БАКІХА́НАЎ Абас-Кулі-ага (літ.псеўд.Гудсі; 21.6.1794, с. Аміраджаны каля Баку — 1847),
азербайджанскі вучоны і пісьменнік. З сям’і бакінскіх ханаў. У кн. «Райскі кветнік» (апубл. 1926) гісторыя Азербайджана ад старажытнасці да пач. 19 ст. Аўтар навук. прац па педагогіцы, філасофіі, мове фарсі, астраноміі і геаграфіі, паэт. і празаічных твораў. Адзін з пачынальнікаў новых жанраў у азерб. л-ры (навелы, рэаліст. бытавой паэмы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЕА́НАЎ Аляксей Яўгенавіч (н. 25.6.1949, г.Уладзікаўказ, Паўн. Асеція),
вучоны-анколаг. Д-рмед.н. (1989). Скончыў Паўн.-Асецінскі мед.ін-т (1972). З 1972 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі Мін-ва аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. З 1992 дырэктар Бел. цэнтра мед. тэхналогій, інфарматыкі, кіравання і эканомікі аховы здароўя. Навук. працы па эпідэміялогіі рака і інш. інфекцыйных хвароб, арганізацыі аховы здароўя, інфарматыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУЛІ́НІН Аркадзь Андрэевіч (16.5.1909, с.Вял. Лазаўка Токараўскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія — 1986),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рбіял.н. (1959), праф. (1960). Скончыў Варонежскі зоавет. ін-т (1932) і Ленінградскі вет.ін-т (1935). З 1947 у Віцебскім вет., з 1969 у Гродзенскім с.-г. ін-тах. Асн. працы па мікра- і макраскапічнай будове вегетатыўнай нерв. сістэмы свойскай жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІ́ШЧЫК Віктар Міхайлавіч (н. 19.3.1945, г.п. Наваельня Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм.н. (1990), праф. (1991). Скончыў БДУ (1967). З 1970 у БДУ. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, радыяцыйным матэрыялазнаўстве, электроннай структуры крышталёў. Распрацаваў методыкі і тэхнал. працэсы мадыфікацыі ўласцівасцяў металаў і сплаваў іоннымі пучкамі.
Тв.:
Структурный анализ. Мн., 1979 (разам з Г.А.Гуманскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНХІМЮ́К Вячаслаў Лявонцьевіч (н. 9.3.1915, г. Самарканд),
вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання. Д-ртэхн.н. (1975), праф. (1977). Скончыў Сярэднеазіяцкі індустр.ін-т (1939), з 1946 выкладаў у гэтым ін-це. З 1960 у БПІ. Навук. працы па аптымізаваных сістэмах электрамеханікі, электрапрыводах робатаў на мікрапрацэсарнай аснове. Распрацаваў матэм. апарат (функцыі кіравання) для дыскрэтных электрамех. сістэм.
грамадская культ.-асв.арг-цыя ў 1923—25. Засн.па ініцыятыве Бел. асацыяцыі пры Петраградскім с.-г. ін-це для вывучэння гісторыі, эканомікі, культуры і рэв. руху Беларусі. Падтрымлівала сувязі збел. вучоным А.Сержпутоўскім. Значны ўплыў на актыў асацыяцыі меў дзеяч бел.рэв. руху З.Жылуновіч. Рэарганізавана ў Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Ленінградзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ ЗАВО́Д АЎТАМАТЫ́ЧНЫХ ЛІ́НІЙ.
Засн. ў г. Баранавічы ў 1971, прадукцыю (агрэгатныя і спец. станкі) даў у 1974. У 1976—80 уведзены магутнасці па вытв-сці зборных металаканструкцый і чыгуннага ліцця. З 1977 асвоены выпуск аўтам. ліній (кожная ствараецца паводле індывід. праекта). Асн. прадукцыя (1995): металарэзныя станкі агрэгатныя, спец., з лікавым праграмным кіраваннем, дрэваапрацоўчыя; лініі аўтам. станочныя; заточна-скабяныя вырабы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАНО́ЎСКІ Мікалай Аляксандравіч (н. 25.6.1949, г. Брэст),
бел. вучоны ў галіне сацыялогіі і правазнаўства. Д-р сацыялагічных н. (1994). Скончыў БДУ (1972). У 1972—75 працаваў у органах Пракуратуры БССР. З 1979 у Ін-це філасофіі і права, з 1990 у Ін-це сацыялогіі АН Беларусі. Навук. працы па сацыялогіі і праве.
Тв.:
Борьба с пьянством как антисоциальным явлением. Мн., 1987.
англійскі хімік; заснавальнік метаду канфармацыйнага аналізу. Скончыў Імперскі каледж навукі і тэхнікі Лонданскага ун-та (1940). З 1957 праф. Лонданскага ун-та. З 1978 дырэктар Ін-та хіміі прыродных злучэнняў у Жыф-сюр-Івеце (Францыя). Навук. даследаванні па хіміі прыродных злучэнняў (стэроіды, тэрпеноіды, ферменты), фотахіміі і біясінтэзе. Нобелеўская прэмія 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЦВІ́ННІК Любоў Якаўлеўна (29.1.1914, Мінск — 3.12.1980),
дыктар беларускага радыё. Засл. дз. культ. Беларусі (1968). З 1930 у К-це па радыёфікацыі і радыёвяшчанні пры Саўнаркоме БССР. У Вял.Айч. вайну дыктар Татарскага і Усесаюзнага радыё, з 1944 — Дзяржтэлерадыё Беларусі. Працавала над радыёкампазіцыямі тэатр. спектакляў (Бел.т-ра імя Я.Купалы «Пакуль вы маладыя» паводле І.Мележа, «Жан Крыстоф» паводле Р.Ралана і інш.).