бел. эмбрыёлаг і гістолаг. Д-рбіял.н. (1993). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1959). З 1959 у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па структуры і хім. прыродзе цэнтр. і перыферычных кампанентаў вегетатыўнай нерв. сістэмы, рэцэпторных апаратах сімпатычных гангліяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БА́НКАЎСКІ ВЕ́СНІК»,
інфармацыйнае выданне Нац. банка Рэспублікі Беларусь. Выходзіць зкрас. 1992 у Мінску на бел. і рус. мовах. Публікуе законы, пастановы, указы і інш. дакументы Прэзідэнта, Вярх. Савета і Кабінета Міністраў Беларусі, нарматыўныя акты Нац. банка па пытаннях фінансава-банкаўскай дзейнасці, агляды, кансультацыі спецыялістаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМІРА́ННЕ РАДЫЁСІГНА́ЛУ, федынг,
змяншэнне інтэнсіўнасці радыёсігналу ў пункце яго прыёму. Абумоўлена зменамі эл. уласцівасцей атмасферы, а таксама інтэрферэнцыяй радыёхваль, што прыйшлі ў пункт прыёму па розных напрамках (гл.Інтэрферэнцыя хваль, Распаўсюджванне радыёхваль). З.р. прадухіляюць з дапамогай аўтам. рэгуліроўкі ўзмацнення, прыёму на некалькі разнесеных антэн і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛПА́ШНІКАЎ Генадзь Аляксандравіч (н. 5.8.1928, г. Ржэў Цвярской вобл., Расія),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных н. (1993). Скончыў Маскоўскі тарфяны ін-т (1952). З 1967 у Бел. геолага-разведачным НДІ. Навук. працы паінж. геалогіі, геаэкалогіі, вывучэнні тэхнагенных працэсаў, методыцы геаэкалагічнага буйнамаштабнага картаграфавання небяспечных геал. працэсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЦО́Ў Віктар Канстанцінавіч (н. 15.6.1940, в. Рублеўск Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. матэматык. Канд.фіз.-матэм.н. (1973), праф. (1993). Брат М.К.Краўцова. Скончыў БДУ (1963). З 1965 у Ваен. акадэміі Беларусі. Навук. працы паматэм. кібернетыцы і методыцы выкладання вышэйшай матэматыкі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́КРАШ Лідзія Міхайлаўна (н. 23.7.1934, г. Днепрадзяржынск, Украіна),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Жонка М.П.Кукраша. Д-р. с.-г.н. (1992). Скончыла БСГА (1958). З 1958 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па павышэнні ўрадлівасці і якасці лёну ва ўмовах інтэнсіўнага земляробства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВІ́НСКІ Хрыстафор Хрыстафоравіч (н. 3.5.1940, г. Нясвіж Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гігіены. Д-рмед.н. (1995), праф. (1997). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1964), з 1994 заг. кафедры ў ім. Навук. працы па прафілактычнай і клінічнай нутрыцыялогіі, вывучэнні статуса харчавання розных груп насельніцтва Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПІТА́ЛЬ (L’Hospital) Гіём Франсуа Антуан дэ (1661, Парыж — 1704),
французскі матэматык. Аўтар першага друкаванага падручніка па дыферэнцыяльным злічэнні (1696), у аснову якога пакладзены лекцыі Х.Бернулі. Даследаваў шэраг складаных задач матэм. аналізу, даў адно з рашэнняў задачы аб брахістахроне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЯ́ЗЫ,
клас ферментаў, якія каталізуюць рэакцыі негідралітычнага адшчаплення ад субстратаў груп атамаў з утварэннем двайных сувязей, і рэакцыі далучэння атамаў і груп атамаў па двайных сувязях. Падзяляюць на вуглярод-вуглярод-Л., вуглярод-азот-Л., вуглярод-кісларод-Л. і інш. Пашыраны ў прыродзе, удзельнічаюць у працэсах абмену рэчываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т.
Засн. ў 1973 у Магілёве на базе тэхнал. ф-та Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. У 1998/99 навуч.г. ф-ты: тэхнал., мех., хіміка-тэхнал., эканам., завочны, па падрыхтоўцы кадраў. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1990. Пры ін-це 3 навучальна-навукова-вытв. аб’яднанні.