Nchwuchs m -es

1) маладня́к (аб лесе, аб жывёле)

2) падраста́ючае пакале́нне, зме́на

3) спарт. маладзёжная кама́нда

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БЮФО́Н ((Buffon) Жорж Луі Леклерк дэ) (7.9.1707, г. Манбар, Францыя — 16.4.1788),

французскі прыродазнавец. Чл. Парыжскай АН (1733), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1776). Дырэктар Бат. сада ў Парыжы (з 1739). У навук. працах «Натуральная гісторыя» і «Тэорыя Зямлі» выказаў меркаванні аб развіцці зямнога шара і яго паверхні, аб адзінстве будовы арган. свету. Адстойваў ідэю аб зменлівасці відаў пад уплывам умоў асяроддзя.

т. 3, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДНО́СНЫ РУХ,

рух матэрыяльнага пункта (цела) адносна сістэмы адліку, якая сама рухаецца адносна інш. сістэмы адліку, што ўмоўна прымаецца за нерухомую. Звычайна нерухомая сістэма адліку (K) лічыцца інерцыйнай сістэмай адліку; рухомая сістэма (K′) можа быць інерцыяльнай і неінерцыяльнай. Скорасць і паскарэнне цела адносна сістэмы K′ наз. адноснымі (Vад, aад), адносна сістэмы K — абсалютнымі (Vаб, aаб), скорасць і паскарэнне сістэмы K′ адносна K — пераноснымі (Vпер, aпер). У кінематыцы паміж гэтымі велічынямі ўстаноўлена залежнасць: Vаб = Vад + Vпер ; aаб = aад + aпер + aкар , дзе aкарКарыяліса паскарэнне.

т. 1, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЦЬКО́ЎСТВА (у праве),

засведчаны ў органах ЗАЦСа факт паходжання дзіцяці ад пэўнага мужчыны. Пры нараджэнні дзіцяці ў маці, якая знаходзіцца ў шлюбе, дзейнічае прэзумпцыя, што бацькам з’яўляецца яе муж. У гэтым выпадку звесткі пра бацьку ў запіс аб нараджэнні дзіцяці ўносяцца на падставе пасведчання аб шлюбе. Калі шлюб не быў зарэгістраваны, запіс пра бацьку робіцца па сумеснай заяве бацькі і маці. У выпадку адмовы бацькі прызнаць сваім дзіця, якое нарадзілася па-за шлюбам, спрэчкі аб устанаўленні бацькоўства вырашае суд. Пры нараджэнні дзіцяці незамужняй жанчынай звесткі пра фактычнага бацьку ў запіс акта аб нараджэнні не ўносяцца, калі бацька адмовіцца прызнаць дзіця сваім і няма рашэння суда аб устанаўленні бацькоўства. У такіх выпадках запіс пра бацьку дзіцяці робіцца на прозвішча маці, а імя і імя па бацьку запісваецца па яе ўказанні.

т. 2, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ubielić

зак. выбеліць, убяліць (аб сцяну рукаў, плечы); зрабіць белым

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

umawiać

незак.

1. дамаўляцца аб сустрэчы (спатканні);

2. наймаць, дамаўляцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

umówić

зак. дамовіцца (аб чым), прызначыць (спатканне і да т.п.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zadysponować

зак. czym распарадзіцца чым (аб чым); даць распараджэнне аб чым;

zadysponować obiad — распарадзіцца наконт абеду; заказаць (замовіць) абед;

zadysponować pieniędzmi — распарадзіцца грашыма

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

żałować

незак.

1. шкадаваць;

żałować sierotę — шкадаваць сірату;

2. czego шкадаваць аб чым;

żałować swego postępku — шкадаваць аб сваім учынку;

żałować za grzechy — шкадаваць аб грахах;

3. komu czego шкадаваць каму чаго;

żałować pieniędzy — шкадаваць грошай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

BVG = Bundesversorgungsgesetz – Федэральны закон аб сацыяльным забеспячэнні

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)