СЕЙСМО́ГРАФ (ад грэч. seismos ваганне, землетрасенне + ...граф),

аўтаматычная прылада для рэгістрацыі ваганняў зямной паверхні пры землетрасеннях, штучных выбухах і інш. Складаецца з сейсмометра, які прымае сейсмічны сігнал і рэгіструючай прылады. Існуюць С. з мех., гальванаметрычным, цеплавым, аптычным, эл. спосабамі рэгістрацыі. Пры сейсмалагічных даследаваннях выкарыстоўваюць С. з перыядам уласных ваганняў 0,3—120 с, у сейсмаразведцы 0,03—0,2 с.

В.​Я.​Клюц.

т. 14, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вы́йгрышны, ‑ая, ‑ае.

1. Які дае права на выйгрыш. Выйгрышная пазыка. // На які выпаў выйгрыш. Выйгрышны білет.

2. Выгадны, які спрыяе поспеху. Выйгрышная пазіцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарпе́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тарпеды. Тарпедны апарат. // Які праводзіцца тарпедамі. Тарпедная атака.

2. Які мае на ўзбраенні тарпеды. Тарпедны катэр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тары́фны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тарыфу; які ўстаноўлены тарыфам. Тарыфны даведнік. Тарыфная сістэма. // Які звязаны з устанаўленнем тарыфу. Тарыфнае бюро. Тарыфная палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмульсі́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да эмульсіі. Эмульсійны слой. // Які ўтрымлівае эмульсію. Эмульсійныя фарбы. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе эмульсіі. Эмульсійнае ахаладжэнне пракату.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

any​1 [ˈeni] pron.

1. (у пыт. ск.) хто-не́будзь, што-не́будзь; які-не́будзь, не́йкі, хоць які́; ко́лькі-не́будзь;

Do any of you want to come? Хоча хто-небудзь з вас прыйсці?

2. (у адм. ск.) ніхто́, нішто́; нія́кі;

I haven’t talked to any of my friends. Я не гаварыў ні з кім з маіх сяброў.

3. (у сцвярдж. ск.) уся́кі, любы́, ко́жны;

Take any of these books. Бяры любую з гэтых кніг.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ready​2 [ˈredi] adj.

1. гато́вы; падрыхтава́ны, прыгатава́ны;

ready for use гато́вы да ўжыва́ння;

ready for the press гато́вы да дру́ку (пра рукапіс);

The car is ready at the door. Аўтамабіль чакае каля пад’езда.

2. які́ праяўляе ахво́ту; гато́вы, зго́дны;

We are ready to go anywhere. Мы гатовыя паехаць куды хочаш.

3. які́ маецца напагато́ве, пад руко́й;

He is a reаdy speaker. Ён умее выступаць экспромтам.

♦

make ready (for smth.) fml падрыхтава́цца (да чаго́-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

who [hu:, hu] pron.

1. хто; які́;

Who is absent? Хто адсутнічае?;

The man who was here is an artist. Чалавек, які тут быў, – мастак;

Who on earth is it? І хто б гэта мог быць?;

Who am I to tell you that? І хто я такі, каб табе гэта гаварыць?

2. infml каго́, каму́, кім;

Who is the money for? Для каго гэтыя грошы?

♦

know/learn who’s who ве́даць/даве́дацца, хто ёсць хто

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ві́ннік 1 ’чалавек, які ўзяў на сябе якія-небудзь абавязацельствы’ (Гарэц.). Вытворнае з суф. ‑нік (< ьnъ + ikъ) ад назоўніка віна́ 1 ’доўг, абавязак’; параўн. рус. пск. вина ’тс’. Такім жа чынам утварылася блізкае да вышэйадзначанага ўкр. ви́нник ’даўжнік’, ст.-рус. винникъ ’віноўнік, вінаваты’ (XII ст.), польск. winnik ’вінаваты’, чэш. vinník, славац. vinník ’тс’.

Віннік 2 ’вінакур, майстар па вырабу гарэлкі’ (Нас., КТС, КЭС, лаг.). Укр. винник, рус. винник ’тс’, паўн.-дзвін. ’рамізнік, які возіць віно (гарэлку)’, урал. ’чалавек, які патаемна гандлюе віном (гарэлкай)’, ст.-рус. винникъ ’віначэрп’ (з XI ст.); ’вінакур’ (з XVI ст.), польск. winnik ’вінакур’. Утворана пры дапамозе суф. ‑нік ад віно́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МСЦІСЛА́ЎСКАЕ КНЯ́СТВА.

1) удзельнае княства Смаленскай зямлі ў 12—13 ст. Цэнтр — г. Мсціслаў. Адзіны вядомы мсціслаўскі князь — Мсціслаў Раманавіч (з 1180). У 1197 ён стаў князем смаленскім і, верагодна, пакінуў М.к. за сабою як дамен.

2) Удзельнае княства ў складзе ВКЛ у 14—16 ст. пасля захопу Мсціслава ў 1359 вял. кн. ВКЛ Альгердам. У 1380-я г. ў якасці намесніка тут сядзеў яго сын Карыгайла, з 1392 — другі сын, Лугвен, які паклаў пачатак роду князёў Мсціслаўскіх (Лугвенавічаў). Княства першапачаткова ўключала ў свой склад воласці ўздоўж сярэдняга цячэння Сажа і Дняпра: Мсціслаў, Магілёў, Цяцерын, Княжыцы, Дрокаў, Крычаў, Папову Гару, Мглін і далучаную Вітаўтам воласць Малохву ўздоўж правага берага р. Віхра і яе прытока Малохвы. У 1432 за падтрымку Яраславам і Юрыем Лугвенавічам.і кн. Свідрыгайлы вял. кн. ВКЛ Жыгімонт Кейстутавіч забраў у іх М.к.

У 1440 вял. кн. Казімір IV вярнуў княства Юрыю Лугвенавічу, які з перапынкамі трымаў яго да сваёй смерці. Потым М.к. валодаў яго сын Іван, пасля смерці якога (2-я пал. 1480-х г.) Казімір забраў М.к. ў скарб. 15.8.1495 вял. кн. ВКЛ Аляксандр аддаў Мсціслаў жонцы і дочкам Івана Юр’евіча. У 1499 Аляксандр выдаў Ульяну, дачку Івана Юр’евіча, замуж за кн. Міхаіла Іванавіча Заслаўскага (гл. Заслаўскія), які атрымаў ў вотчыну Мсціслаў і Мглін і стаў называцца кн. Мсціслаўскім. У 1526 старэйшы сын Міхаіла Іванавіча Фёдар ад’ехаў у Маскву. Пасля смерці другога сына, Васіля, М.​І.​Мсціслаўскі завяшчаў княства каралевічу Жыгімонту Аўгусту і трымаў яго далей у якасці каралеўскага ўладання. Пасля смерці М.​І.​Мсціслаўскага (1529) яго ўладанні сталі староствам Віленскага ваяводства, а ў 1565 утворана Мсціслаўскае ваяводства.

А.​А.​Мяцельскі.

т. 10, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)