першапрахо́дчык, ‑а, м.

Той, хто першы праклаў шлях, даследаваў, асвоіў якія‑н. краіны, тэрыторыі і пад. // Пра таго, хто пракладвае першыя шляхі ў чым‑н., першым асвойвае што‑н. новае. Першапраходчыкі новых трас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́крыўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да покрыва; які з’яўляецца покрывам, служыць для пакрывання чаго‑н. Покрыўная тканка. Покрыўны трыкатаж.

2. Спец. Сельскагаспадарчыя расліны, пад якія падсяваюць насенне шматгадовых траў. Покрыўныя культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праме́нне, ‑я, н., зб.

Прамені. Яшчэ не знікне снег з нізін Пад сонечным праменнем, Як у цяпліцы ў нас раслін Узыйдзе ўжо насенне. Аўрамчык. Праменне зор Крамля сівога дужэй мячоў, мацней гармат. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Падвергнуць дзеянню пары, кіпеню і пад.; апрацаваць парай. Прапарыць дзежку.

2. і без дап. Парыць некаторы час (гл. парыць у 1, 2, 4–8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́ламка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Разм. Адтуліна, прасечаная, праламаная ў лёдзе ракі, возера і пад.; палонка. Ля берага, у вялікай проламцы, гойдаліся паціху дашчаная лодка, пашпакляваная і прасмоленая. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; ‑брыдзём, ‑брыдзяце; зак.

Прыйсці, рухаючыся павольна, з цяжкасцю (звычайна па вадзе, снезе і пад.). — А вы думаеце, што і Сашка прыбрыдзе на сход? — не без здзіўлення запытаў Юлік. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыплюсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Разм. Дадаць, дабавіць пры падліку, пераліку і пад. Я палез у кішэню па грошы, але Паўловіч затрымаў маю руку. — Прыплюсуй да майго рахунку, — сказаў ён буфетчыцы. Радкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́сак, ‑ску, м.

Гарачы, распалены попел. Восеньская радасць маленства — дым сцелецца над шэрым полем, а ў прыску, зразумела, пячэцца бульба. Брыль. [Чайнікі] хутка весела заляпалі крышкамі, гасячы пад сабою шыпучы прысак і жар. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёперада́ча, ‑ы, ж.

1. Перадача мовы, музыкі, адлюстравання і пад. на адлегласць пры дапамозе радыёхваль. Да пачатку ранішніх маскоўскіх радыёперадач заставалася яшчэ каля сарака хвілін. М. Ткачоў.

2. Тое, што перадаецца такім чынам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбо́жкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць доўга і часта стагнаць, раз за разам паўтараючы «божа мой» і пад. Гаспадыня падышла да ложка і разбожкалася: — Гэта ж жытка настала, не давядзі бог. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)