забяспе́чаны, -ая, -ае.

Які жыве ў матэрыяльным дастатку.

Забяспечанае жыццё.

З. чалавек.

|| наз. забяспе́чанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загаво́рваць¹ і загава́рваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. загаварыць¹.

2. з кім. Імкнуцца распачаць гаворку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гага́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Паўночная марская птушка велічынёй з невялікую качку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж.

1. гл. газіраваць.

2. Газіраваная вада (разм.).

Г. з сіропам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галаду́ха, -і, ДМ -ду́се, ж. (разм.).

Голад (у 2 знач.), галодны час.

Аслабець з галадухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галаўня́¹, -і́, мн. гало́ўні і (з ліч. 2, 3, 4) галаўні́, -ло́вень, ж. (разм.).

Вялікая галавешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́мбургер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Бутэрброд з вялікай мясной катлетай, а таксама сама такая катлета.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарыхво́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Пеўчая птушка сямейства драздовых з рыжым хвастом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарыцве́т, -у, М -ве́це, м.

Травяністая лекавая расліна сямейства казяльцовых з яркімі жоўтымі і чырвонымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́фтачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Пятля з нітак у вопратцы для апліка.