ПАПЛА́ЎСКАЯ Таццяна Віктараўна (н. 11.2.1949, г. Адэса, Украіна),

бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1996). Скончыла Мінскі ін-т замежных моў (1971), з 1976 працуе ў ім (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па фанетыцы, камунікатыўнай і функцыянальнай лінгвістыцы: «Параўнальная тыпалогія англійскай і беларускай моў» (1983, з В.​А.​Няхай), «Сегментная фанетыка і прасодыя вуснага маўлення» (1993), «Маўленчы рытм у сінхраніі і дыяхраніі» (1995) і інш.

т. 12, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУБІ́ЛА,

прылада працы стараж. чалавека, якая выкарыстоўвалася ў эпоху ніжняга палеаліту (шэльская і ашэльская культуры). Выраблялася з каменю двухбаковай адбіўкай. Мела міндале- або коп’епадобную, часам авальную форму. Адзін канец Р. быў завостраны з зігзагападобнымі лёзамі па баках, другі — авальны, часта неапрацаваны. Памеры да 20 см. Падобнае на Р. вастрыё знойдзена на адным з самых стараж. паселішчаў на тэр. Беларусі — Бердыжы.

Ашэльскае рубіла (900—100 тыс. г. назад).

т. 13, с. 421

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫНГ (англ. ring) баксёрскі, пляцоўка для правядзення паядынкаў па боксе. Мае квадратную форму, даўж. бакоў ад 4,9 м да 6,1 м, абмежаваных радамі канатаў або тросаў, нацягнутых паміж вуглавымі стойкамі. Падлога Р. ўкрыта мяккім насцілам з няслізкай паверхняй. Звычайна Р. размешчаны на памосце, выш. 0,75—1,25 м з даўж. бакоў да 10 м. Канструкцыя Р. паходзіць з 1838, калі зацверджаны правілы «Лонданскага прызавога бокса».

А.​У.​Дзмітрыеў.

т. 13, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САЛАНЕ́КА Альберт Андрэевіч (н. 28.4.1937, г. Віцебск),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1985), праф. (1992). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1960). З 1966 у Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі (заг. лабараторыі), з 1987 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях туберкулёзу, інш. інфекц. захворванняў с.-г. жывёл.

Тв.:

Микобактериоз свиней. Мн., 1988 (разам з І.​І.​Румачыкам).

т. 14, с. 101

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТА́РЦАЎ Аляксандр Валянцінавіч (н. 25.3.1946, с. Кіраўскае Хабараўскага краю, Расія),

бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1969). З 1976 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац. АН Беларусі. З 1993 у акц. т-ве «Белкомдата». З 1997 у канцэрне «Белрэсурсы». Навук. працы па інфарм.-праграмным забеспячэнні аўтаматызаваных сістэм, тэхналогіі апрацоўкі відарысаў для спец. графічных комплексаў. Дзярж. прэмія СССР 1985.

М.​П.​Савік.

т. 15, с. 163

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТЭ́ЙНІЦ (Steinitz) Вільгельм (14.5.1836, Прага — 12.8.1900),

шахматыст і шахматны тэарэтык. Вучыўся ў Венскім політэхн. ін-це. Распрацаваў шахматную тэорыю пазіцыйнай гульні. З 1862 у Вялікабрытаніі, з 1883 у ЗША. Першы чэмпіён свету па шахматах (1886—94). Пераможца ў матчах-турнірах з А.​Андэрсенам (1866), М.​Чыгорыным (1889, 1892), І.​Гунсбергам (1890/91), Э.​Шыферсам (1896) і ў міжнар. турнірах (1873, 1882, Вена; 1894, Нью-Йорк).

т. 15, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРЭК (ад англ. track след, дарожка),

1) спартыўнае збудаванне для спаборніцтваў і трэніровак па вела- і мотаспорце. Дарожка Т. (з дрэва, бетону, асфальту) складаецца з 2 прамых адрэзкаў, злучаных нахіленымі паваротамі — віражамі.

2) У фізіцы след, што пакідае зараджаная часціца ў асяроддзі, у якім яна рухаецца. Від Т. залежыць ад прыроды і ўласцівасцей часціц. Т. назіраюць з дапамогай пузырковай камеры, Вільсана камеры і інш.

т. 16, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УСО́ЕВА Надзея Аляксееўна (н. 7.1.1942, г. Жодзіна Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне анат. і мед. антрапалогіі. Д-р мед. н. (1993). Скончыла Мінскі мед. ун-т (1969). З 1970 у НДІ мацярынства і дзяцінства, з 1980 у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. З 1983 у Гродзенскім мед. ун-це. Навук. працы па анат. і мед. антрапалогіі дзяўчынак дзіцячага, падлеткавага і юнацкага ўзросту.

т. 16, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАЦВЁРТАЯ РЭСПУ́БЛІКА,

рэспубліканскі дзярж. лад у Францыі ў 1946—58 (фактычна з 1944). Усталявалася пасля вызвалення Францыі ад ням.-фаш. захопнікаў (1944). У 1944—46 існаваў т.зв. часовы рэжым, з 24.12.1946 дзейнічала канстытуцыя, якая ўвяла ў краіне рэжым парламенцкай рэспублікі з абмежаванымі правамі прэзідэнта. Ч.р. вызначалася паліт. нестабільнасцю (змяніўся 21 урад). Спыніла існаванне пасля ўвядзення па ініцыятыве Ш. дэ Голя канстытуцыі Пятай рэспублікі (13.10.1958).

т. 17, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ЙЗЕЛЬ Веньямін Міхайлавіч (20.6.1900, Мінск — 28.2.1943),

украінскі вучоны ў галіне механікі. Чл.-кар. АН Украіны (1939). Скончыў Харкаўскі тэхнал. ін-т (1921). З 1922 працаваў інжынерам-канструктарам. З 1928 выкладаў у ВНУ Харкава (з 1928 праф.). Навук. працы па тэорыі гідратурбамашын, дынаміцы машын, тэорыі пругкасці і тэрмапругкасці. Распрацаваў эксперым. метад вызначэння мех. напружанняў, якія ўзнікаюць пад уплывам тэмпературы ў пругкіх сістэмах (метад М.).

т. 18, кн. 1, с. 423

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)