depressant

[dɪˈpresənt]

1.

n.

1) супакая́льнае n. (лек)

2) стры́мваньне n.

appetite depressant — сро́дак для стры́мваньня апэты́ту

2.

adj.

супакая́льны, стры́мвальны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

casing

[ˈkeɪsɪŋ]

n.

1) абало́нка, апра́ва, ка́мера f. (шы́ны)

2) ра́ма f. (напр. ако́нная)

3) кі́шкі для каўба́саў, ску́рка ад каўбасы́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

euphemism

[ˈju:fə,mɪzəm]

n.

эўфэмі́зм -у m., злаго́джаны вы́раз

“Pass away” is common euphemism for “die” — “Адыйсьці́” — звыча́йна ўжыва́ны эўфэмізм для “паме́рці”

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fishing

[ˈfɪʃɪŋ]

n.

1) ву́джаньне ры́бы; рыбна́я ло́ўля

to go fishing — пайсьці́ на рыба́лку

2) ме́сца для ло́ўлі ры́бы; ры́бнае ме́сца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fuze

[ˈfju:z]

n.

1) дыстанцы́йная тру́бка (для падры́ву снара́да, бо́мбы), кнот -а m.

2) Electr. ко́рак -ка m.; гл. fuse I

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

recreation

[,rekriˈeɪʃən]

n.

гуля́ньне n., заба́ва f.; адпачы́нак -ку m.

She plays piano for recreation — Яна́ йгра́е на піяні́на для адпачы́нку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

stroller

[ˈstroʊlər]

n.

1) шпацыра́нт -а m.

2) вандро́ўны арты́ст

3) бадзя́га -і m.

4) складны́ дзіця́чы вазо́к (сядзя́чы для гуля́ньня)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

walking

[ˈwɔkɪŋ]

1.

n.

хадня́ f., хаджэ́ньне n.

2.

adj.

хадзя́чы

walking dictionary — хадзя́чая энцыкляпэ́дыя

walking shoes — чараві́кі зру́чныя для хадзьбы́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ГАРЭ́ЛКА ЗВА́РАЧНАЯ,

1) прыстасаванне, якое пры дугавой зварцы забяспечвае замацаванне электрода, падвод да яго эл. току і падачу ахоўнага газу ў зону зваркі.

2) Прыстасаванне для газавай зваркі і кіслароднай рэзкі, у якім паліва змешваецца з паветрам або кіслародам для атрымання ўстойлівага канцэнтраванага полымя. Адрозніваюць гарэлку зварачную для ручной і паўаўтам., а таксама для аўтам. зваркі.

Гарлка зварачная для электразваркі мае токаправодны муштук са зменным наканечнікам. Праз сапло падаецца газавы струмень, які ахоўвае зварачную ванну і электрод ад уздзеяння паветра. У гарэлцы зварачнай для газавай зваркі гаручыя газы змешваюцца і паступаюць у муштук. Гэтыя гарэлкі бываюць адна-, двух- і шматполымныя, нізкага (з інжэктарам для падсмоктвання гаручага газу) і высокага (у іх газ падаецца з газагенератараў або балонаў) ціску. Гарэлкі зварачныя для рэзання металаў маюць дадатковыя каналы падачы кіслароду.

Гарэлка зварачная для газавай зваркі.
Выкарыстанне гарэлкі зварачнай для электразваркі ў ахоўных газах: 1 — зварачнае шво; 2 — плёнка шлаку; 3 — электродны дрот; 4 — ахоўны газ; 5 — сапло зменнага наканечніка гарэлкі.

т. 5, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́МЕЛЬСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ ДРЭВААПРАЦО́ЎЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ «ГОМЕЛЬДРЭ́Ў».

Засн. ў 1929 як дрэваапрацоўчы камбінат разам з фабр.-зав. вучылішчам. Выпускаў мэблю, паркет, драбіны, піламатэрыялы, тару. У 1941 вырабляў лыжы для самалётаў, скрыні для снарадаў, рыштунак для ваенізаваных абозаў, потым эвакуіраваны ў Сталінград, дзе выпускаў прадукцыю для фронту. У 1944 адноўлены ў Гомелі. У 1971 на базе камбіната (галаўное прадпрыемства) створана дрэваапр. аб’яднанне з філіяламі. Асн. прадукцыя (1997): корпусная і офісная мэбля, камплекты для гасцінай, сталовай, спальныя гарнітуры, шафы для абутку, тумбы для радыё-, відэа- і тэлеапаратуры, сталы абедзенныя і пісьмовыя, мяккая мэбля, багет, карнізы, запалкі і інш.

т. 5, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)