заво́д сельскагаспада́рчых машы́н Lándmaschinenfabrik f -, -en;
сельскагаспада́рчыя рабо́ты lándwirtschaftliche Árbeiten; Bestéllungsarbeiten pl (па апрацоўцы зямлі)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВО́ДНЫЯ АБ’Е́КТЫ,
месца пастаяннага намнажэння вады на Зямлі. Падзяляюцца на вадаёмы (акіяны, моры, азёры, вадасховішчы, сажалкі) і вадацёкі (рэкі, ручаі, каналы). Да водных аб’ектаў належаць таксама ледавікі і падземныя воды. Вывучае гідралогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАНАМІ́ЧНАЯ АДЗІ́НКА (а.а.),
пазасістэмная адзінка даўжыні, роўная сярэдняй адлегласці ад Зямлі да Сонца. 1 а.а. = 149,6 млн.км. Карыстаюцца ў астраноміі для вымярэння адлегласцяў паміж целамі Сонечнай сістэмы і кампанентамі падвойных зорак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗЯСЛА́Ў ГЛЕ́БАВІЧ (? — 14 5.1134),
князь полацкага роду Ізяславічаў, сын мінскага кн.Глеба Усяславіча. Упамінаецца ў гісторыка 18 ст. В.М.Тацішчава як полацкі князь. Верагодна, валодаў адным з удзелаў у Полацкай зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́РХНЕВАЯ СІ́ЛАў механіцы,
сіла, прыкладзеная да пунктаў паверхні цела. Напр., атмасферны ціск на паверхню Зямлі і на ўсе целы ў атмасферы, сілы супраціўлення асяроддзя, што дзейнічаюць на рухомае цела, рэакцыі апор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гні́сціігніць, гнію, гніеш, гніе; пр. гніў, ‑ла, ‑ло; незак.
1. Разбурацца, станавіцца гнілым ад дзеяння мікраарганізмаў. Гніць у зямлі. □ На зямлі гніюць пакрытыя мохам камлі лясных волатаў.В. Вольскі.[Леўчык] ніколі добра не з’еў, не знасіў добрай адзежыны, а ў самога свіран дабра гніе.Чарнышэвіч.//перан. Занепадаць, разлагацца. Сацыялістычная сістэма развіваецца, капіталістычная — гніе.
2.перан. Цярпець гора, мукі; гібець. Гніць у турме. Гніць у акопах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́нта, ‑ы, ДМ ‑нце, ж.
1. Від даходу, не звязаны з прадпрыемніцкай дзейнасцю, які рэгулярна атрымліваюць уладальнікі капіталу, зямлі ці маёмасці. Зямельная рэнта.
2. Бестэрміновая дзяржаўная пазыка ў капіталістычных краінах, якая прыносіць трымальнікам аблігацый пастаянны даход. Дзяржаўная рэнта.
3. О Абсалютная зямельная рэнта — рэнта ў капіталістычных краінах, якую атрымліваюць прадпрыемствы з усіх участкаў зямлі, незалежна ад іх урадлівасці або выгаднасці размяшчэння ў адносінах да рынку.
[Фр. rente ад лац. reddita — вернутае, выплачанае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбярэ́жжа, ‑а, н.
Паласа зямлі ўздоўж берага (ракі, возера, мора). Пажухлыя, аслабелыя травы па ўзбярэжжы заліваліся вадою папаўнелых рэк.Шахавец.//Разм. Край, абочына. Усю зіму праплакала Ганка,.. а на вясну, як зацвілі на ажыўшай зямлі краскі і зашумеў на ўзбярэжжы балотаў буйны чарот, знікла і Ганка.Машара.— Як жа быць? — узнікла тады ў дзяўчыны трывожнае пытанне. Пайсці ўзбярэжжам лугу, што сутыкаўся з полем, азначала быць заўважанай.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ві́скат, ‑у, М ‑каце, м.
Разм. Тое, што і віск. Рассыпалі чайкі свой віскат.Калачынскі.З пранозлівым віскатам, які міжвольна прыціскае да зямлі, ўпалі першыя бомбы.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ашэ́рхлы, ‑ая, ‑ае.
Падсохлы, падмёрзлы; падшэрхлы. Сонца не па-летняму ўжо, але яшчэ зырка свяціла, слізгаючы косымі промнямі па пажоўклай траве, па ашэрхлай ужо восеньскай зямлі.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)