паса́д, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Гіст. У 10–18 стст. — гандлёва-рамесная частка горада за крапасной сцяной. Месцам канцэнтрацыі гандлёва-рамесніцкага насельніцтва з’яўлялася другая частка горада — пасад, які ўзнікаў звычайна ўздоўж берага ракі. Штыхаў.
2. Гіст. Прыгарад, прадмесце, пасёлак. Але гэта яшчэ не горад, а так званы пасад — пасяленне прасталюдзінаў. Жычка.
3. Рад снапоў, пакладзеных на ток для абмалоту. Пасля поўдня, хоць пасад і не быў дамалочаным, [Тарэнта] у ток не пайшоў, а выбраўся на тарфяную станцыю да сына. Галавач.
4. Уст. У вясельным абрадзе — месца (звычайна дзяжа, накрытая кажухом), куды садзілі нявесту. Узялі матчыну хлебную дзяжу, паклалі ў яе хлеба, солі, накрылі .. кажухом — вось ён і пасад. Дубоўка. // Разм. Месца, сядзенне. У творчыя дні Канстанцін Міхайлавіч пакідаў свой пасад пад вязам хутка. Лужанін. // перан. Становішча, месца. Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі!.. Купала. Ён [пан] музыкам быў у замку, Капельмайстра меў пасад. Колас.
•••
Пасад садзіць гл. садзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
далягля́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Уяўная лінія, мяжа паміж небам і зямной ці воднай паверхняй; гарызонт. Сонца сваім ніжнім краем кранулася чорнай рысы далягляду, пачало апускацца за лес. Краўчанка. // Частка неба над лініяй гарызонта; небасхіл. Палаў далягляд палярнага сонца, якое так і не ўзышло. Шамякін. // Прастор, які можна акінуць вокам. Далягляд пашырыўся: справа была відаць амаль палова горада, а з боку яго — на жытнёвых палетках каціліся няспынныя хвалі. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блака́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Акружэнне горада, крэпасці, войск і інш. войскамі праціўніка з мэтай адрэзаць іх ад навакольнага свету і прымусіць здацца. Наступленне Савецкай Арміі апярэдзіла новую блакаду Налібоцкай пушчы. Брыль.
2. Сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на ізаляцыю якой‑н. дзяржавы з тым, каб прымусіць яе выканаць пэўныя патрабаванні або адмовіцца ад дзяржаўнай самастойнасці. Эканамічная блакада. Фінансавая блакада.
3. Выключэнне функцыі якога‑н. органа або сістэмы арганізма. Новакаінавая блакада.
[Англ. blockade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зме́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад змяшаць.
2. у знач. прым. Які ўтварыўся шляхам змешвання, скрыжоўвання. Змешаная кроў. Змешаная парода жывёлы.
3. у знач. прым. Які складаецца з разнародных элементаў, частак; разнародны па складу. Змешаны рэпертуар. Змешаныя ўгнаенні. □ [Артысты] выходзілі ў фае, зліваліся з моладдзю горада, жартавалі на змешаных мовах. Скрыпка. // Спец. Які складаецца з розных народ, відаў дрэў; мяшаны (пра лес). Змешаны лес.
•••
Змешаны лік гл. лік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ламаві́к, ‑а, м.
1. Перавозчык цяжкіх грузаў. І ламавікі і рамізнікі з горада і ўсе аколічныя вёскі кожны дзень давалі каменданту .. фурманкі. Баранавых. // Фурманка, прыстасаваная для перавозкі такіх грузаў. Павольна сунецца абоз ламавікоў — на нязвыкла нізкіх калёсах нагружана жалезнае ламачча. «Беларусь».
2. Конь для перавозкі цяжкіх грузаў; цяжкавоз. У горад селянін прыехаў на кірмаш. І вось убачыў тут асілак наш, Што грузныя ламавікі Пудоў па сто вязуць мукі. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заста́ць, ‑стану, ‑станеш, ‑стане; зак., каго-што.
1. Прыбыўшы, паспець убачыць, знайсці каго‑, што‑н. на месцы. Макар Міхайлавіч пазірае, як набліжаецца вечар, і думае, што яму трэба спяшацца, каб застаць у лесе грузчыкаў. Мяжэвіч. Зося, як вярнулася з горада, не застала на полі старой дзічкі. Чорны.
2. Заспець, захапіць дзе‑н., у якім‑н. стане, за якім‑н. заняткам. Ноч застала Паходню і Зараніка ў полі. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стынь, ‑і, ж.
Сцюжа, холад. [Хмурынкі] нізка, нізка сцелюцца над самай зямлёй, чапляюцца за вяршыні дрэў, што аж пачарнелі ад вільгаці, ад стыні. Лынькоў. Над лесам паўстала дрыготкае жаўтлявае зарыва, там разганялі цемру і стынь зімовай ночы цёплыя агні горада. Хадкевіч. Лёгкая стынь прабегла па спацелай спіне. Карамазаў. / у паэт. ужыв. Хатынь, Даходзяць пакут адгалоскі Да нас праз магільную стынь. Смагаровіч. Надоўга дарогі нашы Разбегліся ў сінюю стынь. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кірэна́ікі
(гр. kyrenaikoi, ад Kyrena = назва горада ў Стараж. Грэцыі)
старажытнагрэчаская філасофская школа, заснаваная ў 4 ст. да н.э. Арыстыпам з Кірэны; развівала прынцыпы вучэння Сакрата ў напрамку паслядоўнага геданізму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
магне́зія
(п.-лац. magnesia, ад гр. Magnesia = назва горада ў Малой Азіі)
лёгкі парашок белага колеру, які з’яўляецца вокісам або соллю магнію; выкарыстоўваецца ў медыцыне, а таксама як вогнетрывалы матэрыял.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
батле́йка
(польск. betlejka, ад Betleem = польская назва горада Віфлеема)
пашыраны і папулярны ў мінулыя часы на Беларусі перасоўны лялечны тэатр; з канца 1980-х гадоў робяцца спробы адрадзіць паказы батлейкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)