неадно́йчы, прысл.

Не адзін раз. — Калі ўзяўся за гу ж, не кажы, што не дуж, — неаднойчы гаварыў Андрэй сабе. Шахавец. І нанава ўзнікла перад Васілём перабранае ў памяці, перадуманае неаднойчы. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недакла́днасць, ‑і; ж.

1. Уласцівасць недакладнага. Недакладнасць вылічэнняў: Недакладнасць звестак.

2. Адхіленне ад ісціны, памылка; няправільнасць. Таня падчас па тры і чатыры разы правярала падлікі і кожны раз знаходзіла дробныя недакладнасці. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыко́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выкалаць усё, многае. Нізка навіслыя галіны, ужо амаль голыя, раз за разам сцябалі па твары, і я трымаў рукі перад сабою, каб не павыколваць вачэй. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падка́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Тое, што і падказ. Бацьку гэтыя падказкі толькі яшчэ больш распалілі. Якімовіч. На гэты раз Рыгорка адразу пачуў падказку, радасна ўскінуў галаву. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

1. Абмалаціць яшчэ раз, нанава. Перамалаціць акалот.

2. Памалаціць, абмалаціць усё, многае. Перамалаціць усе снапы.

3. перан. Разм. Пабіць, паламаць усё, многае. Град перамалаціў усе шыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прылама́цца, ‑ломіцца; зак.

1. Атрымаць трэшчыну, надламацца. Пяро прыламалася.

2. перан. Разм. Прывучыцца да чаго‑н. Пакуль прыламаўся да кельнерскіх функцый — не раз апарваўся, носячы па дзве талеркі з гарачым супам... Таўлай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самакрыты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які крытычна ставіцца да сябе, да сваёй дзейнасці, учынкаў. Як ніколі, Мароз на гэты раз быў самакрытычны. Лобан.

2. Які заключае ў сабе самакрытыку, прасякнуты самакрытыкай. Самакрытычны даклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спадні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да спадніца (у 1 знач.); кароткая спадніца. Па дашчаным тратуары, раз-пораз пырскаючы смехам, выдыбаюць даўганогія дзяўчаты ў кароценькіх спаднічках. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм.

1. Укруціцца ў што‑н.; ухутацца. Увінуцца ў коўдру.

2. Управіцца, паспець. Другі раз ужо не ўвінуўся стары, Каб стрэліць у панскую зграю. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штоме́сячны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае, адбываецца, праводзіцца і пад. кожны месяц. Штомесячная аплата працы. □ Падтрымаць рэпутацыю Булая цяпер магло штомесячнае перавыкананне вытворчага плана. Шыцік. // Які выходзіць, выдаецца раз у месяц. Штомесячны часопіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)