До́раб, даро́бка ’скрынка’ (Нас.). Трубачоў (Слав. языкозн., V, 178) лічыць гэта праславянскім дыялектызмам (*dorbъ), які, акрамя бел. мовы, засведчаны таксама (с. 172) урус. (дыял.до́роб ’скрынка, сіта’) і ўкр. (дороба́йло ’сіта’). Слав.*dorbъ звязана з літ.darbas ’пляцёнка з лісцяў’, ст.-інд.darbhás ’пучок травы’, dr̥bháti ’звязвае, пляце’. Гл. Фасмер, 1, 530; Трубачоў, Эт. сл., 4, 74. Цікава, што прасл. лексема з вельмі надзейнымі і.-е. сувязямі рэканструюецца ў даным выпадку толькі на асновеўсх.-слав. даных, што наогул трапляецца не вельмі часта.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дубальто́ўка1 ’дубальтоўка, паляўнічая стрэльба’ (БРС, Сцяшк., Шат., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск.dubeltówka ’тс’ (ад dubeltowy ’падвойны’ < ням.dupel; гл. Брукнер, 101).
Дубальто́ўка2. Гэта назва азначае розныя рэаліі: ’вялікая суконная хустка’ (Сцяшк., Сцяц.), ’падвойнае акно’ (Сцяшк.). Уаснове ляжыць запазычаны з польск. мовы прыметнік дубальто́вы ’падвойны’ (гл.). Назвы для ’хусткі’ і ’падвойнага акна’ могуць быць утворанымі ўжо на бел. глебе (параўн., напр., выраз дубальто́выя ра́мы ’падвойныя рамы’, БРС). Але не выключаецца, што дубальто́ўка ў адзначаных вышэй значэннях — запазычанне з польск. дыялектаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ды́ґаць ’моцна біцца (пра сэрца)’ (Сцяц.). Выбухное ґ сведчыць пра запазычанне. Параўн. польск.dygać ’трасціся’ (аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 185; дзіўна, што Слаўскі, там жа, бел.ды́ґаць ставіць у адзін рад з польск. словам і не ставіць нават пытання аб магчымасці запазычання). Калі праўда, як мяркуе Слаўскі (там жа), што ў аснове дзеяслова ляжыць выклічнік тыпу dygu!, dyk!, можна думаць і пра самастойнасць бел. лексемы (ды́ґаць < *дыкаць з азванчэннем інтэрвакальнага ‑к‑ > ‑ґ‑). У Насовіча ды́гаць ’прысядаць, рабіць рэверанс; павольна, нібы прысядаючы, ісці’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 198) дапускае магчымасць запазычання з польск., але і роднаснасць з іншымі слав. формамі (прасл.*dygati). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 557.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пэ́ртацца ’рабіць няякасна, з агрэхамі, без ведання справы’ (Скарбы). Няясна; параўнанне з пэркало ’капун, капуха’ (карэліц., Жыв. сл.), польск.pertać, варыянт pyrtač ’піхаць, тыркаць’, дазваляе звязаць усе названыя формы з другій, параўн. растаны́‑рыць і пырта ’нос’ (гл.) (рус.распырить ноздри); у такім выпадку беларускія словы з пэр- — вынік польскага уплыву, параўн. perzyć się ’натапырвацца’. Уаснове, магчыма, імітатыў тыпу тыр‑пыр (пра няўклюднае i̯ няўмелае дзеянне), што звязаны чаргаваннем з пароць і рус.портить (*рыШі), параўн. партач, партачыць (гл.). Меркаванне Банькоўскага (2, 531) пра паходжанне польскіх формаў з pyr(s)tać (*parstać) ’штурхаць пальцам’ ад ст.-польск.parst ’палец’ здаецца менш верагодным. Гл. таксама поркацца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАРАБ’ЁЎ Мікалай Іванавіч (н. 17.8.1935, в. Глубокае Варонежскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне хіміі. Д-ртэхн.н. (1978), праф. (1984). Засл. дз. нав. Беларусі (1992). Скончыў Ленінградскі тэхнал.ін-т (1959). З 1967 уБел.тэхнал. ун-це, з 1984 прарэктар. У 1978—84 дырэктар Бел. філіяла Усесаюзнага н.-д. і праектнага ін-та галургіі. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі мінер. угнаенняў і новых матэрыялаў на аснове неарган. соляў і аксідаў.
Тв.:
Очистка сточных вод и утилизация фторфосфатных шламов производств фосфорных удобрений. М., 1987 (у сааўт.);
Атлас инфракрасных спектров фосфатов;
Двойные конденсированные фосфаты. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕРКІНЕ́ЗЫ (ад гіпер... + грэч. kenēsis рух),
міжвольныя рухі чалавека без біял. мэтазгоднасці і фізіял. сэнсу. Бываюць пры арган., у т. л. спадчынных, захворваннях ц. н. с. і пры неўрозах. Уаснове гіперкінезаў — пашкоджанне нерв. сістэмы: ад кары паўшар’яў вял. мозга да сегментаў спіннога мозга. Да гіперкінезаў адносяць лакальныя і генералізаваныя цікі, харэю, атэтоз, тарсіённую дыстанію, міякланію, дрыжанне, гемібалізм і інш. Спалучаюцца са зменамі мышачнага тонусу; узмацняюцца пры хваляванні і эмацыянальным напружанні, знікаюць у час сну. Бываюць ізаляваныя і ў спалучэннях (цікі і харэя, харэя і атэтоз і інш.). Лячэнне тэрапеўтычнае і хірургічнае.
Літ.:
Антонов И.П., Шанько Г.Г. Гиперкинезы у детей. Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМФІТЭА́ТР (грэч. amphitheatron),
1) уСтараж. Рыме манументальнае збудаванне для публічных відовішчаў: баёў гладыятараў, цкавання дзікіх звяроў, масавых тэатралізаваных паказаў. Меў эліпсападобную ў плане форму, з арэнай пасярэдзіне, вакол якой ступенькамі ўзвышаліся месцы для гледачоў. Яго канструкцыйную аснову складала сістэма арак і слупоў, паміж якімі знаходзіліся галерэі і лесвіцы, напр., Рымскі Калізей.
2) Сучасныя амфітэатры выкарыстоўваюцца ў кінатэатрах, тэатр., цыркавых, спарт. будынках, маюць эліпсападобны, паўцыркульны сегментавы план. На аснове амфітэатра пабудаваны глядзельныя залы Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, кінатэатра «Кастрычнік» у Мінску, месцы для гледачоў у цырках Гомеля, Мінска, на мінскім стадыёне «Дынама» і інш.
Да арт.Амфітэатр. Старажытнарымскі тэатр у Турцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ДРАЎ-ЗІ́ХМАН Аскар Аскаравіч (4.8.1920, г. Умань Чаркаскай вобл., Украіна — 17.9.1991),
бел. вучоны-генетык. Д-рбіял.н. (1979). Сын А.К.Кедрава-Зіхмана. Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1953). З 1955 працаваў уЦэнтр.бат. садзе, з 1960 у Ін-це генетыкі АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні працэсаў і з’яў у папуляцыях перакрыжаванаапыляльных раслін. Распрацаваў на аснове палікрос-тэста новыя падыходы і прыёмы селекцыі азімага жыта, стварыў поўную серыю трысомікаў азімага жыта.
Тв.:
Генетические основы селекции гетерозисных популяций. Мн., 1971 (у сааўт.);
Поликросс-тест в селекции растений. Мн., 1974;
Получение и использование трисомиков озимой ржи. Мн., 1979 (разам з Т.С.Шылко).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЯТНІКАВАЯ МІГРА́ЦЫЯ,
рэгулярныя перамяшчэнні людзей з аднаго нас. пункта ў іншы, ад месца жыхарства да месца працы ці вучобы і назад. Уаснове М.м. — неадпаведнасць у размяшчэнні вытв-сці і рассяленні насельніцтва. Рэгулярнасць М.м. адпавядае рэжыму прац. дзейнасці або вучобы. Гал. напрамкі — з вёскі ў горад, з малога горада ў буйны. Найб. значная і ўстойлівая ў прыгарадных зонах вял. гарадоў і гарадскіх агламерацый, а таксама ў сельскай мясцовасці урбанізаваных тэрыторый. Часам да М.м. адносяць таксама рэгулярныя паездкі сельскіх жыхароў у цэнтры абслугоўвання, пераважна гарады. Важная ўмова М.м. — развіццё транспарту. У Беларусі М.м. найбольш выражана ў рэгіёнах Мінска і абласных цэнтрах рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАГРУ́ДСКІ ПАРК,
помнік садова-паркавага мастацтва ў г. Навагрудак Гродзенскай вобл. Створаны ў 1930-я г. каля Навагрудскіх замкаў. Парк рэгулярна-пейзажны, пл. 10,2 га. Уаснове планіроўкі сістэма радыяльных алей, якія разыходзяцца ад уваходнай пляцоўкі і перасякаюцца некалькімі кальцавымі дарожкамі. Кампазіцыя дапаўняецца маляўнічымі групамі і асобнымі пасадкамі дрэў. Перад уваходам у парк — курган, насыпаны ў гонар А.Міцкевіча. Паводле дэндралагічнага складу парк быў адным з самых багатых на Беларусі (значна пашкоджаны ў Вял.Айч. вайну). У ім расло каля 70 экзотаў і дэкар. форм, у т. л. дугласія цісалістая, лістоўніца еўрап., піхты, дуб чырвоны і інш.