бел. вучоны ў галіне гігіены. Д-рмед.н. (1964), праф. (1965). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1934). З 1943 працаваў у ім, з 1960 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па гігіене, планіроўцы сельскіх нас. пунктаў, камунальнай гаспадарцы.
балгарскі мовазнавец-славіст, перакладчык. Ініцыятар бел.-балг. мовазнаўчых сустрэч (з 1976 праводзяцца па чарзе ў Мінску і Сафіі). Даследаваў катэгорыю аспекту слав. дзеяслова, з’явы анафары ва ўжыванні займеннікаў, інш. пытанні балг. граматыкі і лексікалогіі, а таксама праблемы станаўлення і ўзаемадзеяння слав. моў. Перакладаў зчэш. мовы на балгарскую.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́Я (франц. camée ад італьян. cammeo, cameo),
твор гліптыкі; від гемы — каштоўны, часцей паўкаштоўны камень (сардонікс, агат і інш.) з выпуклай разной выявай. Выразнасць дасягаецца праз натуральную слаістасць каменя (выява — аднаго колеру, фон, адметныя па тоне і фактуры дэталі — іншых). Вядома з 4 ст. да н.э., росквіт — у мастацтве эліністычнай Грэцыі і Стараж. Рыма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНІ́ГА Мікалай Паўлавіч (10.2.1902, в. Коўбча Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне атарыналарынгалогіі. Д-рмед.н. (1955), праф. (1958). Скончыў БДУ (1929). З 1944 у Мінскім мед. ін-це (з 1952 заг. кафедры). Навук. працы па стрэптаміцынатэрапіі склеромнай інфекцыі.
Тв.:
Достижения оториноларингологии за 50 лет Советской власти в БССР // Здравоохранение Белоруссии. 1968. № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЫ (Corey) Эліяс Джэймс (н. 1928, Метуен, штат Масачусетс, ЗША),
амерыканскі хімік-арганік. Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1950). З 1954 у Гарвардскім ун-це (з 1959 праф.). Навук. працы па тэорыі і методыцы арган. сінтэзу. Распрацаваў прынцыпы рэтрасінт. аналізу і простыя агульныя метады атрымання складаных прыродных біялагічна актыўных рэчываў. Сінтэзаваў гіберэлавую к-ту (1978). Нобелеўская прэмія 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОНЦЫ́РКУЛЬ (ад ням. Krone карона, вянец + цыркуль),
1) вымяральны інструмент у выглядзе цыркуля з дугападобнымі ножкамі. Часам мае шкалу. Выкарыстоўваецца для параўнання дыяметраў дэталей з памерамі, узятымі па маштабнай лінейцы, канцавых мерах або калібры. Межы вымярэнняў — да 200 мм.
2) Чарцёжны цыркуль, у якога вугал фіксуецца мікраметрычным вінтом. Ім вычэрчваюць акружнасці дыям. 2—80 мм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУН Аляксандр Аляксандравіч (н. 8.3.1936, С.-Пецярбург),
бел. вучоны ў галіне аўтаматыкі. Канд.тэхн.н. (1968); праф. (1991). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (1963). З 1963 у Ваен. акадэміі Беларусі. Навук. працы па кіраванні беспілотнымі аб’ектамі, выкарыстанні метаду дынамікі момантаў для аналізу ўзаемадзейных працэсаў абслугоўвання. Распрацаваў метады аналізу дынамічных сістэм са стахастычнай нелінейнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЗАРАЎ Міхаіл Васілевіч (н. 14.7.1946, г. Сімферопаль, Украіна),
вучоны ў галіне ваен.навук.Ген.-лейт. (1994). Канд.ваен.н. (1996). Скончыў Казанскае танк. вучылішча (1966), Ваен. акадэмію бранятанк. войск (1978; Масква). З 1999 начальнік Ваен. акадэміі Беларусі. Навук. працы па праблемах удасканалення і павышэння ўстойлівасці кіравання злучэннямі і часцямі ў армейскіх (карпусных) аперацыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́ШКА Віктар Віктаравіч (н. 22.11.1949, в. Жырмоны Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1976). З 1976 у БСГА (з 1987 заг. кафедры). Навук. працы па марфалогіі с.-г. жывёл.
Тв.:
Гистологические и морфометрические методы исследования. Горки, 1993;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАТЫ́ПІЯ,
від друкаванай графікі, у якім алейныя фарбы ад рукі наносяцца на ідэальна гладкую паверхню метал. друкарскай формы. Друкаванне робіцца па ўвільготненай паперы, атрыманы адбітак адзін (унікальны). Творам уласцівы прыгожая фактура, багацце колеравых спалучэнняў. Існуе таксама аднаколеравая М., пераважна чорная. Тэхніка М. вядома з 17 ст., пашырана з канца 19 ст.
Да арт.Манатыпія. Р.Кудрэвіч. Волагда. Сафія. 1960.