ста́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Арганізаванае масавае спыненне работы; забастоўка. Усеагульная стачка. Стачка докераў. □ Рабочыя пачынаюць пераходзіць ад эканамічных стачак да стачак палітычных, да арганізацыі палітычных дэманстрацый пад баявым лозунгам «Далоў самадзяржаўе!». «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стры́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. стрыгчы (у 1 знач.).

2. Спосаб падстрыгання валасоў, форма прычоскі. Медная стрыжка. Стрыжка пад бокс.

•••

Нулявая стрыжка — стрыжка нагала.

Стрыжка купонаў — атрыманне рэнты, працэнтаў з каштоўных папер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ступня́, ‑і; мн. ступні, ‑яў; ж.

1. Частка нагі ад шчыкалаткі ўніз. Пляскатая ступня.

2. Ніжняя паверхня ступака, падэшва. Пад нагамі быў гарачы пясок — Андрэй пачуў, як стала адразу цёпла ў ступні аж праз гумовыя боты. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцы́ла, ‑ы, ж.

У выразе: між Сцылай і Харыбдай — (быць, знаходзіцца, аказацца і пад.) у такім становішчы, калі небяспека ці непрыемнасць пагражае з двух бакоў (ад назвы міфалагічных пачвар, што жылі па абодвух баках вузкага марскога праліва).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

твор, ‑а, м.

Прадукт творчай працы (раман, карціна, архітэктурнае збудаванне і пад.). Па просьбе студэнтаў Васіль Рысавец дэкламаваў свае творы. Яго вершы ўжо друкаваліся ў газетах. Дуброўскі. Большасць твораў Р. Пукста цёпла ўспрымалася і ўспрымаецца слухачамі. Дубкова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трупяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Траціць рухомасць ад моцнага перажывання, узрушэння, холаду (пра цела, рукі і пад.). Бацька пазнае яе і трупянее: вопратка сынава! Карпюк. Ганя толькі пакутліва адчувае, як у холадзе трупянее ўсё цела. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тушка́нчык, ‑а, м.

Млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з вельмі доўгімі заднімі нагамі і хвастом, якая жыве ў пустынях і стэпах. Ратуючыся ад агню, на дарогу сыпаліся дажджом конікі, у дзікім спалоху кідаліся нам пад ногі тушканчыкі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уро́блены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад урабіць.

2. у знач. прым. Добра апрацаваны, дагледжаны (пра глебу, агарод і пад.). Усё ў бабчыным [а]гародзе расло, раскашоўвалася, буяла, — і любата глядзець на гэты куточак уробленай зямлі. Дзятлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фальварко́вец, ‑коўца, м.

Уладальнік фальварка. — З Беларусі? — перапытаў Ленін. — Людзі там, кажуць, у вас добрыя. Пралетарыят гераічны. Ды і сяляне ў шапку не спалі: фальваркоўцам часта чырвоных пеўнікаў пад стрэхі пускалі. Сабаленка. // Той, хто жыве ў фальварку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халасця́к, ‑а, м.

Нежанаты мужчына. Платон Шабуня быў халасцяк гадоў пад трыццаць пяць. Чарнышэвіч. Сябра мой — халасцяк, Дні марнуе адзін, А ў мяне як-ніяк — Сын, таварышы, сын! Гілевіч.

•••

Стары халасцяк — немалады мужчына, які не быў жанатым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)