна на носьбітах інфармацыі ў знешняй памяці ЭВМ.