лікві́дны

(с.-лац. liquidus = вольны ад даўгоў)

кам. які лёгка рэалізуецца, ператвараецца ў наяўныя грошы (напр. л-ыя акцыі, л-ыя матэрыялы).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

монстр

(фр. monstre, ад лац. monstrum = пачвара)

1) пачвара, страшыдла;

2) перан. тое, што здзіўляе сваёй незвычайнасцю, памерамі, пачварнасцю (напр. архітэктурны м.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

напа́лм

[англ. napalm, ад na(phthenic acid) = нафтэнавая кіслата + palm(itic acid) = пальміцінавая кіслата]

гаручая сумесь для бомб, агнямётаў (напр. паліць напалмам).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

пампе́зны

(фр. pompeux, pompeuse, ад лац. pompa = урачыстае шэсце)

разлічаны на знешні эфект, пышны, урачысты (напр. п-ая сустрэча, п-ыя прамовы).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рэгіяна́льны

(лац. regionalis = абласны)

які адносіцца да пэўнай мясцовасці — рэгіёна, краіны, групы краін (напр. р-ае пагадненне, р-ая нарада, р. слоўнік).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

стабіліза́цыя

(фр. stabilisation, ад лац. stabilis = устойлівы)

прывядзенне чаго-н. ва ўстойлівае становішча, замацаванне на пэўным узроўні (напр. с. напружання, с. эканомікі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

турнэ́

(фр. toumée)

1) падарожжа па кругавым маршруце (напр. т. вакол Еўропы);

2) паездка артыстаў на гастролі, а таксама спартсменаў на выступленні.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

фотагені́чны

(ад гр. phos, -otos = святло + genos = род, паходжанне)

які мае выразныя рысы, што добра перадаюцца на фотаздымку, кінаплёнцы (напр. ф. твар).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

фрагме́нт

(лац. fràgmentum = абломак, кавалак)

частка твора мастацтва (карціны, скульптуры), урывак тэксту, музычнага твора (напр. ф. антычнай скульптуры, ф. рамана, ф. балета).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

гарызо́нт

(гр. horizon, -ntos = які абмяжоўвае)

1) лінія ўяўнага судакранання неба з зямной або воднай паверхняй, а таксама прастора неба над гэтай лініяй;

2) уся бачная навокал зямная паверхня, далягляд;

3) перан. круг магчымасцей, перспектыва (напр. адкрыліся новыя гарызонты ў навуцы);

4) перан. сума ведаў, кругагляд чалавека (напр. чалавек з шырокім гарызонтам).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)