ПЁРСЕЛ (Purcell) Эдуард Мілс (30.8.1912, г. Тэйларвіл, ЗША — 7.3.1997),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1951), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1950). Скончыў Перд’ю ун-т (1933). У 1938—40 і з 1946 у Гарвардскім ун-це (з 1949 праф.). Навук. працы па атамнай, малекулярнай і ядз. фізіцы, біяфізіцы, астрафізіцы. Адкрыў ядзерны магнітны рэзананс (1946; незалежна ад Ф.Блоха). Прапанаваў тэорыю ядз.магн. рэлаксацыі (1948; разамз Н.Бломбергенам, Р.Паўндам). Выявіў выпрамяненне нейтральнага міжзоркавага вадароду на даўж. хвалі 21 см (1951). Нобелеўская прэмія 1952 (разамз Блохам).
Тв.:
Рус.пер. — Электричество и магнетизм. 2 изд. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ЎДЗІН Мікалай Уладзіміравіч (н. 6.1.1926, г. Галіч Кастрамской вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне чыг. транспарту. Д-ртэхн.н. (1969), праф. (1970). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1949). З 1954 у Бел.дзярж. ун-це транспарту. З 1999 у Маскве. Навук. працы па праблемах развіцця трансп. вузлоў, прагназіраванні грузавых і пасаж. патокаў, этапнасці развіцця станцый, узаемадзеянні розных відаў транспарту.
Тв.:
Пассажирские станции. 2 изд. М., 1973;
Прогнозирование пассажирских потоков. М., 1980 (разамз В.Я.Нягрэем);
Взаимодействие различных видов транспорта. Мн., 1989 (разамз В.Я.Нягрэем, В.А.Падкапаевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў Уладзімір Васілевіч (н. 28.8.1947, г. Львоў, Украіна),
бел. вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў. Д-рфіз.-матэм.н. (1999). Скончыў БДУ (1970). З 1979 у БПІ (у 1979—84 заг. аддзела). З 1986 у БДУ (заг. лабараторыі). Навук. працы па радыяцыйным і тэрмічным дэфектаўтварэнні ў паўправадніках, легіраваных рэдкімі і рассеянымі элементамі, прымесна-дэфектнай інжынерыі паўправадніковых матэрыялаў.
Тв.:
Фотолюминесценция эпитаксиальных слоев кремния, легированных оловом и итгербием (разамз У.А.Быкоўскім, Дз.І.Брынкевічам) // Журн. прикладной спектроскопии. 1989. Т. 50, № 4;
Влияние германия на состояние легирующих примесей в кремнии (разамз Дз.І.Брынкевічам, С.А.Вабішчэвічам) // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1997. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРЖЭ́ЎСКІ Аляксандр Міхайлавіч (27.8.1930, г. Арзамас Ніжагародскай вобл., Расія — 21.3.1983),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1973), праф. (1974). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1953). З 1953 у Ін-це фізікі АН Беларусі. З 1967 у БДУ (заг. кафедры). Навук. працы па люмінесцэнцыі, квантавай электроніцы і нелінейнай спектраскапіі, праблемах выкладання фізікі ў ВНУ. Устанавіў асн. заканамернасці ўзаемадзеяння лазернага выпрамянення са складанымі арган. малекуламі.
Тв.:
Анизотропия поглощения и испускания света молекулами. Мн., 1971 (разамз А.Н.Сеўчанкам);
Наглядность в демонстрационном эксперименте по физике: (Эргон. подход). Мн., 1983 (разамз В.М.Навумчыкам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́ЙБЕДА Анатоль Ціханавіч (н. 2.9.1938, в. Масты Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1980), праф. (1983). Вынаходнік СССР (1976). Скончыў БПІ (1966). З 1973 у БПА (з 1979 заг. кафедры, у 1997—2000 прарэктар). Навук. працы па аўтам. кіраванні цягава-скараснымі рэжымамі шматпрыводных мабільных машын, передачах гнуткай сувяззю, надзейнасці машын. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Автоматизация ходовых систем колесных машин. Мн., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́ТНІКАЎ Валерый Аляксандравіч (14.2.1929, г. Цвер, Расія — 27.5.1988),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1976), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1985). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1952). З 1966 у Бел. ін-це механізацыі сельскай гаспадаркі (з 1977 рэктар). Навук. працы па тэорыі і праектаванні дарожных, меліярацыйных і с.-г. машын і трактароў. Распрацаваў асновы тэорыі колавых і гусенічных машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Аляксей Мікалаевіч (н. 17.12.1938, г. Маршанск Тамбоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1989). Скончыў Разанскі радыётэхн. ін-т (1961) і Ленінградскі політэхн.ін-т (1966). З 1969 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1996 у Ін-це сучасных ведаў (заг. кафедры). Навук. працы па аўтаматызаваных сістэмах кіравання якасцю вырабаў мікраэлектронікі. Распрацаваў метады аператыўнага вызначэння ўзроўню надзейнасці і паскорана-фарсіраваных выпрабаванняў вырабаў мікраэлектронікі ва ўмовах вытв-сці.
Тв.:
Прогнозирование качества систем. Мн., 1976 (разамз У.А.Прахарэнкам);
Проектирование технических систем диагностирования. Л. 1982 (разамз Л.П.Глазуновым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫ́РКІН Якаў Ківавіч (5.12.1894, Мінск — 8.1.1974),
савецкі фізікахімік. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1943). Скончыў Іванава-Вазнясенскі політэхн.ін-т (1919), дзе і працаваў (з 1925 праф., заг. кафедры). У 1931—74 заг. кафедры Маскоўскага ін-та тонкай хім. тэхналогіі. З 1967 заг. аддзела Ін-та агульнай і неарган. хіміі АНСССР. Навук. працы па хім. тэрмадынаміцы і кінетыцы, квантавай хіміі арган. і неарган. злучэнняў, эксперым. даследаванні будовы малекул. Даў тлумачэнне электроннай будовы малых цыклаў (разамз М.Я.Дзяткінай). Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв.:
Химическая связь и строение молекул. М.; Л., 1946 (разамз М.Я.Дзяткінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАЗЦО́Ў Мікалай Сяргеевіч (н. 8.7.1946, Мінск),
бел. вучоны ў галіне канструявання радыёэлектроннай апаратуры. Канд.тэхн.н. (1982), праф. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1970). З 1975 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1987 заг. кафедры). Навук. працы па ахове радыёэлектроннай апаратуры ад уздзеяння эл.-магн. імпульсаў вял. магутнасці, распрацоўцы выпрабавальнага стандарту на ўстойлівасць да імпульсных сігналаў для вырабаў электроннай тэхнікі.
Тв.:
Формирование высоковольтных импульсов с помощью быстродействующих силовых приборов (разамз А.І.Пінаевым, С.Ю.Макарэвічам) // Изв. Бел. инженер. акад. 2000. № 1;
Основы конструирования изделий радиоэлектроники. Мн., 2001 (разамз Ж.С.Вараб’ёвай, І.М.Цыральчуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУМО́ВІЧ Сямён Антонавіч (н. 12.8.1954, в. Вечатарова Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне стаматалогіі. Д-рмед.н. (2002), праф. (2003). Скончыў Бел.мед.ун-т (1976), дзе і працуе з 1982 (з 1993 заг. кафедры). Навук. працы па комплексным лячэнні анамалій і дэфармацый зубасківічнай сістэмы, лазернай тэхналогіі, выкарыстанні матэм. і галаграфічных метадаў у стаматалогіі.
Тв.:
Биомеханика системы зуб — периодонт. Мн., 2000 (разамз А.Я.Крушэўскім);
Диагностика и комплексное лечение вертикальных аномалий зубочелюстной системы. Мн., 2001 (разамз І.І.Гунько, Г.А.Бярловым);
Диагностика и методы ортопедического лечения дефектов твердых тканей зубов. Мн., 2003.