жу́льніцтва, -а, н.

Занятак жуліка; ашуканства, махлярства.

|| прым. жу́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жу́льнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Карыстацца жульніцкімі прыёмамі; махляваць, ашукваць.

Ж. у гульні.

|| зак. зжу́льнічаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. жу́льнічанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жупа́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Верхняе мужчынскае і жаночае адзенне з каляровага сукна ў палякаў, беларусаў і ўкраінцаў (гіст.).

Які пан, такі і ж. (прыказка).

|| прым. жупа́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жу́пел, -а, м.

1. Згодна з рэлігійнымі ўяўленнямі хрысціян: гарачая смала, падрыхтаваная ў пекле для пакарання грэшнікаў (уст.).

2. перан. Нешта страшнае, агіднае; пужала.

Быць жупелам для каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жур, -у, м.

Негусты аўсяны кісель.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жураве́ль¹, -раўля́, мн. -раўлі́, -раўлёў, м.

Вялікая балотная пералётная птушка з доўгімі нагамі і шыяй, з доўгай прамой дзюбай.

Шэры ж.

|| прым. жураўлі́ны, -ая, -ае.

Жураўлінае курлыканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жураве́ль², -раўля́, мн. -раўлі́, -раўлёў, м.

Прыстасаванне пры калодзежы для даставання вады ў выглядзе доўгага шаста, які служыць рычагом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жураві́ны, -ві́н, адз. журавіна, -ы, ж.

Ягадная вечназялёная расліна сямейства бруснічных, што расце на мохавых балотах, а таксама ягады гэтай расліны.

|| прым. жураві́навы, -ая, -ае і жураві́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жураўляня́ і жураўлянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня жураўля¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

журба́, -ы́, ж.

Пачуццё смутку, суму, тугі, душэўнай прыгнечанасці.