польскі паэт; прадстаўнік польск. сімвалізму. Чл. Польскай акадэміі л-ры (1933). Скончыў Кіеўскі ун-т (1903). У 1901—07 супрацоўнік польск. і рус.перыяд. друку. Заснавальнік эксперым.Маст.т-ра ў Варшаве (1911). Аўтар паэтычных зб-каў «Сад на ростанях» (1912), «Луг» (1920), «Цяністы напой» (1936), «Лясное дзеянне» (выд. 1938), апрацовак нар. казак «Казанні пра Сезама», «Прыгоды Сіндбада-Марахода» (абедзве 1913), эсэ, літ. артыкулаў, перакладаў. Паэзіі Л. ўласцівы шчырасць і палкасць пачуцця, імкненне спазнаць прыроду; стыль адметны ўжываннем архаізмаў, дыялектызмаў і неалагізмаў. На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў А.Мінкін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАЖА́Й (Галіна Мікалаеўна) (н. 15.3.1938, в. Кустын Брэсцкага р-на),
бел. мовазнавец. Чл.-кар.Акадэміі адукацыі Беларусі (1998). Канд.філал.н. (1971), праф. (1988). Скончыла Брэсцкі пед.ін-т (1960). Працавала настаўніцай, з 1963 у Брэсцкім ун-це (з 1981 заг. кафедры бел. мовазнаўства). Даследуе бел.літ. фразеалогію і асаблівасці мовы маст. л-ры: «Беларуская перыфраза» (1974), «Сучасная беларуская мова: Перыфраза» (1980), «Сучасная беларуская мова: Слова. Перыфраза. Фразеалагізм» (1992) і інш. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Лінгвістычны аналіз тэксту: Заданні, тэксты, парады» (1982, 2-е выд. 1992), «Беларуская мова» (1986, у сааўт.), «Пазакласная праца па беларускай мове» (1990, з С.Рачэўскім), «Практыкум па беларускай мове» (1993, у сааўт.) сааўтар школьных падручнікаў па бел. мове для 6-га і 7-га класаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЬЯ́НІ ((Magnani) Ганна) (7.3.1908, Рым — 26.9.1973),
італьянская актрыса. Вучылася ў школе дэкламацыі акадэміі «Санта-Чэчылія» ў Рыме. У 1926 дэбютавала ў т-ры, у 1934 — у кіно. Вял. папулярнасць актрысы звязана з яркім увасабленнем вобразаў жанчын з народа ў фільмах 1940—50-х г.: «Тэрэза-Пятніца», «Рым — адкрыты горад», «Дэпутатка Анджэліна» (прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі 1948), «Мары на дарогах», «Самая прыгожая» і інш. Яе творчай манеры ўласціва паэтыка і іронія, напал пачуццяў, здольнасць да пераўвасаблення. У 1950-я г. здымалася ў Галівудзе (ЗША): «Татуіраваная ружа» (прэмія «Оскар» 1955), «Дзікі вецер» (прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Зах. Берліне 1958). У 1960—70-я г. вылучылася выкананнем роляў у фільмах «Мама Рома», «Тайна Санта-Віторыі», «Рым» (рэж. Ф.Феліні) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКА́НЫ ((Mascagni) П’етра) (7.12. 1863, г. Ліворна, Італія — 2.8.1945),
італьянскі кампазітар; заснавальнік муз.верызму. Чл.Італьян.акадэміі (1929).
Вучыўся ў Міланскай кансерваторыі (1881—84). З 1885 дырыжор і кіраўнік невял. оперных і аперэтачных труп. У 1895—1902 дырэктар Муз. ліцэя імя Дж.Расіні ў г. Пезара, потым Нац.муз. школы ў Рыме. Сусв. вядомасць прынесла яму опера «Сельскі гонар» (паст. 1890), дзе найб. яскрава вызначыліся характэрныя рысы верызму. Сярод інш. твораў: оперы «Сябар Фрыц» (паст. 1891), «Браты Ранцау» (паст. 1892), «Вільям Раткліф» і «Сільвана» (паст. 1895), «Ірыс» (паст. 1898), «Маскі» (паст. 1901), «Аміка» (паст. 1905), «Парызіна» (паст. 1913), «Ладалета» («Жаваранак»; паст. 1917), «Маленькі Марат» (паст. 1921), «Нерон» (паст. 1935); аперэты; аркестравыя, вак.-сімф. і фп. творы; музыка да кінафільмаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СЛЕНІКАВА (Леакадзія Ігнацьеўна) (8.3.1918, г. Саратаў, Расія — 18.6.1995),
расійская спявачка (лірыка-драм. сапрана), педагог. Нар.арт. РСФСР (1961). Нар.арт. Расіі (1995). Скончыла Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1941), Кіеўскую кансерваторыю (1946). З 1944 салістка Укр.т-ра оперы і балета (Кіеў), у 1946—69 — Вял.т-ра ў Маскве. З 1976 выкладала ў Рас.акадэміі музыкі (з 1983 дацэнт). Валодала моцным голасам прыгожага тэмбру, вял.муз. культурай, мастацтвам фразіроўкі. Сярод партый: Таццяна, Ліза, Іаланта («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Даша («Варожая сіла» А.Сярова), Вольга («Пскавіцянка» М.Рымскага-Корсакава), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ), Графіня («Вяселле Фігара» ВА.Моцарта), Неда («Паяцы» Р.Леанкавала), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні), Мажэнка («Прададзеная нявеста» Б.Сметаны). Дзярж. прэмія СССР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЬНІК (Уладзімір Андрэевіч) (н. 15.5.1945, в. Ляды Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. філосаф і палітолаг. Канд.філас.н. (1979), праф. (1996). Віцэ-прэзідэнт Беларускай асацыяцыі паліт. навук (з 1993). Скончыў БДУ (1969). З 1980 у АкадэмііМУС Беларусі (з 1995 нач. кафедры). Навук. працы па праблемах фарміравання дзярж. ідэалогіі, станаўлення і развіцця паліт. сістэмы, удасканалення механізма дзярж. улады, ўнутр. і знешняй палітыкі Беларусі. Аўтар падручнікаў па паліталогіі.
Тв.:
Мировоззренческая культура личности сотрудника органов внутренних дел и пути ее формирования. Мн., 1992 (у сааўт.). Основы политологии. Мн., 1992;
Об идеологии белорусской государственности // Гуманітарныя і сацыяльныя навукі на зыходзе XX ст.Мн., 1998;
Политология. 3 изд. Мн., 1999;
Республика Беларусь: власть, политика, идеология. 2 изд. Мн., 2000.
сербскі кампазітар, музыказнавец, педагог; адзін са стваральнікаў сучаснай сербскай кампазітарскай школы. Вучань С.Мокраняца (кампазіцыя), З.Неедлы (музыказнаўства).’ Выкладаў у ун-це (1925—39) і Муз.акадэміі (з 1941 праф.) у Бялградзе. Стваральнік і кіраўнік вак.-інстр. ансамбляў педагогаў Сербскай муз. школы (1911) і ун-та (Collegium musicum, 1925), рэдактар час. «Muzika» (1928). У творчасці апіраўся на муз. фальклор. Сярод твораў: сімф. паэма «Смерць маці Юговічаў» (1921), лірычная сімфонія для голасу з арк. «Баль на лузе» (1939), уверцюра «Даніла і Сіманіда» (1913); камерна-інстр. ансамблі; фп. п’есы, у т. л. «Мелодыі і рытмы Балкан», хары, рамансы. Аўтар муз.-тэарэт. прац пра Б.Сметану, Р.Вагнера, Р.Штрауса, Г.Малера, Мокраняца, сербскі муз. фальклор і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВА́ШЫН (Сяргей Гаўрылавіч) (14.12.1857, с. Цароўшчына Балтайскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 10.11.1930),
расійскі батанік і цытолаг; заснавальнік карыялогіі і рас. школы цытолагаў і эмбрыёлагаў раслін. Акад.АНСССР (з 1918), акад.АН Украіны (1924). Скончыў Маскоўскі ун-т (1881). Працаваў у ім. З 1884 у Пецярбургскай Пятроўскай с.-г.акадэміі, з 1889 у Пецярбургскім ун-це. У 1894—1915 праф. Кіеўскага, у 1918—23 — Тбіліскага ун-таў. Заснавальнік і дырэктар (да 1929) Біял. ін-та імя К.А.Ціміразева ў Маскве. Навук. працы па эмбрыялогіі і цыталогіі раслін. Адкрыў двайное апладненне і халазагамію ў пакрытанасенных раслін.
Тв.:
О некаторых признаках внутренней организации хромосом // Сб. статей, посвящ. К.А.Тимирязеву. М., 1916;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ЕНКАЎ (Аляксандр Іванавіч) (н. 5.5.1941, в. Жукаўка Жукаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Д-рс.-г.н. (1993). Скончыў Бел.ін-т механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1970). З 1993 у Бел.н.-д. канструктарска-тэхнал. ін-це мяса-малочнай прам-сці (заг. лабараторыі). Навук. працы па эканоміка-матэм. мадэліраванні с.-г. вытв-сці, механізацыі збору і перапрацоўкі гною з жывёлагадоўчых ферм, спосабах зніжэння таксічных выкідаў у атмасферу з аграпрамысл. комплексаў.
Тв.:
Тэарэтычныя асновы працэсу саматранспартавання гною (разам з С.І.Пляшчанкам) // Весці Акадэмііагр. навук Беларусі. 1993. №2;
Методологические предпосылки расчета экологического ущерба от выбросов неприятно пахнущих газов цеха технических фабрикатов (разам з С.У.Заўялавым, В.А.Басько) // НТИ и рынок. 1996. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЧКО́Ў (Барыс Уладзіміравіч) (н. 24.9.1938, г. Екацярынбург, Расія),
бел. музыкант-габаіст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1983). Канд. мастацтвазнаўства (1999). Скончыў Уральскую кансерваторыю (Свярдлоўск, 1961). У 1960—66 саліст Дзярж.нар. аркестра Беларусі, аркестраў Бел. тэлебачання і радыё, Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1967 выкладае ў Бел.акадэміі музыкі [у 1981—91 (з перапынкам) заг. кафедры, у 1986—91 прарэктар, з 1987 праф.]. Яго выканальніцкай манеры характэрны прыгажосць гуку, тэхн. дасканаласць. Арганізатар і маст. кіраўнік ансамбля салістаў Дзярж. аркестра сімфанічнай і эстр. музыкі Беларусі (з 1993). Аўтар кн. «Народныя духавыя інструменты ў музычнай культуры Беларусі» (1981). Лаўрэат Рэсп. конкурсу выканаўцаў на духавых інструментах (1963). Сярод вучняў Л.Каліноўскі, Ю.Лікін, І.Ляшчышын, Л.Мурашка, С.Сяргеенка.