ВЕРАШЧА́ГІН Глеб Юр’евіч (14.4.1889, в. Гасцееўка Тамбоўскай вобл., Расія — 5.2.1944),

савецкі гідрабіёлаг, азёразнавец. Д-р геагр. н., прафесар. Скончыў Варшаўскі ун-т (1913). З 1914 у Заал. музеі Пецярбургскай АН, з 1925 узначальваў Байкальскую экспедыцыю АН СССР, з 1930 дырэктар Байкальскай лімналагічнай станцыі. Навук. працы па планктоне і прэснаводных ракападобных, ледавіковым рэжыме, дынаміцы і марфалогіі берагоў, гідрабіялогіі Байкала. Аўтар тэорыі марскога паходжання байкальскай фауны і флоры.

т. 4, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛУШАКО́Ў Васіль Сяргеевіч (н. 27.7.1924, в. Дзерабуж Смаленскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне аўтамабілетрактарабудавання. Д-р тэхн. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1957). З 1957 на Мінскім трактарным з-дзе, з 1978 у Бел. аграрным тэхн. ун-це. Навук. працы па ўдасканаленні энергет. установак аўтатрактарнага тыпу і распрацоўцы аптымальных тэмпературных рэжымаў іх эксплуатацыі.

Тв.:

Тракторы и автомобили. М., 1985 (у сааўт.).

т. 5, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАДАЯ́Н Аляксандр Арсенавіч (н. 24.5.1925, с. Хот Гарыскага р-на, Арменія),

бел. матэматык. Канд. фізіка-матэм. н. (1965), праф. (1983). Скончыў Азерб. ун-т (1955). З 1966 у Бел. пед. ун-це. Навук. працы па тэнзарным аналізе і рыманавай геаметрыі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для тэхнікумаў і ВНУ.

Тв.:

Алгебра и геометрия. Мн., 1989 (разам з У.​А.​Дударэнкам);

Математический анализ. Мн., 1990 (з ім жа).

т. 6, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́ГЕЛЬ Галіна Яўгенаўна (н. 7.1.1937, г. Клінцы Бранскай вобл., Расія),

бел. вучоны-фізіятэрапеўт. Д-р мед. н. (1983), праф. (1985). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1960). З 1962 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1988 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па электрадыягностыцы і электратэрапіі, рэабілітацыі хворых на парэзы і паралічы.

Тв.:

Физиотерапия и курортология нервных болезней. Мн., 1984 (разам з А.​М.​Гурленем).

т. 2, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАКА́РЫУС Мікалай Сяргеевіч (31.3.1869, Адэса — 23.12.1931),

украінскі судовы медык і крыміналіст, адзін са стваральнікаў суд. медыцыны і крыміналістыкі. З 1928 гал. суд.-мед. эксперт УССР. Па яго ініцыятыве ў 1923 у Харкаве створаны кабінет навук.-суд. экспертызы (з 1926 Ін-т суд. экспертызы, з 1931 яго імя). Аўтар прац «Судова-медыцынскія, мікраскапічныя і мікрахімічныя даследаванні рэчавых доказаў» (1910), «Судовая медыцына для медыкаў і юрыстаў» (1930) і інш.

т. 2, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́НТЫНГ (Banting) Фрэдэрык Грант (14.11.1891, Алісан, прав. Антарыо, Канада — 22.2.1941),

канадскі фізіёлаг. Праф. (1923). Скончыў Таронта ун-т (1910). З 1921 працаваў у ім жа, з 1930 узначальваў Аддзел мед. даследаванняў. Навук. працы па фізіялогіі стрававання, абмену рэчываў і ўнутр. сакрэцыі. Займаўся пытаннямі патагенезу і лячэння рака, каранарнага трамбозу, сілікозу. Адкрыў і атрымаў у чыстым стане інсулін. Нобелеўская прэмія 1923 (разам з Дж.Маклеадам).

Ф.Г.Бантынг.

т. 2, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕКЮ́ Аўгуст (3.5.1771, г. Гродна — 26.7.1824),

бел. ўрач. Д-р філасофіі і медыцыны (1793), праф. (1806). Вучыўся ў Гродне і Кёнігсбергу. З 1797 у Вышэйшай школе Літвы (з 1803 Віленскі ун-т). Адзін з першых у Беларусі і Літве пачаў вакцынацыю супраць воспы. Навук. працы па шпітальнай справе і гігіене дзіцячага ўзросту.

Літ.:

Bieliński J. Uniwersytet Wileński, 1579—1831. T. l—2. Kraków, 1899—1900.

т. 2, с. 378

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ВОПРО́СЫ ИСТО́РИИ»,

навуковы часопіс. Выдаецца з 1926 у Маскве на рус. мове штомесяц. Засн. як час «Историк-марксист», у 1941 аб’яднаны з «Историческим журналом», з 1945 — сучасная назва. Друкуе праблемныя артыкулы па рас. і сусв. гісторыі, тэорыі гіст. працэсу, гістарыяграфіі і інш. Асн. раздзелы: «Гістарычныя партрэты», «Улада і інтэлігенцыя», «Гісторыя і лёсы», «Гісторыкі пра час і пра сябе», «Гістарыяграфія», «Лісты ў рэдакцыю» і інш.

т. 4, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖАЎНЯ́К Расціслаў Міхайлавіч (н. 6.10.1939, в. Валокі Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),

бел. матэматык. Канд. фізіка-матэм. н. (1972), праф. (1993). Скончыў БДУ (1964). З 1969 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі, з 1972 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэорыі аптымальнага кіравання дынамічнымі сістэмамі. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.

Тв.:

Высшая математика. Мн., 1993 (разам з А.​А.​Карпуком).

т. 6, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗА́КМАН (Sakman) Берт (н. 16.2.1942, г. Штутгарт, Германія),

нямецкі ўрач і біяфізік. З 1974 у Ін-це біяфіз. хіміі М.​Планка ў г. Гётынген (з 1989 Ін-т мед. даследаванняў, г. Гайдэльберг). Навук. працы па метадах фіксацыі эл. патэнцыялаў на клетачнай мембране і іх выкарыстанні для вывучэння будовы і функцый адзіночных іонных каналаў у розных тыпах клетак. Нобелеўская прэмія 1991 (разам з Э.Неерам).

Б.Закман.

т. 6, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)