жараб’ёўка, ‑і, ДМ ‑б’ёўцы; Р мн. ‑б’ёвак; ж.

Вызначэнне, устанаўленне чаго‑н. пры дапамозе жэрабя. Па жараб’ёўцы Жорыку выпала камандаваць чырвонымі. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мігатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мігаціць. Па небе рассыпаліся мігатлівыя светлякі зорак. Васілёнак. У пракураным пакоі пры святле мігатлівай газоўкі засядае паўстанскі камітэт. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накася́к, прысл.

Не прама, убок ад прамога кірунку; наўскасяк. Сцежка ішла накасяк. / у перан. ужыв. Так, сяк, накасяк, абы не па-людску. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нака́там, прысл.

1. Коцячы (пра што‑н. круглае). Грузіць бочкі накатам.

2. Па інерцыі, сваім ходам. Усміхаючыся, Бронік ціха пусціў машыну накатам. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напраму́ю, прысл.

Па прамой лініі, самым кароткім шляхам; напрамкі. Нехта ехаў з аўтабазы напрамую — паляніўся аб’язджаць балота аж ля тарфянога склада — далёка. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напярэ́сцігі, прысл. і прыназ.

Абл. Напярэймы. Стары .. выбег, стаў напярэсцігі. — Вы куды гэта? Кулакоўскі. Трое ехалі па раллі, потым пусціліся напярэсцігі каню. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ніжэй...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «далей», «пазней» пры спасылцы на наступнае месца тэксту, прамовы, напрыклад: ніжэйпадпісаны, ніжэйадзначаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́рсе, прысл.

1. Па верхняй частцы чаго‑н.; верхам. Пажар ішоў паверсе.

2. Разм. Зверху, паверх чаго‑н. [Пніцкі] падперазаўся паверсе вузенькаю папружкаю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыску́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і павыскубаць. Шалёнаю восеньскаю віхураю паўзрывала па хаце шчыт, паразносіла гнілую кастрыцу, павыскубвала салому. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падво́канне, ‑я, н.

Месца пад вокнамі знадворку. Вечарам у клубе было прадстаўленне. Усе, хто хацеў паглядзець і не ўмясціліся, па падвоканню стаялі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)