расстро́ены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расстроіць.

2. у знач. прым. У якога парушаны музычны строй, лад. Расстроены раяль.

3. у знач. прым. Выведзены чым‑н. з добрага настрою; засмучаны. Вера Антонаўка пасля размовы з мужам выйшла да Юркі расстроеная і заплаканая. Карпаў. // Які суправаджае расстройства (у 5 знач.), засмучанасць. — Гэта ўсё вы нарабілі! — разгневаным і расстроеным голасам упікнула Раечка салдата. Лобан. Нават яснага вобраза Аўгіньчынага не мог .. [Віктар] адрадзіць у сваім расстроеным уяўленні. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стая́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад стаяць.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў вертыкальным становішчы. [Цётка] адзела цёмную сукенку з стаячым каўнерыкам, новыя чаравікі. Арабей. // Які прызначаны для стаяння. Стаячая лямпа. □ [Валодзя] перавёў позірк на Стася, які ўжо сядзеў на маленькай стаячай лесвіцы, накшталт тых, што бываюць у бібліятэках. Шамякін. // Які не рухаецца. [Дзеці] баяліся ўбачыць стаячага бусла. Васілевіч.

3. у знач. прым. Не праточны (пра ваду). [Віця] хацеў пакупацца. Скочыў. А вада ў канаве стаячая, затхлая. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́шмальцаваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вышмальцаваць.

2. у знач. прым. Запэцканы; зашмальцаваны. [Міша] і сам не ведаў, што сказаць, бачачы перад сабою юнака ў вышмальцаванай вопратцы і з заскарузлымі рукамі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́качаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад выкачаць.

2. у знач. прым. Запэцканы, забруджаны ў што‑н. Ён! Жоўцік мой!.. І такі, што і пазнаць нельга. Выкачаны, акрываўлены, поўсць шматкамі вісіць... Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́слізганы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад выслізгаць.

2. у знач. прым. Гладкі, выгладжаны да бляску. Востра паблісквала выслізганая падкова. Лынькоў. Калі пачало развідняцца, выслізганыя гусеніцы, ляскочучы, лічылі апошнія кіламетры магістраль. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абабі́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абабіць.

2. у знач. прым. З пашкоджаннямі на паверхні, драпінамі, шчарбінамі; абшарпаны. Між голых сцен, несамавітых, Такіх панурых, абабітых, Астаўся стол адзін на месцы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засве́дчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад засведчыць.

2. у знач. прым. Завераны подпісам і пячаткай. У кішэні каля сэрца Я нашу яе. Чаму? Бо засведчанай даведцы Болей вераць, чым каму. Непачаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

механізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад механізаваць.

2. у знач. прым. Аснашчаны машынамі. Механізаваная калона. Механізаваная кармакухня. □ Цяпер усе нашы саюзныя рэспублікі маюць высокаразвітую прамысловасць і буйную механізаваную сельскую гаспадарку. Касыгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надло́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад надламаць.

2. у знач. прым. Тое, што і надламаны (у 2 знач.). — Няма сцэнічных даных, — надломленым голасам сказала .. [Аксана] і пачала шукаць у сумачцы насоўку. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нікелірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад нікеліраваць.

2. у знач. прым. Пакрыты слоем нікелю. У адным пакоі стаяў шырокі нікеліраваны ложак, а на ім — цэлая гара, аж пад столь, падушак. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)