ко́рнцанг

(ням. Kornzange)

1) шчыпцы накшталт нажніцаў з зазубрынамі зазубінамі на рэжучым баку, якія выкарыстоўваюцца ў хірургіі;

2) невялікія шчыпчыкі (пінцэт) у гадзіннікавай і ювелірнай справе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

куэ́сты

(ісп. cuesta = горны схіл)

грады з асіметрычнымі схіламі і ўступамі ў рэльефе, якія ўтвараюцца ў выніку размывання нахіленых у адзін бок скапленняў скопішчаў горных парод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кювеля́ж

(фр. cuvelage)

1) праходка ў шахце плывуноў з дапамогай кольцавых металічных звёнаў, якія змацоўваюцца ў адну трубу;

2) воданепранікальнае мацаванне ў выглядзе суцэльнага металічнага цыліндра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лабірынтадо́нты

(н.-лац. labyrinthodontia, ад гр. labyrinthos = лабірынт + odus, odonthos = зуб)

падклас вымерлых земнаводных, якія знешне нагадвалі кракадзілаў або саламандраў, жылі ў сярэдзіне палеазою — пач. мезазою.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ле́і

(фр. lé = палатно, шырыня тканіны паміж двума пругамі)

нашыўкі са скуры ці моцнай тканіны на кавалерыйскіх штанах у месцах, якія пры яздзе датыкаюцца да сядла.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыязагра́фія

[ад гр. di(s) = двойчы + азо(т) + -графія]

сукупнасць метадаў праяўлення адбіткаў пры дапамозе прадуктаў узаемадзеяння амінаў з азоцістай кіслатой, якія распадаюцца пад уплывам святла.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэпазі́т

(лац. depositum = рэч, аддадзеная на зберажэнне)

грошы або каштоўныя паперы, якія ўносяцца на зберажэнне ў крэдытную ўстанову (банк, натарыяльную кантору) з правам атрымаць іх назад.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэхлара́цыя

(ад дэ- + хлор)

1) выдаленне хлору з арганічных злучэнняў, якія змяшчаюць у сабе хлор;

2) ачышчэнне водаправоднай вады ад хлору, дзе ён застаецца пасля хларавання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ідэамато́рны

(ад гр. idea = ідэя, вобраз + лац. motor = які прыводзіць у рух);

і. акт — з’яўленне нервовых імпульсаў, якія забяспечваюць пэўны рух пры ўяўленні аб гэтым руху.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ізато́пы

(ад іза- + гр. topos = месца)

разнавіднасці атамаў аднаго і таго ж хімічнага элемента, якія маюць аднолькавую колькасць пратонаў, але розны лік нейтронаў і адрозніваюцца масай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)