сму́тна,
1. Прысл. да смутны (у 1, 3 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць смутку, журбы. — Слова гонару, — скардзіўся.. [пан Чарнецкі] — мне смутна, бо з Ядвіськай прыйдзецца развітацца. Бядуля.
3. безас. у знач. вык. Трывожна, неспакойна. Але на сэрцы цяжка, смутна. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаласка́ць, ‑лашчу, ‑лошчаш, ‑лошча; зак., каго-што.
1. Абмыць, змыць (гразь, бруд і пад.). Ён [паэт] можа перуны выкрасаць з яснага неба, ліўнямі смугу спаласкаць, вясёлкай раку вычарпаць, травамі, дрэвамі заспяваць. Бялевіч.
2. безас. Разм. Пра стан змучанасці, змардаванасці пры паносе. Яго так спаласкала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стове́жавы, ‑ая, ‑ае.
Паэт. Які вылучаецца мноствам вежаў (пра горад, палац і пад.). Вось ты, стовежавая Злата Прага! Мележ. А як жа ты, мая зямля-радзіма, а дзе твае стовежавыя замкі? Ці ж іх мае прапрадзеды сівыя, умельцы-мудрацы, не будавалі? Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сужы́цель, ‑я, м.
1. Той, хто жыве з кім‑н. разам, у адным пакоі, у адной кватэры. / у перан. ужыв. Пра інфузорыі, якія знаходзяцца ў страўніку некаторых жывёл.
2. Разм. Мужчына, што знаходзіцца ў пазашлюбнай сувязі з якой‑н. жанчынай; любоўнік. // Муж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тады́шні, ‑яя, ‑яе.
Разм. Які існаваў задоўга да цяперашняга часу, тагачасны; той. [Дзед:] — Тадышнія ж машыны былі не тое, што цяперашнія. І царская нарабіла такога смуроду, што хоць ты нос затыкай. Сабаленка. Слава пра яе [гаспадаркі] поспехі разнеслася была на ўсю тадышнюю акругу. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увары́цца, уварыцца; зак.
1. Дайсці да поўнай гатоўнасці (пра стравы, якія гатуюцца кіпячэннем). Сабіна з цікавасцю глядзела ў акно. Яна бачыла, як Сабастыян сам сёрбаў лыжкай юшку, спрабуючы, ці ўварыліся грыбы. Сабаленка.
2. Паменшаць у вазе, аб’ёме ад уварвання. Многа ўварылася мяса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укаране́ць, ‑ее; зак.
Разм.
1. Пусціць глыбока карэнне.
2. перан. Трывала замацавацца дзе‑н., атрымаць шырокае распаўсюджанне (пра погляды, звычаі і пад.). [Шэмет:] — Ты яшчэ [Мацвей] малады, яшчэ можна ўсё што хочаш з сябе зрабіць. А з гадамі таго, што ўкаранее, калом не выб’еш. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хруста́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да хрусталю (у 1 знач.), уласцівы яму. Хрустальны бляск. // Звязаны з вырабам хрусталю. Хрустальны завод. // Зроблены з хрусталю. Хрустальная ваза.
2. перан. Празрысты. Хрустальныя каплі расы. // Чысты, звонкі, як у хрусталю (пра гукі). Хрустальны звон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ху́тка,
1. Прысл. да хуткі (у 1, 3 знач.).
2. у знач. вык. Пра хуткае наступленне чаго‑н., набліжэнне да чаго‑н. «Хутка каляды... А там і Новы год», — думала Алаіза. Арабей. [Чалавек] усё дапытваўся, ці хутка канец дарозе, як там у партызан... Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хці́васць, ‑і, ж.
1. да чаго. Імкненне задаволіць ненасытнае жаданне чаго‑н. Гэтая хцівасць да грошай у Майбарады мяне дзівіць і абражае. Скрыган.
2. Сквапнасць, карыслівасць. Зоя Лагодзіч зрабіла адкрыццё, што хцівасць Дывінца, пра якую намякала Ліля, вымусіла.. брыгадзіра займацца спекуляцыяй. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)