МІХАЛЁЎ Якаў Кірылавіч (20.3.1909, в. Машкова Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 27.5.1985),

бел. вучоны ў галіне земляробства. Д-р с.-г. н. (1974). Скончыў БСГА (1931). З 1959 на Магілёўскай абл. с.-г. доследнай станцыі (да 1970 нам. дырэктара). Навук. працы па агратэхніцы збожжавых і зернебабовых культур.

т. 10, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МОН-СЕНІ́ (франц. Mont Cenis, італьян. Monte Cenisio),

перавал паміж Коцкімі і Грайскімі Альпамі ў Францыі, недалёка ад мяжы з Італіяй. Выш. 2083 м. Злучае басейны рэк Ізер і Дора-Рыпарыя. Па М.-С. праходзіць шаша Грэнобль — Турын. На ПдЗ, пад перавалам Фрэжус, — чыг. тунэль М.-С.

т. 10, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭШТ,

горад на ПнЗ Ірана. Адм. ц. астана Гілян. Каля 400 тыс. ж. (2000). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр раёна шаўкаводства (з 14 ст.). Прам-сць: тэкст., харчасмакавая (у т. л. тытунёвая, чаеперапрацоўчая), дрэваапр., эл.-тэхн., шкляная. Рамёствы (разьба па дрэве, маст. апрацоўка металаў, вышыўка). Ун-т.

т. 14, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САМАХВА́ЛАЎ Іван Васілевіч (11.2.1835, Віцебская губ. — ? 1899),

вучоны ў галіне ўнутр. медыцыны Д-р медыцыны (1872). Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1859). З 1875 гал. ўрач Дынабургскага ваен. шпіталя. У 1882 заснаваў Дынабургскае т-ва ўрачоў. Навук. працы па даследаванні фосфарнай к-ты ў ежы і выдзяленнях.

т. 14, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕНТ-ДЖОНС (Saint John’s),

горад, сталіца і гал. эканам. цэнтр дзяржавы Антыгуа і Барбуда, на зах. беразе в-ва Антыгуа. Каля 40 тыс. ж. (2001). Гал. порт. краіны, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Нафтаперапр. з-д. Прадпрыемствы па вытв-сці цукру і рому, ачыстцы бавоўны. Цэнтр турызму.

т. 14, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТУНГІ́РСКІ ХРЫБЕ́Т.

У Забайкаллі, у сістэме Алёкмінскага Станавіка, у Чыцінскай вобл. Расіі. Водападзел паміж верхнімі цячэннямі рэк Алёкма і Тунгір. Даўж. 180 км. Выш. да 1808 м. Складзены з метамарфічных парод, перарваных гранітамі. Па схілах — лістоўнічныя лясы, вышэй 1300 м — пояс кедравага сланіку і горнай тундры.

т. 16, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФАКТАРЫЯ́Л (англ. factorial ад factor множнік; каэфіцыент),

здабытак натуральных лікаў ад 1 да зададзенага ліку n — 1∙2∙3∙...∙n. Абазначаецца n!. Напр., 5! = 1∙2∙3∙4∙5 = 120. Роўны ліку перастановак з n элементаў. Пры вялікіх значэннях n набліжанае значэнне Ф. вылічваецца па Стырлінга формуле.

т. 16, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІЛЬМАКО́ПІЯ (ад фільм + копія),

копія кінафільма для дэманстравання ў кінатэатрах, клубах, па тэлебачанні і інш. Друкуюць на пазітыўнай кінаплёнцы шыр. 70, 35, 16 і 8 мм з негатыва або кантратыпу (гл. Контратыпаванне). Спец. разнавіднасці Ф. — Ф., вырабленыя на магн. стужцы (відэакасета) і на пластмасавай пласцінцы (відэадыск).

т. 16, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФРАХТО́ВЫ РЫ́НАК,

рынак, на якім ажыццяўляюцца здзелкі па фрахтаванні і адфрахтоўванні танажу грузаў, што перавозяцца ў адпаведнасці з фрахтовым дагаворам. Бакамі ў гэтым пагадненні з’яўляюцца наймальнік (фрахтавальнік), груз якога патрэбна даставіць у прызначанае месца, і фрахтоўшчык (перавозчык)), які абавязваецца даставіць груз у месца прызначэння за пэўны фрахт.

т. 16, с. 479

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЮНО́НА,

адна з буйнейшых малых планет. Памеры 290×245 км. Адкрыта К.​Гардынгам (Германія, 1804); трэцяя па часе адкрыцця — малая планета № 3. Адлегласць ад Сонца мяняецца ад 1,99 да 3,55 а.а. Нахіл арбіты да экліптыкі 13,0 °, эксцэнтрысітэт 0,256. Бляск у сярэднюю апазіцыю 8,7 зорнай велічыні.

т. 18, кн. 1, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)