СУБСТА́НЦЫЯ (ад лац. substantia сутнасць, нешта, што ляжыць у аснове),

першааснова ўсяго, што існуе, якая абумоўлівае ўзнікненне і знікненне канкрэтных рэчаў і з’яў; аб’ектыўная рэальнасць, якая разглядаецца ў аспекце яе ўнутранага адзінства. У філас. вучэннях пэўнае разуменне С. з’яўляецца іх зыходным пастулатам. У гісторыі філасофіі С. інтэрпрэтавалася па-рознаму: як матэрыял ці яе канкрэтнае ўтварэнне (Бог, дух, ідэя, сусв. розум і інш.); адрозніваюць метафізічнае тлумачэнне С. як нязменнага пачатку і дыялект. — як зменлівай, самаразвівальнай сутнасці. У колькаснай інтэрпрэтацыі праблемы С. вылучаюць 3 філас. прынцыпы: манізм, які лічыць, што ў аснове разнастайнага свету ляжыць 1 пачатак (Г.​Гегель, К.​Маркс), дуалізм, які прызнае існаванне 2 раўнапраўных С. (Р.​Дэкарт) і плюралізм, паводле якога існуе мноства незалежных С. (Дэмакрыт, Г.​Лейбніц). У сучаснай філасофіі існуюць супрацьлеглыя погляды: традыц. разуменне С. як першаасновы і першапрычыны свету (марксізм, неатамізм, неарэалізм) і негатыўнае стаўленне да катэгорыі С. і яе ролі ў пазнанні. Прадстаўнікі шэрагу кірункаў неапазітывізму лічаць, што паняцце С. з’яўляецца атрыбутам ненавук. свядомасці. Адмаўленне С. як першаасновы ўсяго існага характэрна і для новай анталогіі (М.​Хайдэгер, Н.​Гартман і інш.), дзе паняцце быцця аддзяляецца ад паняцця С.

Літ.:

Орынбеков М.С. Проблема субстанции в философии и науке. Алма-Ата, 1975;

Гартман Н. Старая и новая онтология: Пер. с нем, // Историко-философский ежегодник, 1988, М., 1988;

Проблема первоначал в науке и теологии. СПб., 1993.

А.​Б.​Савеня.

т. 15, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАРД (Tarde) Габрыэль (12.3.1843, г. Сарла-ла-Канеда, Францыя — 13.5.1904),

французскі сацыёлаг і крыміналіст, адзін з заснавальнікаў псіхалогіі сацыяльнай. З 1893 узначальваў аддзел у Мін-ве юстыцыі. З 1900 праф. новай філасофіі ў Калеж дэ Франс. Аўтар шэрагу прац «Законы пераймання» (1890), «Сацыяльная логіка» (1894) і інш. Цэнтр. механізмам сац. працэсаў лічыў дзеянне універсальных «законаў пераймання», з якімі звязваў і сац. інтэграцыю, і сац. развіццё. Да пераймання ён зводзіў розныя працэсы: сацыялізацыю як перайманне дзіцем дарослых, звычаі як перайманне традыц. узораў, моду як перайманне ўнутр. да знешняга і да т.п. Да фундаментальных сац. працэсаў адносіў таксама адаптацыю, важнейшым элементам і формай якой лічыў вынаходства. Лічыў, што ў выніку ўзаемадзеяння прыхільнікаў процілеглых вынаходстваў у грамадстве фарміруецца апазіцыя ў выглядзе сац. канфліктаў. Псіхал. канфлікты Т. разглядаў як сутыкненне процілеглых ідэй і матывацый унутры свядомасці індывіда і лічыў, што вынікам такога канфлікту могуць быць вынаходствы, што спрыяюць адаптацыі да сац. асяроддзя. Па меры прасоўвання ад маральных з’яў да эканам., а затым да паліт. сукупнасць прадметаў і з’яў, што здольны выклікаць канфлікты, імкнецца да змяншэння, але пры гэтым інтэнсіўнасць канфліктных узаемадзеянняў нарастае. Такую анамалію тлумачыў ступенню сац. прыстасаванняў, неабходных, каб інавацыя ўзнікла і рэалізавалася ў адпаведных сферах грамадства. У тлумачэнні сац. працэсаў імкнуўся выкарыстоўваць эмпірычныя паказчыкі, у прыватнасці, сац. статыстыку.

Тв.:

Рус. пер. — Преступления толпы. Казань, 1893;

Общественное мнение и толпа. М., 1902;

Социальные законы. СПб., 1906.

Я.​М.​Бабосаў.

т. 15, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

outlook

[ˈaʊtlʊk]

n.

1) від, вы́гляд -у m.

2) разьлі́кі, пэрспэкты́вы на бу́дучыню

3) пагля́д -у m. (на што-н.), падыхо́д -у m. (да чаго́-н.); гле́дзішча n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

percolate

[ˈpɜ:rkəleɪt]

v.

1) ка́паць, сьцяка́ць

2) прасо́чвацца; прахо́дзіць праз што, фільтрава́ць (-ца)

Water percolates sand — Вада́ прахо́дзіць, прасо́чваецца празь пясо́к

3) вары́ць ка́ву ў ка́ўніку зь сі́ткам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

blazing

[ˈbleɪzɪŋ]

adj.

1) я́ркі, зы́ркі

blazing flame — зы́ркае по́лымя

glance blazing with rage — по́зірк, што гарэ́ў злосьцю

2) зы́ркі, я́ркі, асьляпля́льны, сьляпу́чы

a blazing sun — зы́ркае со́нца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fungus

[ˈfʌŋgəs]

n., pl. -gi, -guses

1) грыб, пле́сьня f., губа́-грыб (на дрэ́вах)

2) не́шта, што ху́тка зьяўля́ецца або́ расьце́, як грыб

3) Med. грыбо́к -ка́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

resilient

[rɪˈzɪliənt]

adj.

1) пру́гкі, пру́ткі, элясты́чны

resilient steel — пру́гкая сталь

2) жыцьцяра́дасны, мо́цны ду́хам

a resilient nature that throws off trouble — мо́цная ду́хам нату́ра, што перамага́е няго́ды

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ДЗЯВО́ЧНІК,

у беларусаў даўні звычай наладжваць вечарынку ў нявесты напярэдадні вяселля; тое, што і суборная субота.

т. 6, с. 134

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІКРАДЭНСІТО́МЕТР,

разнавіднасць дэнсітометра, прызначаная для вымярэння аптычных шчыльнасцей на малых участках фатагр. відарысаў; тое, што мікрафатометр.

т. 10, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІНУСАІДА́ЛЬНЫЯ ВАГА́ННІ,

ваганні, пры якіх змены вагальнай велічыні адбываюцца па сінусоідзе (касінусоідзе); тое, што гарманічныя ваганні.

т. 14, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)