вужа́ка, -і, ДМ -жа́цы, мн. -і, -жа́к, ж.

1. Агульная назва паўзуноў з доўгім гнуткім целам без ног; змяя (разм.).

Віцца вужакай (таксама перан.: падлізвацца, падлашчвацца, дабіваючыся чаго-н.).

2. перан. Пра ліхога, каварнага чалавека.

|| прым. вужа́чы, -ая, -ае.

Вужачая скура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́баршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто ўдзельнічае ў выбарах або мае на гэта права.

Сустрэча дэпутата з выбаршчыкамі.

2. Пры двухступенных або многаступенных выбарах — асоба, упаўнаважаная для ўдзелу ў выбарах.

|| ж. вы́баршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. вы́баршчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́вад, -у і -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. вывесці¹.

2. -у. Суджэнне, якое лагічна вынікае з меркаванняў.

Тэарэтычныя, практычныя вывады.

3. -а. Провад або прыстасаванне, прызначанае для сувязі са знешнім асяроддзем (спец.).

|| прым. вывадны́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азо́н, -у, м.

Газ з рэзкім пахам, злучэнне трох атамаў кіслароду, ужыв. для ачышчэння паветра, вады, а таксама ў тэхніцы.

|| прым. азо́навы, -ая, -ае.

○

Азонавая дзірка (спец.) — анамальная з’ява — змяншэнне натуральнай для дадзенай шыраты і пары года колькасці азону ў азонавым слоі атмасферы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апане́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. (кніжн.). Той, хто апаніруе каму-н.

Афіцыйны а. на абароне дысертацыі.

2. Той, хто наогул выступае як праціўнік у спрэчцы.

|| ж. апане́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (разм.).

|| прым. апане́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бра́ма, -ы, мн. -ы, брам, ж.

Шчыльныя, на дзве палавіны, крытыя зверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю горада, завода, двара і інш.

Заводская б.

Трыумфальная б.

|| памянш. бра́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

|| прым. бра́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брашурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

Сшываць лісты ў кнігу.

|| зак. збрашурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. брашурава́нне, -я, н. і брашуро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. брашурава́льны, -ая, -ае і брашуро́вачны, -ая, -ае.

Брашуравальная машына.

Брашуровачны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бук, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -а. Вялікае лісцевае дрэва з гладкай светла-шэрай карой і цвёрдай драўнінай.

Пасадзіць б.

2. -у. Драўніна гэтага дрэва.

Зуб’е ў граблях з буку.

|| прым. бу́кавы, -ая, -ае.

Б. лес.

Сямейства букавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бутафо́рыя, -і, ж.

1. Прадметы абстаноўкі ў спектаклі, а таксама штучныя прадметы замест сапраўдных на вітрынах магазінаў і інш.

2. перан. Падман, бачнасць, фальш, разлічаныя на знешні эфект.

Усё гэта б.

|| прым. бутафо́рскі, -ая, -ае і бутафо́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бюджэ́т, -у, М -жэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Каштарыс расходаў і даходаў дзяржавы, прадпрыемства або ўстановы на пэўны тэрмін.

Б. інстытута.

2. Сукупнасць асабістых даходаў і расходаў на пэўны тэрмін.

Сямейны б.

|| прым. бюджэ́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Бюджэтныя асігнаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)