таўка́ч, а, м.

1. Прылада ў выглядзе качалкі з патоўшчаным круглым канцом, якой таўкуць што‑н. Маладзіцы стаялі адна насупраць другой з таўкачамі і заложна таўклі куццю. Колас.

2. перан. Разм. зневаж. Пра някемлівага чалавека. — Ён жа табе кветкі носіць, гэты лысы таўкач, — чуўся сярдзіты хлапечы голас. Навуменка.

•••

Ні млён ні таўкач гл. млён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гну́цца, гнуся, гнешся, гнецца; гнёмся, гняцеся; незак.

1. Прымаць дугападобную выгнутую форму; згінацца. Дубовыя вёслы аж гнуліся ад напору тугой вады. Ваданосаў. Чырвонаармеец узышоў на гнілы ганак, усходы якога.. гнуліся пад нагамі. Чорны. // Згінаць спіну, шыю. [Кум] гнуўся, несучы на спіне.. мяшок. Чорны. // Схіляцца ўніз, прыгінацца да каго‑, чаго‑н. (пра дрэвы, галіны і пад.). Веюць ветры, веюць буйныя, Долу гнуцца клёны. З нар. Як я полем іду, гнецца колас ка мне. Купала. // перан. Траціць стойкасць, паддавацца чыёй‑н. сіле, націску. Каланіялізм ужо трашчыць, хістаецца і гнецца ад магутнага голасу мільёнаў людзей, якія патрабуюць незалежнасці і міру. «ЛіМ». Я — мужык, а гонар маю, Гнуся, але да пары. Колас.

2. Быць гнуткім, мець уласцівасць згінацца (пра рэчывы). Жалеза гнецца, а сталь ломіцца. // Мець здольнасць рухацца, згінацца ў суставах (пра канечнасці, часткі цела). Ногі не гнуцца. □ Калі Сымон сеў за стол, далоні яго не хацелі гнуцца, адзеравянелі ад сякеры. Чарнышэвіч.

3. Разм. Скупіцца. Гніся, бацька, ці не гніся, а за кішэню бярыся. Прыказка.

4. Абл. Курчыцца (ад холаду). Ляснік у будцы сваёй гнуўся, Хоць да агню ён больш гарнуўся. Колас.

5. Зал. да гнуць (у 1 знач.).

•••

Аж нос гнецца у каго гл. нос.

Гнуцца крукам; гнуцца ў крука) многа і цяжка працаваць. Бацька гнуўся крукам, Уставаў з гарой. Бядуля. Над палоскай вузенькай, гарбатай Пакаленні гнуліся ў крук, А цяпер Абноўленыя хаты Спатыкаюць ясную зару. Лявонны; б) перан.; перад кім выказваць паслушэнства, угодлівасць. Крукам гнуўся перад панам, Уздыхаў нясмела, Катавалі батагамі Юнацкае цела. Купала.

Гнуцца ў тры пагібеліа) вельмі нізка нахіляцца, згінацца; б) перан. празмерна ўгоднічаць. — Падхалім, калі чалавек у славе, перад ім гнецца ў тры пагібелі, а калі што якое, — перабягае на другі бок вуліцы, каб не спаткацца. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збег, а і ‑у, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. збегчы (у 2 знач.); сцёк, збяганне вады па нахільнай паверхні. Збег вясковых вод.

2. ‑у. Месца, паглыбленне, па якім збягае вада. Стаць на самым збегу вады.

3. ‑у. Спалучэнне, злучэнне чаго‑н. Збег зычных. Збег акалічнасцей. □ — Ты гэтак трапна папаў да нас, што .. цяжка чакаць падобнага збегу абставін. Гартны.

4. а. Уст. Уцякач, бягляк. Верхавы махнуў .. [салдату] шабляй, даў знак спыніцца — злавіць збега ён браўся сам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жо́лаб, а; мн. жалабы, ‑оў; м.

1. Прадаўгаватае паглыбленне, выдзеўбанае ў чым‑н., а таксама прыстасаванне падобнай формы з дошак, ліставога жалеза і пад. для сцёку вадкасцей або перасыпання чаго‑н. Па жолабе наліўся залаты чыгун. Карпаў. // Прадаўгаватае паглыбленне ў грунце, па якім сцякае што‑н. Унь там рачулка срэбрам літым Бяжыць па жолабе размытым. Колас.

2. Карыта, у якое закладваецца корм жывёле. Капейка зноў пачаў хваліць — і кабылу.., і жолаб, у якім Міхась абмешваў вотру[б’ем] сечку. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заадно́, прысл.

1. Сумесна, у згодзе з кім‑н. (быць, дзейнічаць і пад.). Быць з сябрамі заадно. □ Бізун, штык і куля царскіх катаў пераконвалі сялян, што памешчыкі і чыноўнікі дзейнічаюць заадно. Лушчыцкі.

2. Разам з тым, адначасова, мімаходам. [Міхась] зноў і зноў дакараў у думках сястру, а заадно і Толю, што яны згадзіліся пусціцца ў.. далёкую і небяспечную дарогу. Якімовіч. Настаўнік вырашыў завітаць да пісара. Цікава зірнуць, што на дварэ робіцца, а заадно і клопат пазбыць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павіва́цца, ‑аецца; незак.

1. Пралягаць, ісці павіляста. Ідзе Сцёпка, дзе чыгункаю па шпалах, а дзе вузенькаю сцежкаю, што павіваецца па хібах насыпу побач чыгункі. Колас. Наперадзе ў лагчыне луг, а далей між зялёных кустоў павіваецца рэчка. С. Александровіч.

2. Расці павіваючыся, віцца. Хмель зялёны каля тыпу павіваўся. Ставер. Раскідаў разлапістае галлё волат-дуб, павіваліся нейкія невядомыя казачныя расліны. Даніленка. // Быць пакручастым. [Чалавек] быў без шапкі, мяккія валасы павіваліся дробнымі кудзерамі, дзюбаты насок не псаваў аліўкавага аблічча. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпрэ́гчы, ‑прагу, ‑пражэш, ‑пражэ; ‑пражом, ‑пражаце, ‑прагуць; пр. прыпрог, ‑прагла і ‑прагла, ‑прагла і ‑прагло; зак., каго-што.

1. Упрэгчы яшчэ, да раней запрэжаных жывёл. На крутым пад’ёме, не спыняючы ходу, мужыкі прыпрэглі яшчэ трох коней. П. Ткачоў.

2. перан. Разм. Прымусіць далучыцца да каго‑, чаго‑н.; прыцягнуць. Паміж сабою дома яны не раз цішком разбіралі падзеі апошніх дзён, а цяпер, на сходзе, трэба ўсё гэта аформіць. А для законнасці яны і старасту Бабіча прыпрэглі сюды. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысві́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Суправаджаць свістам спевы, танцы; пасвістваць (у такт чаму‑н.). Янка браўся рукою за падагнутую нагу Лабановіча, а Лабановіч за Янкаву, а на другой назе яны скакалі, як вар’яты, прысвістваючы або падпяваючы ў такт скокам. Колас.

2. Пасвістваць, свістаць. Аслабелы Шнураў, седзячы на канапе, захроп, прысвістваючы. Гурскі. Цёхкае салавей, прысвіствае дрозд і, як заўсёды, укладае некага спаць перапёлка. Сачанка. У полі моцна прысвістваў сыраваты вецер, балюча секлі твар сняжынкі. Мыслівец.

3. Гаварыць з прысвістам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тпру, выкл.

Выкрык, якім спыняюць каня або якую‑н. рабочую жывёліну. — Тпру-у! — громка закрычаў Мацвей Шэмет, які на вазку быў за фурмана. Лобан. — Тпру, тпру! — нацягнуў лейцы Драбок. Краўчанка.

•••

Ні тпру ні ноа) ні з месца, ні ўзад, ні ўперад. Паляглі па чэравах коні і... ні тпррру!.. ні но! Колас; б) нічога не атрымліваецца; далей не пасоўваецца. Да прыкладу, Лявон, — чым не жаніх, здаецца, — Падыдзе, падміргне і засмяецца, А вось далей — ні тпру ні но... Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэль 1, ‑і, ж.

Пералівістае дрыжачае гучанне, якое ўтвараецца хуткім чаргаваннем двух суседніх тонаў. Нясмелае шчоўканне салаўя перайшло ў звонкую, пераліўчатую трэль. Стаховіч. А ну, дай рог, — сказаў бацька. Прыклаў новы срэбны рог Алеся да вуснаў, апрабаваў, перабраўшы некалькі гукаў, і раптам, як падарыў халоднаму святлу празрыстую трэль. Караткевіч. // Пералівістыя гукі; частыя гукі. А Пракопаў нос вывеў такія грэлі, якіх не выводзіў яшчэ ні разу. Колас.

[Іт. trillo.]

трэль 2, ‑і, ж.

Спец. Спецыяльна пракладзеная дарога для тралёўкі драўніны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)