шчапа́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад шчапаць.

2. у знач. прым. Атрыманы ў выніку адколвання тонкімі пластамі. Шчапаная лучына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад бачыць.

•••

Дзе гэта бачана (з злучн. «каб» або з інф.) — выражае здзіўленне, незадавальненне чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпрацава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адпрацаваць.

2. у знач. прым. Які пабыў у рабоце і стаў непрыдатным. Адпрацаваная пара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асы́паны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад асы́паць.

2. у знач. прым. Разм. Пакрыты высыпкай, болькамі (пра твар, губы і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

венірава́ны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад веніраваць.

2. у знач. прым. Абліцаваны цвёрдымі або каштоўнымі пародамі дрэва. Веніраваная фанера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

відазме́нены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад відазмяніць.

2. у знач. прым. Які змяніў свой від, выгляд. Відазмененае рэчыва. Відазмененыя крылы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́кашаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад выкасіць.

2. у знач. прым. На якім скошана трава і пад. Выкашаная лапіна сенажаці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выно́сіцца, ‑ношуся, ‑носішся, ‑носіцца; незак.

1. Незак. да вынесціся.

2. Выбірацца адкуль‑н., выносячы рэчы. Выносіцца з хаты.

3. Зал. да выносіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вытвара́цца, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Тварыцца, рабіцца. Што толькі не вытваралася на другі дзень каля Волесевай хаты! Карпюк.

2. Зал. да вытвараць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абму́ляны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абмуляць.

2. у знач. прым. З пашкоджанай ад трэння скурай. Абмуляны конь. Абмуляныя ногі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)