уніка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. чаго. Пазбягаць чаго‑н., ухіляцца ад чаго‑н. Я не раз здзіўляўся, як спрытна ўнікалі шафёры амаль непазбежных аварый. Мележ.
2. чаго. Ухіляючыся, пазбягаць чаго‑н. Калі праўду казаць, дык Яўген і ўнікаў тых заданняў, якія былі звязаны з паездкамі ў родныя мясціны. Сабаленка. Але ў размове ўжо [Зося і Паходня] не закраналі таго, аб чым толькі што гаварылі і што патрабавала яснасці. Абое баяліся і знарок унікалі яе — няхай яна акрэсліцца як-небудзь пазней, ці варта спяшацца!.. Хадкевіч. // Устрымлівацца ад чаго‑н. Насця была здзіўлена пераменай у паводзінах мужа, але цярпліва маўчала. Яна ўнікала лаянак. Сіняўскі. // Ратавацца ад чаго‑н., мінаць што‑н. Сабака сарамяжа павільваў хвастом, быццам сказаць хацеў: — Бывае ж такі выпадак, што як ні ўнікаеш, а ўсё ж спатыкаешся. Мурашка.
3. каго-чаго. Стараюцца, не жадаць сустракацца з кім‑, чым‑н. Кінуўшы мужа, Марына Паўлаўна як мага старалася ўнікаць з ім сустрэчы. Зарэцкі. [Тапурыя:] — Пачаў я ўнікаць людзей, і нейкі час як бы хвароба ў мяне такая была: дрэнна мне пры людзях! Самуйлёнак. Непакоіла няпэўнасць адносін з Ленай. Чаму дзяўчына ўнікае яго [Андрэя]? Няўжо яна пагарджае ім? Сапрыка. // ад каго. Быць заўважаным, убачаным. Так, глытаючы слёзы, прыўды, разважае Алена. Ад Ганькі не ўнікае матчын настрой. Васілевіч.
4. у што. Удумвацца, імкнуцца зразумець сутнасць чаго‑н. Віктар учытваўся, унікаў у змест. І раз, і другі прабягаў вачыма напісанае. Паўлаў. Толькі там, пад зямлёю, калі сачыў за працай Сапегі, унікаў у складаныя яе дэталі, ён [Савіцкі] перайначваўся. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Газо́н (БРС). Рус. газо́н, укр. газо́н. Запазычанне ў рус. мове (на пачатку XVIII ст.) з франц. gazon ’тс’ (а гэта са ст.-в.-ням.). Гл. Фасмер, 1, 382 (некалькі іначай гісторыю франц. слова прадстаўляе Шанскі, 1, Г, 10). Не зусім ясна, як франц. слова трапіла ў бел. мову: праз якую мову-пасрэднік? Рудніцкі (785–786) для ўсіх гэтых слоў прымае як непасрэдную крыніцу франц. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дапну́ць ’дабрацца, дайсці, знайсці, дапасці’ (Сцяц.). Як здаецца, можна ставіць пытанне, ці не з’яўляецца гэта лексема запазычаннем з польск. мовы. Параўн. польск. dopiąć ’дабіцца, дайсці’, dopinać ’дабівацца, дасягаць’. Аб магчымасці запазычання сведчыць геаграфія пашырэння слова (зах. гаворкі бел. мовы), а таксама, як здаецца, не зусім звычайны для бел. мовы марфалагічны тып дзеяслова. Прамым запазычаннем з польск. з’яўляецца і бел. дапя́ць (БРС) ’дабіцца, дайсці, апынуцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кватара́нец ’кватарант’ (Сцяшк., Янк. I, Нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Гл. кватарант. У адпаведнасці з Сцяцко, Афікс. наз., 147 суфікс ‑анец утварае назвы асобы па адносінах да таго, што названа ўтваральным словам. У іх ліку кватаранец як канчанец ’жыхар супрацьлеглага канца вёскі’. Мяркуючы па братанец ’няродны брат’ (< братан), кватарант успрымалася як *кватаран, параўн. гаршчан ’ганчар’ (там жа). Тады паводле брат > братан > братанец, кватэра > кватаран(т) > кватаранец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аске́т. Новае запазычанне з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 76), дзе аскет (гэта форма з сярэдзіны XIX ст., з канца XVII — аскит) усталявалася пад нямецкім уплывам (ням. Asket), у той час як аскит (як і нямецкае слова) з грэч. ἀσκητής пачаткова ’чалавек, які практыкуецца’. На грэчаскую першакрыніцу беларускага слова ўказваў Булахаў, Курс суч., 163. Польск. asceta адлюстроўвае іншую галіну пашырэння слова ў Еўропе праз лацінскую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ды́шаль ’дышаль’ (БРС, Касп., Шат., Сцяшк.), ды́шла ’тс’ (Бяльк.). Форма ды́шаль (як і ўкр. ди́шель) — прамое запазычанне з польск. dyszel ’тс’ (гл. Слаўскі, 1, 187). Форма ды́шла (як і рус. ды́шло) — гэта пераафармленне запазычанага слова па тыпу назоўнікаў на ‑о‑ (аб гэтым Фасмер, 1, 560; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 225). Польск. слова ўзята з с.-н.-ням. dysel, disle, dissel (параўн. Бернекер, 250).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Еляк ’казадой’ (Сержп. Грам.), рус. елёк ’тс’. Як гэта асабліва бачна, паводле рускай формы, кантамінацыя з лялёк (рус. лелёк). Па паходжанню звязана з рус. алан. ёлак ’кажан’ (з фін.) (параўн. цытату з ТСБМ, 2, 574: «Казадой ляціць мякка і плаўна, бясшумна, як кажан», да чаго можна дадаць, што казадой гэта начная птушка з кароткай дзюбай і вялікім ротам). Формы з пачатковым л іншага паходжання. Гл. лелек.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пешака́, пешэка́, пішака́ ’пяшком’ (калінк., З нар. сл.; Нар. Гом.; кобр., Сл. ПЗБ) — адназоўнікавыя прыслоўі (як драпака́ ў выразе: даць драпака́ ’даць лататы’) у форме Р. скл. адз. л., утвораныя пры дапамозе суф. ‑ак (⁺пяша́к), як бел. яда́к, драг. йізда́к ’яздок’. Параўн. таксама польск. pieszaka ’пяшком’, чэш. pešák ’пехацінец’, серб.-харв. пѐшак ’тс’, ’пешаход’, ’пешка’, макед. пешак ’тс’, славен. pešák ’пешаход, хадок’, ’пехацінец’, балг. пешак ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́машні ’які знаходзіцца там; тамтэйшы’ (ТСБМ), та́мошні ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), та́мошны ’тс’ (Вруб.), та́машнік (та́мъшнік) ’чалавек стуль, адтуль’ (мёрск., Нар. сл.), ст.-бел. тамошний ’тамашні’ (1480 г., КГС). Укр. та́мо́шний ’тамашні’, рус. та́мошний ’тс’. Ад там (гл.), як леташні, сённяшні і пад. Ст.-бел. тамечный, тамочный ’тамашні’ (1501 г.) разглядаецца як запазычанне са ст.-польск. tameczny ’тс’, утворанага па падобнай схеме (Булыка, Лекс. запазыч., 195).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́-бачко ‘ты’: як ты‑бачко паздатнела, ты‑бачко дзе робіш? (Сцяшк. Сл.). Да ты (гл.). Другая частка ‑бачко, відаць, ласкальны суфікс, утвораны адсячэннем канцовай часткі слоў, як у драг. лю́бочко ‘любка, мілая, харошая, зязюлька і г. д.’ у клічным склоне, параўн. лю́бачка ‘мілая, дарагая’ (гл. любка 1), або, што больш верагодна, аформленая суф. ко‑ выклічнікавая форма бач (гл. бачыць), што выражае здзіўленне (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)