параўна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на параўнанні, супастаўленні чаго‑н. Параўнальны метад даследавання. □ Кантрастны, параўнальны паказ з’яў розных сфер жыцця, паказ адных з’яў на фоне другіх сапраўды ярка раскрываў і паэтызаваў тую ці іншую падзею, сітуацыю, чалавечы характар. Саламевіч.
2. Спец. Які выражае параўнанне, служыць для параўнання. Параўнальныя даданыя сказы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плашч-пала́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Непрамакальная накідка, якая можа служыць і плашчом і палаткай. Тады штаб дывізіі размясціўся пад павецямі з плашч-палатак. Пры налётах авіяцыі нам давялося хавацца за дрэвамі. «Звязда». [Ніна] прыўзняла рукой край плашч-палаткі, каб ахінуць Алёшу, які стаяў на дажджы. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раке́тчык, ‑а, м.
1. Той, хто падае сігналы ракетамі (у 1 знач.). Лавілі і білі ракетчыкаў. Злавілі двух дыверсантаў, якія прабіраліся да моста са скрынкамі толу. Лынькоў.
2. Той, хто служыць у ракетных войсках. Збілі нашы ракетчыкі Паўэрса — Гістарычны архіўны факт... Панчанка.
3. Спецыяліст, які займаецца драблемамі запуску ракет у космас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ска́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да скалы. // Скалісты, са скаламі. Не відно мора, але грукат яго не аддаліўся, хвалі б’юць у скальны бераг недзе зусім блізка — здаецца пад ім. Шамякін. Сібір, Сібір, суровы край, багаты, Разлівы рэк, вышыні скальных гор. Буйло.
2. Спец. Які складаецца з цвёрдых горных парод; камяністы. Скальны грунт. □ Яны [шукальнікі] пяскі па рэчышчах капалі, у г[а]рах скальныя крышылі пліты. Дубоўка. // Які робіцца ў камяністым грунце; які служыць для работ у камяністым грунце. Скальныя работы. Скальны экскаватар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вестыбуля́рны
(ад лац. vestibulum = сені, уваход)
звязаны з раўнавагай;
в. апарат — орган пачуцця ў чалавека і пазваночных жывёл, які з’яўляецца часткай унутранага вуха і служыць для каардынацыі рухаў і захавання раўнавагі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
спектра́льны
(ад лац. spectrum = бачнае)
1) які мае адносіны да спектра, уласцівы яму (напр. с-ыя лініі);
2) які служыць для атрымання, даследавання спектраў (напр. с-ыя прыборы — спектрограф, спектрометр, спектраскоп;
3) які мае адносіны да ўспрымання розных колераў спектра (напр. с-ая адчувальнасць вока).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
іко́л, ікла́; мн. і́клы (з ліч. 2, 3, 4 іклы́), і́клаў; м.
1. Зуб, які знаходзіцца паміж разцамі і перадкарэннымі зубамі (у чалавека і млекакормячых).
2. Зуб вялікіх памераў, які выступае з рота і служыць для нападу і абароны (у слана, кабана і іншых жывёл). Вепр, відаць, немалады, бо такую форму іклаў самцы дзікай свінні набываюць толькі на шостым-сёмым годзе жыцця. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пісьмо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пісьма (у 2 знач.).
2. Адлюстраваны пры дапамозе графічных знакаў; напісаны. Ніякага пісьмовага прадпісання, вядома, у мяне не было. Даніленка. [Лідзія Пятроўна] пасля праверкі пісьмовых прац паказала яго [Рыгоркі] сшытак усяму класу. Колас.
3. Які ўжываецца, служыць для пісання. І толькі шырокі стол з пісьмовымі прыладамі .. быў ярка асветлены сонцам. Лынькоў. Напаследак спынілася .. [Марына Паўлаўна] перад пісьмовым сталом Сымона Карызны. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штармавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да шторму; які з’яўляецца штормам. Штармавы вецер. □ — Званілі ад аператыўнага. Давалі штармавое папярэджанне, — нясмела зазначыў Цвёрдахвалаў. Алешка. // Такі, які бывае ў час шторму. Штармавое надвор’е. □ Апошнія паўгода ішлі бурна і імкліва. Яны нагадвалі штармавы акіян, які бушаваў вакол. Ракітны. // Які выкарыстоўваецца ў час шторму, служыць для барацьбы са штормам. Туга нацягцутыя штармавыя канаты на прамдэку, на ўнутраных лесвіцах пагойдвалася ў такт шалёнай калыханцы. Лынькоў. // Для якога ўласцівы частыя штормы. Ды не меркнуць паўночныя зоры, Караблі не мяняюць свой шлях, Штармавое Балтыйскае мора, На тваіх багатырскіх грудзях. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаве́цкі, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з шыццём і рамонтам абутку; які служыць для шыцця і рамонту абутку. Шавецкая справа. Шавецкі варштат. □ Зранку пасля паверкі Лазар ішоў пад канвоем у турэмную шавецкую майстэрню шыць і рамантаваць абутак. Колас. Гарасім дастаў з шуфляды стала вялікую шавецкую іголку і даў мне. Якімовіч.
•••
Шавецкая смала гл. смала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)