ас

(фр. as = майстар сваёй справы)

1) лётчык, які валодае лётным і баявым майстэрствам;

2) перан. дасканалы майстар сваёй справы (напр. хакейны ас).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

вульгарыза́цыя

(фр. vulgarisation, ад лац. vulgaris = просты, звычайны)

грубае спрашчэнне якога-н. пытання, поглядаў, вучэння, падача яго ў скажоным выглядае (напр. в. гісторыі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

габары́т

(фр. gabarit)

гранічны знешні абрыс прадмета (збудавання, машыны і інш.), а таксама памер, велічыня чаго-н. (напр. г. вагона, пакой малых габарытаў).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

грыма́са

(фр. grimace)

1) наўмыснае або міжвольнае скрыўленне рыс твару (выкліканае якім-н. пачуццём);

2) перан. выродлівае праяўленне чаго-н (напр. грымасы жыцця).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

губерна́тар

(лац. gubernator = правіцель)

начальнік асноўнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, напр. губерні ў Расіі да 1917 г., штата ў ЗША, вобласці ў Расійскай Федэрацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

е́рась

(гр. hairesis)

1) адступленне ад догматаў пануючай рэлігіі;

2) перан. адступленне ад агульнапрынятых правіл, поглядаў;

3) перан. бязглуздзіца, лухта (напр. несці е.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

зандзі́раваць

(ням. sondieren, ад фр. sonder)

1) даследаваць пры дапамозе зонда (напр. з. рану);

2) перан. папярэдне высвятляць якое-н. пытанне; разведваць, распытваць.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

капэ́ла

(польск. kapela, ад с.-лац. capella = капліца)

1) хор у спалучэнні з аркестрам (напр. дзяржаўная харавая к.);

2) каталіцкая ці англіканская капліца.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

картэ́ль

(фр. cartel, ад іт. cartello)

аб’яднанне буйных прадпрыемстваў якой-н. галіны прамысловасці з мэтай забяспечыць панаванне на рынках збыту (напр. нафтавы к.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ру́брыка

(лац. rubrica, ад ruber = чырвоны)

1) загаловак раздзела ў газеце, часопісе і інш.;

2) раздзел тэксту, падраздзяленне (напр. разнесці лічбы па рубрыках).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)