крыяло́гія, ‑і, ж.

Навука аб дзеянні холаду на фізічныя целы.

[Ад грэч. krýos — холад, мароз і logos — навука.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лагапе́дыя, ‑і, ж.

Навука аб недахопах вымаўлення і іх лячэнні.

[Ад грэч. lógos — слова, мова і paidea — выхаванне, навучанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лінгві́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Навука аб мове; мовазнаўства.

[Ад лац. lingua — мова.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матэрыялазна́ўства, ‑а, н.

Навука аб матэрыялах якой‑н. галіны вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мнагале́тні, ‑яя, ‑яе.

Спец. Які жыве некалькі год (аб травах).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мовазна́ўства, ‑а, н.

Навука аб мове, законах яе развіцця; лінгвістыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыродазна́ўства, ‑а, н.

Сукупнасць навук аб з’явах і заканамернасцях прыроды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псіхіятры́я, ‑і, ж.

Навука аб псіхічных захворваннях і іх лячэнні.

[Ад грэч. psychē — душа і iatreia — лячэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сенсітаме́трыя, ‑і, ж.

Вучэнне аб вымярэнні фатаграфічных уласцівасцей святлоадчувальных матэрыялаў.

[Ад лац. sensitivus — адчувальны і грэч. metrēo — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сімптама́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Вучэнне аб сімптомах захворванняў.