радыесенсібіліза́цыя

(ад радые- + сенсібілізацыя)

павышэнне адчувальнасці арганізмаў да іанізуючага выпрамянення пад уздзеяннем хімічных або фізічных фактараў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рант

(польск. rant, ад ням. Rand)

вузкая палоска скуры па краях абутку, да якой прымацоўваецца падэшва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэ́я

(рус. рея, ад гал. raa)

рухомы папярочны круглы брус на мачце, да якога мацуецца парус.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сангві́нік

(ад лац. sanguis, -inis = кроў)

чалавек, для тэмпераменту якога характэрна рухомасць, жыццярадаснасць, схільнасць да захаплення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сейсмана́стыі

(ад сейсма- + настыі)

рухі органаў раслін пры датыканні да іх або страсенні (напр. лістоў мімозы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сіну́зія

(гр. synusia = сумеснае прабыванне)

сукупнасць відаў раслін, якія адносяцца да адной або блізкіх жыццёвых формаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спангі́н

(ад гр. spongos = губка)

арганічнае рэчыва, блізкае да хініну, з якога складваецца шкілет марскіх губак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спе́цыі

(лац. species)

вострыя пахучыя прыправы да ежы, напр. карыца, шафран, перац, ваніль, гарчыца, лаўровы ліст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

статысты́чны

(ад статыстыка)

які мае адносіны да статыстыкі, выцякае з яе законаў або ажыццяўляецца метадам статыстыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сюзерэнітэ́т

(фр. suzeraineté)

1) вярхоўнае права сюзерэна ў адносінах да васала;

2) сукупнасць правоў дзяржавы-сюзерэна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)