жы́ла, -ы, мн. -ы, жыл, ж.
1. Назва крывяносных сасудаў.
2. Тое, што сухажылле (разм.).
Сінія жылы на руках.
3. Трэшчына ў зямной кары, запоўненая горнай пародай, а таксама сама горная парода ў такой трэшчыне.
Залатаносная ж.
4. Багністае месца з падземнай крыніцай (разм.).
5. Асобны провад кабелю.
Провад з трох жыл.
◊
Выцягваць жылы з каго (разм.) — мучыць якімі-н. даручэннямі, празмернымі патрабаваннямі.
Залатая жыла — вельмі багатая крыніца даходу.
Ірваць жылы (разм.) — вельмі цяжка працаваць.
Напінаць жылы (разм.) — напружвацца з усіх сіл.
На ўсе жылы, з усіх жыл (разм.) — на поўную сілу.
|| прым. жы́льны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
жыле́ц, -льца́, мн. -льцы́, -льцо́ў, м.
Асоба, якая жыве ў доме, кватэры; жыхар.
Жыльцы дома.
Здаць жыльцу пакой.
|| ж. жылі́ца, -ы, мн. -ы, -ліц.
|| прым. жыльцо́ўскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
жы́лісты, -ая, -ае.
1. З выпнутымі жыламі, вялікай колькасцю сухажылля.
Жылістае мяса.
2. Мускулісты, сухарлявы (пра чалавека, часткі яго цела).
Жылістыя рукі.
3. Дужы, вынослівы (разм.).
|| наз. жы́лістасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
жы́лка¹, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
1. Тое, што і жыла (у 1 знач.).
2. Тонкая ніцепадобная праслойка ў горнай пародзе, дрэве, якая вылучаецца колерам.
Белы мармур з шэрымі жылкамі.
3. Ніцепадобнае патаўшчэнне ў лістах раслін і крылах насякомых.
|| памянш.-ласк. жы́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. жы́лачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
жы́лка², -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).
Схільнасць, здольнасць да якой-н. дзейнасці.
Арганізатарская ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
жыллё, -я́, н.
1. Месца, дзе жывуць людзі; населенае месца.
Недалёка ад жылля.
2. Памяшканне (дом, хата, пакой і інш.), у якім хто-н. жыве.
Атрымаць ж.
Будаваць ж.
|| прым. жыллёвы, -ая, -ае.
Жыллёвыя ўмовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
жылпло́шча, -ы, ж.
Жылая плошча, памяшканне для жылля.
Рост жылплошчы ў пасёлку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
жылы́, -а́я, -о́е.
1. Прызначаны для жылля.
Жылыя будынкі.
Будаўніцтва жылых дамоў.
2. Заняты пад жыллё.
Жылое памяшканне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
жым, -у, мн. -ы, -аў, м.
У цяжкай атлетыцы: падняцце штангі на грудзі, а потым над галавой да поўнага выпрамлення рук.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
жырава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ру́е; незак.
1. Карміцца, нагульваць тлушч (пра звяроў, птушак, рыбу).
2. Разрастацца ў ствол замест плоданашэння (пра расліны) (разм.).
|| наз. жырава́нне, -я, н. (да 1 знач.), жыро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж. (да 1 знач.) і жыр, -у, м. (да 1 знач.; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)