СУДА́К,

кліматычны курорт на Украіне, у Крымскай вобл., на беразе Чорнага. мора. Клімат субтрапічны міжземнаморскага тыпу (асн. прыродны лек. фактар). Лечаць захворванні органаў дыхання (нетуберкулёзныя), кровазвароту, нерв. сістэмы. Санаторый, дом адпачынку, пансіянаты.

т. 15, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

among(st) [əˈmʌŋ(st)] prep. сяро́д, пасяро́д; памі́ж, між;

The house is hidden among the trees. Дом схаваўся (па)між дрэў;

I was among the crowd. Я апынуўся (па)сярод натоўпу.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

shabby [ˈʃæbi] adj.

1. пашарпа́ны, пацёрты, пано́шаны;

a shabby house занядба́ны дом;

look shabby выгляда́ць убо́га

2. ні́зкі, гане́бны, по́длы;

play a shabby trick on smb. по́дла падману́ць каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Suadelae multae fabricabunt atria stulte

Чым больш парад, тым горшы дом.

Чем больше советов, тем хуже дом.

бел. Дзе кухараў шэсць, там нечага есць. У сямі нянек дзіця без носу. Дзе нянек многа, там дзіця бязнога. Дзе трое на куце сядзіць, там у гаршку трасца кіпіць. Дзе гаспадыняў многа, там ладу няма. Дзе бабаў многа, там хата немяцёна.

рус. У семи нянек/мамок дитя без глазу. Чем больше поваров, тем хуже суп. У семи пастухов овцы не стало. Где нянек много, там дитя безного. Где много лекарей, там много недугов. У семи дворов один топор, да и тот без топорища.

фр. Plus il y a de cuisiniers moins la soupe est bonne (Чем больше поваров, тем хуже суп). Chez sept nourrices l’enfant sans yeux (У семи нянек дитя без глаз).

англ. Too many cooks spoil the broth (Слишком много поваров портят бульон).

нем. Viele Köche verderben den Brei (Много поваров портят кашу). Viele Hirten, übel gehütet (Много пастухов плохо стерегут).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

тост, ‑у, М ‑сце, м.

Застольная прапанова выпіць віно ў гонар каго‑н., за што‑н.; здравіца. [Будыка:] — Сяргей Пятровіч, я чалавек не красамоўны і тостаў гаварыць не люблю. Шамякін. [Пракоп] раз-пораз абвяшчае тосты, цалуе старшыню калгаса Якуба Таўкача, цягнецца цераз стол, каб чокнуцца поўнай чаркай з Аленай Антонаўнай. Жычка. // Бакал віна, які выпіваецца ў гонар каго‑н., за што‑н. Калі прыгатаванне было скончана, .. [Анатоль] падняў сваю чарку і сказаў: — Першы тост я падымаю за цудоўных гаспадынь гэтага райскага кутка на зямлі! Ваданосаў. Паходны дом, Салдацкі дом ты наш — ..У сэрцах ты жывеш І не памрэш, І за цябе мы п’ём свой тост да дна. Астрэйка.

[Англ. tost.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зае́хать сов., в разн. знач. зае́хаць;

далеко́ зае́хать далёка зае́хаць;

зае́хать к бра́ту зае́хаць да бра́та;

зае́хать за дом зае́хаць за до́м;

зае́хать во двор зае́хаць у дво́р;

зае́хать в кана́ву зае́хаць у кана́ву;

чёрт зна́ет куда́ зае́хал со свои́ми фанта́зиями чо́рт зна́е куды́ зае́хаў са сваі́мі фанта́зіямі;

зае́хать в ро́жу прост., груб. зае́хаць у мо́рду.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

радзі́льны Entbíndungs-;

радзі́льны дом Entbíndungsheim n -(e)s, -e;

радзі́льная пала́та Kréißsaal m -(e)s, -säle;

радзі́льная гара́чка мед. Kíndbettfieber n -s;

радзі́льнае аддзяле́нне Entbíndungsstation f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ПАЎКШЦЯ́ЛІС (Paukštelis; сапр. Пташынскае) Юозас

(2.3.1899, с. Цітаняй Шаўляйскага пав., Літва — 20.7.1981),

літоўскі пісьменнік. Засл. дз. мастацтваў Літвы (1969). Нар. пісьменнік Літвы (1974). Скончыў Каўнаскі ун-т (1927). Друкаваўся з 1922. У зб. апавяд. «Паўночная балада» (1928), аўтабіягр. рамане «Дзіця ўдавы» (1932), раманах «Першы год» (1936) і «Суседзі» (1939) жыццё літоўскай правінцыі. Трылогія «Юнацтва» (1959), «Не ўзыходзь, сонейка!» (1963) і «Тут наш дом» (1969, Дзярж. прэмія Літвы 1969) пра падзеі ў краіне ў 1940, фаш. акупацыю, пасляваен. калгаснае жыццё. Аўтар кн. мемуараў «Часта ўспамінаю іх» (1979), зб. апавяд. «Быў хмель у квецені» (1971), п’ес, нарысаў. На бел. мову апавяданне П. «На Радзіме» пераклаў М.​Кусянкоў.

Тв.:

Рус. пер. — Соседи. Вильнюс, 1959;

Юность. Не всходи, солнышко! Здесь наш дом: Трилогия. М., 1978.

т. 12, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАН ДЗЕЯСЛО́ВА,

катэгорыя дзеяслова, якая паказвае на адносіны дзеяння да суб’екта (утваральніка дзеяння) і аб’екта (прадмета, на які накіравана дзеянне).

У сучаснай бел. мове вылучаюцца 2 С.дз.: залежны і незалежны. Калі дзеянне накіравана на суб’ект («дом будуецца рабочымі»), тады С.дз. вызначаецца як залежны. Пры гэтым назва ўтваральніка дзеяння («рабочымі») у сказе мае форму творнага склону і выступае не ў ролі дзейніка, а дапаўнення. Такія сінтакс. канструкцыі называюць пасіўнымі. Калі ж дзеянне на суб’ект не накіравана («рабочыя будуюць дом», «чалавек ідзе па дарозе»), тады С.дз. вызначаецца як незалежны Такія сінтакс. канструкцыі называюць актыўнымі Залежны і незалежны С.дз. маюць толькі пераходныя дзеясловы, усе непераходныя адносяцца да незалежнага.

Літ.:

Шуба П.П. Дзеяслоў у беларускай мове. Мн., 1968;

Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985.

П.​П.​Шуба.

т. 15, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТА́ЎКА ПАДА́ТКУ,

велічыня падатку на адзінку падаткаабкладання (га зямлі, трансп. сродкі, рубель даходу і інш.). Устанаўліваецца падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для кожнага аб’екта абкладання. Адрозніваюць С.п. цвёрдыя, прапарцыянальныя, прагрэсіўныя. Цвёрдыя С.п. ўстанаўліваюцца ў абсалютнай суме і не залежаць ад велічыні даходаў (падаткі на зямельны ўчастак, дом, каштоўныя паперы і інш.). На Беларусі, напр., у 2002 С.п. на маёмасць фіз. асобы (дом, дача, гараж) складала 0,1% ад вартасці аб’екта абкладання. Прапарцыянальныя С.п. ўстанаўліваюцца ў аднолькавым працэнце да даходу незалежна ад яго велічыні. З ростам даходу падатак прапарцыянальна павялічваецца. Прыкладам такога падаткаабкладання на Беларусі з’яўляецца падатак на прыбытак бел. устаноў (С.п. — 24%; 2002). Прагрэсіўныя С.п. павялічваюцца па меры росту абкладанага даходу. Прагрэс. стаўкі на Беларусі ўжываюцца пры спагнанні падаходнага падатку з фізічных асоб (5 ставак).

т. 15, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)