металафо́н

(ад метал + -фон)

ударны музычны інструмент, у якім крыніцай гукаў з’яўляюцца падабраныя па гучанню ў адпаведным парадку металічныя пласцінкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аўтагенера́тар

(ад аўта- + генератар)

генератар, які выпрацоўвае электрычныя (электрамагнітныя) ваганні ў выніку падачы часткі пераменнага напружання па ланцугу адваротнай сувязі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аўтадафэ́

(парт. auto da fé = літар. акт веры)

публічнае спальванне ерэтыкоў і ерэтычных кніг па прысуду інквізіцыі ў сярэднія вякі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

генера́л-лейтэна́нт

(ад генерал + лейтэнант)

другое па старшынству генеральскае званне ў арміях некаторых дзяржаў, у т.л. і ў Рэспубліцы Беларусь.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

генера́л-маёр

(ад генерал + маёр)

першае па старшынству генеральскае званне ў арміях некаторых дзяржаў, у т.л. і ў Рэспубліцы Беларусь.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіпакіне́з

(ад гіпа- + -кінез)

зніжэнне адвольных рухаў па сіле і аб’ёму ў выніку захворвання мышцаў або нервовай сістэмы (параўн. гіперкінез).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гомазіго́тнасць

(ад гомазігота)

аднароднасць спадчыннай асновы арганізма, якая паходзіць ад бацькоў, падобных па той ці іншай спадчыннай прымеце (параўн. гетэразіготнасць).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дзі́трыхум

(н.-лац. ditrichum)

лістасцябловы мох сям. дзітрыхавых, які трапляецца на пясчанай і гліністай глебах, па абочынах дарог, адхонах канаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

амо́графы

(ад гр. homos = аднолькавы + -граф)

лінгв. словы, якія аднолькава пішуцца, але па-рознаму вымаўляюцца (напр. му́зыка — музы́ка, па́ра — пара́).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аквапла́н

(ад аква- + -план)

невялікі плыт, стоячы на якім і трымаючыся за буксірны канат самаходнага судна, спартсмен перамяшчаецца па вадзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)