Нару́жак ’вонкі’ (Ян.). У сувязі з ізаляваным характарам у народнай мове хутчэй за ўсё мясцовае ўтварэнне на базе рус. пару́жу, пару́жи ’звонку’ па тыпу падворак, павопак і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нары́йніца ’эпітэт свінні і мянушка неахайнай жанчыны’ (Кліх). Відаць, да нарыць (гл. рыць); назва ўтворана, магчыма, з мэтай ахоўнай магіі, параўн. рыкання, рыкуха, рыкёля (пра карову) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ну́ртам, ну́рта ’ніцма’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). Відаць, да курыць ’падаць уніз тварам’ пад уплывам корт, курт ’глыбіня, вір’ (гл.); сюды ж нуртаваць ’ныраць, даваць нырца’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нядзе́б, няйдзеб ’замест таго, каб’: Ня(й)дзеб касіць хапацца, ты па грыбах шлындаеш (Гарэц.). З ня‑дзе‑б (гл.), параўн. нейдзе ’дзесьці; відаць’, няўчом, няўком і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нівяру́шкі ’вясеннія апенькі’ (Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, з літ. voveruškos ’лісічкі’, параўн. вавярушкі, авярушкі ’вясеннія апенькі’. Магчыма, увядзенне адмоўя для дыферэнцыяцыі (параўн. рус. клён/неклён і пад.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падпераза́ць ’сцягнуць, зацягнуць на таліі поясам, папругай і г. д.; надзець на каго-н. пояс, папругу і пад.’ Рус. (паўдн., зах.) подпераза́ть, укр. підпереза́ти ’тс’. Ад пераз (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Арыента́цыя. У сучаснай форме замацавалася пад рускім уплывам; раней зафіксавана форма оръентацыя, якая адлюстроўвае, магчыма, польскі ўплыў (Яруш.). Крыніцай слова, аформленага на славянскі лад, з’яўляецца франц. orientation ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кукшы́н 1 ’збан з ручкай’ (Бяльк.). Да каушын з асіміляцыяй зычных.
Кукшы́н 2 ’кукса, род жаночай прычоскі’ (Мат. Маг.). Да куклай (гл.) і пад уплывам кукшын 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Едранец, едрынец, ядранец ’Pimpinella saxifraga’ (Кіс.). Ад *бедранец пад уплывам ядраны ’цвёрды, сільны’. Параўн. рус. бедренец у тым жа значэнні, польск. biedrzeniec, якія да bъdrьnьcь < bъdrъ ’бадзёры, сільны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́ліва ’поліва’ (астрав., шальч., Сл. ПЗБ), пе́ліць палоць’ (астрав., трак., Сл. ПЗБ). Відазмененыя поліва, палоць (гл.) пад уплывам польск. дз. pleć, 1‑ая ас. pielę, plić, plewić ’палоць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)