Лібізава́ць ’чытаць па складах’ (вілей., Жд. 2) запазычана з польск. ślabizować, якое з лац. syllabicare < syllaba < cT.‑ грэч. συλλαβή ’склад, складанне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́людак ’звер, кат’ (БРС, Крывіч, 12, 1926, 3). Рус. вы́людье ’вырадак, маральная пачвара’. Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне ад люд‑ па тыпу вырадак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяшчу́ха (БРС, КТС). Укр. віщуха (Грынч.). Да вяшчаць (гл.). Утварэнне па тыпу шаптаць: шаптуха; гл. аб гэтым Слаўскі, SP, 74–75.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дастрэ́нчыць ’дагадзіць’ (Шат.). Запазычанне з польск. dostręczyć. Па паходжанню гэта дзеяслоў з прэфіксам do‑. Адносна этымалогіі польск. stręczyć параўн. Брукнер, 518.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Двана́стка ’ўкладка жыта ў капу па 12 снапоў’ (Сцяшк.). Відавочнае запазычанне з польск. мовы. У аснове ляжыць польск. назва лічэбніка dwunastka.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Макрасту́пы (уст.), ’галёшы’ (б.-каш., Мат. Гом.; лях., Сл. Брэс.). З рус. мокросту́пы ’абутак для хадзьбы па мокраму лесу’, ’лапці’, ’галёшы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матылі́ ’смажаная бульба’ (Вешт.). Не зусім ясна. Магчыма, паводле падабенства па колеру: жаўтавата-карычневыя падгарэлыя скрыгалікі бульбы падобныя да крылаў матылька.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кі́піць ’невялікі нараст на языку ў старых курэй’ (Мядзв.). Да кіпець (гл.). Назва па знешняму падабенству рагавой абалонкі. Параўн. кіпяць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасу́мна ’трохі небяспечна, сумніцельна’ (Нас.). Да сумны (гл.). Прэфікс па‑ абазначае невялікую меру якасці (аб гэтым гл. ESSJ SG, 1, 187).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўсядзённы ’штодзённы, пастаянны’ (ТСБМ). З па‑ (< прасл. po‑), ‑усё (< прасл. vьsь‑) і ‑дзённы (< прасл. dьnʼьnьjь). Параўн. ст.-рус. повседенный (повьсьдньныи) ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)