(Мікалай Фадзеевіч; 31.8.1856, г. Гюмры, Арменія — 17.2.1951),
армянскі кампазітар, фалькларыст, піяніст; адзін з заснавальнікаў нац.фп. музыкі і фалькларыстыкі. Нар.арт. Арменіі (1933). Герой Працы (1936). У 9 гадоў страціў зрок. Вучыўся ў Вене ў Ін-це сляпых, ігры на фп. — у В.Шэнера. З 1894 выступаў як піяніст і лектар. Яму належаць першыя спробы запісу і інстр. апрацоўкі мугамаў, арм. танцаў, песень. Аўтар артыкулаў праўсх. музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«УРАЧЫ́ СВЕ́ТУ ЗА ПРАДУХІЛЕ́ННЕ Я́ДЗЕРНАЙ ВАЙНЫ́»
(International Physicians for Prevention of Nuclear War),
сусветная арг-цыя, засн. ў 1980 амер. і сав. медыкамі на чале з Б.Лаўнам і Я.І.Чазавым. Разгарнула міжнар. кампанію па інфармаванні насельніцтва пра наступствы ядз. вайны, яе пагрозу для існавання чалавецтва. Да 1985 аб’яднала 135 тыс. медыкаў з 41 краіны, у т. л. 30 тыс. — у ЗША, 60 тыс. — у СССР. Нобелеўская прэмія міру 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́РТВЕНГЛЕР (Furtwängler) Вільгельм (25.1.1886, Берлін — 30.11.1954),
нямецкі дырыжор, кампазітар; адзін з буйн. дырыжораў 20 ст. З 1922 узначальваў аркестры Берлінскі філарманічны (з перапынкам, з 1952 дырыжор пажыццёвы), адначасова ў 1922—28 лейпцыгскі Гевандхаўза, у 1928—30 і 1939—45 Венскі філарманічны. Інтэрпрэтатар ням. і аўстр.сімф. і опернай класікі. Аўтар 3 сімфоній, канцэрта для фп. з арк., 2 санат для скрыпкі з арк. і інш., кніг пра музыку і музыкантаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́КАН IV (Haakonsson), Хокансан Стары (Haakon den Gamle; 1204—17.12.1263),
кароль Нарвегіі [1217—63]. Абапіраўся на служылае дваранства, пасля грамадз. войнаў 2-й пал. 12 — пач. 13 ст. ўмацаваў каралеўскую ўладу (да 1240). У 1251 заключыў дагавор з Ноўгарадам пра ўрэгуляванне пагран. адносін. Абвясціў уладу нарв. кароны над Грэнландыяй (1261) і Ісландыяй (1262). Памёр у час ваен. паходу ў Шатландыю. Хроніку жыцця Х. склаў у 1264—65 ісландзец С.Тордарсан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́РНБАСТЭЛЬ (Hornbostel) Эрых Морыц фон (25.2.1877, Вена — 28.11.1935),
аўстрыйскі музыказнавец, педагог; адзін з заснавальнікаў этнамузыкалогіі. Вучань, потым асістэнт К.Штумпфа ў Ін-це псіхалогіі пры Берлінскім ун-це імя В.Гумбальта (з 1917 праф. гэтага ун-та). З 1906 кіраўнік Берлінскага фонаграмархіва. З 1933 у ЗША. Аўтар навук. прац праяп., інд., араб., афр. і інш. музыку, а таксама па сістэматыцы муз. інструментаў, муз. акустыцы і псіхалогіі. Сярод вучняў Г.Д.Каўэл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУРМ (Sturm) Жак Шарль Франсуа (29.9.1803, г. Жэнева, Швейцарыя — 18.12.1855),
французскі матэматык. Чл. Парыжскай АН (1836), замежны чл.кар. С.-Пецярбургскай АН (1836). З 1840 праф.Політэхн. школы ў Парыжы. Навук. працы па краявых задачах ураўненняў матэм. фізікі, оптыцы, механіцы. Даследаваў задачу пра пошук уласных значэнняў і ўласных функцый для звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў (задача Ш.—Ліувіля). Даў агульны метад вызначэння колькасці каранёў алг. ураўненняў, якія належаць да зададзенага адрэзка (правіла Ш.).
2) про́бліск -у m., і́скра f. (надзе́і, ра́дасьці)
3) мірга́ньне n. (ве́йкамі, вачы́ма)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
гняўко́, ‑а, м.
Разм.Пра гняўлівага чалавека. Пяты дзень выбірала Надзя бульбу. Усё спадзявалася ўбачыць Паўла. Гэтакі гняўко, больш месяца і вачэй не паказаў.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)