курганны могільнік 10—11 ст.дрыгавічоў каля в. Брацянка Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. Пахавальныя абрады: трупаспаленне на месцы пахавання і па-за межамі могільніка; трупапалажэнне на гарызонце. У некаторых насыпах побач з пахаваннямі трапляліся камяні (звязана, відаць, з перажыткамі пахавальнага абраду каменных курганоў). Сярод знаходак жал. нажы, крэсівы, трохпацеркавыя скроневыя кольцы, жаночыя ўпрыгожанні, ганчарныя гаршкі. Могільнік, магчыма, быў некропалем стараж. Навагрудка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЬСАН, Уілсан (Wilson) Роберт Вудраў (н. 10.1.1936, г. Х’юстан, штат Тэхас, ЗША), амерыканскі фізік. Чл. Нацыянальнай АН (1979). З 1962 у Лабараторыях Бэл.-Тэлефон. Навук. працы па радыёастраноміі і касм. фізіцы. Выявіў эксперыментальна рэліктавае фонавае радыёвыпрамяненне з т-рай 3 К, якое запаўняе ўвесь Сусвет (1965). Адкрыў касм. дэйтэрый і вызначыў яго распаўсюджанасць у Сусвеце (1973). Нобелеўская прэмія 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫ́ЛАЎ Аляксандр Іванавіч (10.9.1906, в. Сласцёны Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 19.3.1957),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1953), праф. (1955). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1929). Працаваў у ім з 1930 (з 1944 нам. дырэктара, дэкан, заг. кафедры). Навук. працы па патагенезе, паталаг. Анатоміі, дыягностыцы чумы і паратыфе свіней, шаленстве жывёл, злаякаснай катаральнай гарачцы буйн. раг. жывёлы, паратыфе цялят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАСАПТЭ́РЫЕВАЯ ФЛО́РА, гандванская флора,
існавала на мацерыку Гандваназ позняга карбону да ранняга трыясу. Выяўлена па знаходках у Антарктыдзе, Аўстраліі, Еўропе. Узнікненне і развіццё гіпатэтычнага мацерыка Гандвана з пашыраным абледзяненнем вызначылі аднастайны і бедны ў відавых адносінах своеасаблівы склад гласаптэрыевай флоры, для якой было характэрна мноства гласаптэрысаў і хвашчоў. На Беларусі магчыма існаванне рэшткаў гласаптэрыевай флоры ў адкладах позняга карбону і ранняй пярмі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РСКІ Мікалай Аляксеевіч (4.8.1904, г. Кастрама, Расія — 1.10.1968),
бел. савецкі вучоны ў галіне селекцыі с.-г. жывёлы. Д-рс.-г.н. (1967), праф. (1968). Скончыў Казанскі с.-г.ін-т (1926). З 1954 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі, з 1959 у Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па метадах фарміравання вытв. статкаў кастрамской і швіцкай парод буйн. раг. жывёлы. Дзярж. прэмія СССР 1945.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́НКЕР-ЦЯГНІ́К,
транспартны сродак для бесперапыннай загрузкі, транспартавання і разгрузкі горнай масы. Складаецца з секцый-платформаў (без тарцовых сценак) на колава-рэйкавым ходзе. Секцыі ўтвараюць суцэльны жолаб-бункер, па дне якога пракладзены скрабалкавы або пласціністы канвеер для загрузкі і выгрузкі горнай масы. Бываюць са скрэпернай загрузкай-выгрузкай, з вібрацыйнымі секцыямі, адкіднымі днішчамі і інш. Умяшчальнасць бункера-цягніка звычайна 20—40 м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖО́ЗЕФСАН (Josephson) Браян Дэйвід (н. 4.1.1940, г. Кардыф, Вялікабрытанія),
англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1970). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1960), дзе і працуе (з 1974 праф.). Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела і звышправаднікоў. Прадказаў (1960) праходжанне звышправоднага току праз тонкі слой дыэлектрыка, які раздзяляе 2 звышправаднікі (гл.Джозефсана эфект). Нобелеўская прэмія 1973 (разам з А.Джаеверам і Л.Эсакі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУ́БА (Jubba),
рака ў Эфіопіі і Самалі. Даўж. 1600 км (разам згал. вытокам Гэнале), пл.бас. 750 тыс.км² (разам зр. Вебі-Шэбелі). Пачынаецца на Эфіопскім нагор’і, цячэ па плато Самалі, упадае ў Індыйскі ак. Сярэдні расход вады 550 м³/с. У вільготныя сезоны (крас.—чэрв., вер.—ліст.) суднаходная ад г. Бардэрэ; у вусці — марскі порт Кісмайо (Самалі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБАШЫ́НСКІ Аляксандр Іосіфавіч (18.2.1905, г. Віцебск — 3.6.1970),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1945), праф. (1946). Скончыў Данскі вет.ін-т (1933). У 1949—50 і з 1962 у Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па патагенезе пры паратуберкулёзным энтэрыце буйн. раг. жывёлы, пытаннях прафілактыкі атручэння с.-г. жывёл ядавітымі раслінамі, барацьбы з піраплазмозам буйн. раг. Жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБІ́ЦКАЯ Валянціна Рыгораўна (н. 24.1.1943, в. Рыбцы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-мікрабіёлаг. Д-рбіял.н.(1991). Скончыла БДУ (1965). З 1968 у Ін-це мікрабіялогіі АН Беларусі. Навуковыя працы па даследаванні фізіялагічна актыўных злучэнняў грыбоў, біятэхналогіі.
Тв.:
Микробный синтез на основе целлюлозы: Белок и др. ценные продукты. Мн., 1988 (разам з А.Г.Лабанком, Ж.М.Багданоўскай).