ві́шня, -і, мн. -і, -шань і -шняў, ж.

Садова-ягаднае дрэва з сакавітымі ядомымі цёмна-чырвонымі костачкавымі пладамі, а таксама плод гэтага дрэва.

|| памянш. ві́шанька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

|| прым. вішнёвы, -ая, -ае.

Вішнёвае варэнне.

В. колер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́спа, -ы, ж.

1. Востразаразная вірусная хвароба, якая суправаджаецца гнойным сыпам на скуры і слізістых абалонках.

Прышчэпка воспы.

2. Шрамы і ямкі, якія застаюцца на скуры пасля гэтай хваробы або на месцы яе прышчэплівання (разм.).

Пабіты воспай.

|| прым. во́спавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́варат, -у, М -раце, м.

1. Унутраны, левы бок тканіны, адзення.

В. аднабаковага трыкатажу.

2. Становішча, пры якім орган ці яго частка вывернуты ўнутраным бокам наверх (спец.).

В. павек.

3. Тое, што і выварацень.

|| прым. вы́варатны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́йгрыш, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. выйграць.

2. Тое, што выйграна.

Вялікі в. па пазыцы.

Быць у выйгрышы (выйграць; таксама перан.: аказацца ў больш выгадным становішчы).

|| прым. вы́йгрышны, -ая, -ае.

Выйгрышная пазіцыя (якая абяцае выйгрыш або ўдачу, поспех; перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́капень, -пня, м.

1. звычайна мн. (вы́капні, -яў). Мінералы, руда і пад., здабытыя з нетраў зямлі.

Карысныя выкапні.

2. Арганізм, які існаваў у далёкія геалагічныя эпохі і захаваўся ў адкладах зямной кары.

Рэшткі выкапня.

|| прым. выкапнёвы, -ая, -ае.

В. мамант.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адко́с, -у, м.

1. Адхон, нахільная паверхня гары і пад.

А. узгорка.

2. Бакавая нахільная паверхня дарожнага насыпу.

Адкосы дарог.

Умацаваць а.

3. Нахільная паверхня чаго-н., якая ідзе пад вуглом (спец.).

|| прым. адко́сны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акава́ць, акую́, акуе́ш, акуе́; акуём, акуяце́, акую́ць; аку́й; акава́ны; зак., што і чым.

Абабіць металам.

А. скрыню жалезам.

А. бочку.

|| незак. ако́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ако́ўванне, -я, н. і ако́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. ако́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аксесуа́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыналежнасць чаго-н., дадатковы прадмет, дадатак, а таксама пабочная з’ява, дэталь, якія дапаўняюць што-н., ствараюць фон для галоўнага.

Модны а. (упрыгажэнне).

2. Дробны прадмет, дэталь сцэнічнага абсталявання (спец.).

|| прым. аксесуа́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аншла́г, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Аб’ява аб тым, што ўсе білеты (на спектакль, канцэрт і пад.) прададзены.

2. Вялікі поспех (перан.).

Спектакль прайшоў з аншлагам.

3. Буйны загаловак у газеце (спец.).

А. на ўсю паласу.

|| прым. аншла́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліліпу́т, -а, М -пу́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек вельмі маленькага росту; карлік.

2. перан. Пра што-н. вельмі малога памеру.

Станок-л.

|| ж. ліліпу́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. ліліпу́цкі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)