майстар-чаканшчык па серабры. Са студз. 1660 майстар чаканнай справы Сярэбранай палаты Маскоўскага Крамля. Працаваў пераважна над рэльефнымі ўпрыгожаннямі. Сярод работ срэбраныя пазалочаныя рукамыйнікі царэвічаў Івана і Пятра (1676, зробленыя з Іванам Пракоф’евым, Васілём Іванавым і Ларыёнам Афанасьевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРБАЛІ́Т (ад лац. arbor дрэва + ...літ),
лёгкі бетон, сумесь арган. запаўняльнікаў (драблёных адыходаў дрэваапрацоўкі, чароту, кастрыцы, канапель і інш.), вяжучага (звычайна партландцэменту) і вады. Сярэдняя (па аб’ёме) шчыльнасць 400—700 кг/м³. З арбаліту робяць сценавыя блокі, панэлі, пліты і да т.п. для малапавярховага будаўніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСІЕ́ЎСКІ Эрнст Уладзіміравіч (н. 19.7.1939, Мінск),
бел. трэнер па фехтаванні на рапірах. Засл. трэнер Беларусі (1971), засл. трэнер СССР (1973), засл. дз. фізічнай культуры Беларусі (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1961). З 1965 на трэнерскай рабоце. Сярод выхаванцаў А.Раманькоў, У.Лапіцкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́Н Івашка, майстар разьбярнай і сталярнай справы ў 2-й пал. 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1684 у складзе арцелі бел. цесляроў і разьбяроў рабіў крэслы, куфэркі, паднасныя сталы і інш.па-мастацку аздобленыя рэчы для царскіх харомаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЗГАСПАДА́РНАЯ МАЁМАСЦЬ,
у цывільным праве маёмасць, у якой няма ўласніка (гаспадара) або ён невядомы. Згодна збел. заканадаўствам безгаспадарная маёмасць паступае ва ўласнасць дзяржавы паводле рашэння суда, якое выносіцца па заяве фін. органа. Парадак выяўлення і ўліку безгаспадарнай маёмасці вызначаецца Мін-вам фінансаў Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ ДА́ЙКА,
інтрузіўны масіў ультраасноўных парод у Зімбабве. Даўж. 560 км, шыр. да 12 км. Уключае буйнейшыя па запасах (1 млрд.т) радовішчы хромавых руд. Вядома 11 руданосных гарызонтаў. Як спадарожныя здабываюць таксама плаціну, нікель. Распрацоўваецца з 1919 адкрытым спосабам. Асн. цэнтры здабычы — Шуругві, Ламагундзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ АБВІНАВА́ЎЦА,
службовая асоба, якая падтрымлівае перад судом абвінавачанне па крымінальнай справе. У Рэспубліцы Беларусь, некаторых інш. краінах функцыі Дз.а. выконвае пракурор. Удзел Дз.а. ў суд. разборы спраў — адна з формаў пракурорскага нагляду за выкананнем законнасці. Парадак удзелу Дз.а. ў суд. разборы рэгламентуецца працэсуальным заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МА (ад грэч. komē валасы) у оптыцы, адна заберацый аптычных сістэм. Выяўляецца пры праходжанні праз аптычную сістэму шырокіх пучкоў святла. Відарысы пунктаў прадмета, што знаходзяцца на некаторай адлегласці ад аптычнай восі, маюць выгляд выцягнутых і нераўнамерна асветленых плям, якія па форме нагадваюць каметы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУТЫ́Н,
воскападобнае рэчыва, што выдзяляецца клеткамі эпідэрмісу раслін і адкладваецца (разам з воскам) у выглядзе плеўкі-кутыкулы на вонкавай паверхні клетачнай абалонкі. Пахім. будове — сумесь вышэйшых карбонавых оксікіслот і іх эфіраў. Устойлівы да знешніх уздзеянняў ахоўвае расліны ад страты вады і пашкоджання мікраарганізмамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ГАН (Logan),
вяршыня ў гарах Св. Ільі, на ПнЗ Канады. Выш. 6050 м (другая па вышыні ў Паўн. Амерыцы). Складзена з гранітаў. Укрыта вял. ледавікамі амаль да падножжа, дае пачатак многім далінным ледавікам даўж. да 80 км (ледавік Логан). Уваходзіць у склад нац. парку Клуэйн.